Паводле даных BarthHaas Report 2025/26, у 2025 годзе ў Беларусі вырабілі 381,5 мільёна літраў піва. Па гэтым паказчыку краіна заняла 60‑е месца ў сусветным рэйтынгу. У параўнанні з 2024 годам вытворчасць знізілася на 3,5 мільёна літраў, або прыкладна на 0,9%. У папярэднім рэйтынгу Беларусь займала 58‑е месца, піша Thinktanks.pro.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
BarthHaas — нямецкая кампанія, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў хмелю.Штогод яна публікуе справаздачу пра стан сусветнага рынку піва і піваварнай галіны, якая лічыцца адной з асноўных крыніц статыстыкі па вытворчасці піва ў розных краінах.
Нашы краіны-суседзі ў рэйтынгу вытворцаў піва размясціліся наступным чынам:
Сусветная вытворчасць піва скарацілася на 0,7% у 2025 годзе і склала 189,6 мільярда літраў. На пяць найбуйнейшых вытворцаў летась прыпадала амаль палова сусветнай вытворчасці піва — 48,5%.
Лідарам застаецца Кітай — 35,4 мільярда літраў, або 18,7% сусветнай вытворчасці. Далей ідуць ЗША — 17,5 мільярда літраў (9,2%), Бразілія — 15,1 мільярда літраў (8,0%), Мексіка — 14,8 мільярда літраў (7,8%), Расія — 9,0 мільярдаў літраў (4,8%).

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларусь стала галоўным экспарцёрам рапсавага алею ў Ізраіль | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 2 | Беларуска дайшла да паўфінала расійскага «Голаса» | 0 | 10 | 13-04-2026 |
| 3 | Белоруссия отменила приостановку экспорта нефтепродуктов | 0 | 0 | 21-01-2020 |
| 4 | Беларускі гурт атрымаў спецыяльны прыз польскага фестывалю | 0 | 10 | 25-05-2026 |
| 5 | У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію | 0 | 8.71 | 18-08-2026 |
| 6 | Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў | 0 | 10 | 14-06-2026 |
| 7 | Беларусь згадалі ў папулярным шпіёнскім серыяле — ізноў | 0 | 10 | 27-06-2026 |
| 8 | Беларусь і Расію адхілілі ад міжнароднага хакея і на наступны год | 0 | 8.26 | 30-07-2026 |
| 9 | Евросоюз ввел санкции против Белоруссии | 0 | 0 | 02-12-2021 |
| 10 | Белоруссия вводит ответные санкции против ЕС | 0 | 0 | 02-10-2020 |