Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра

Дата публикации: 15-06-2026 04:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра

Міжнародная група навукоўцаў выявіла спосаб здабываць электрычнасць непасрэдна з навакольнага асяроддзя, выкарыстоўваючы асаблівасці квантавай фізікі. Гэта адкрыццё дазваляе ствараць электронныя прылады, якім у будучыні могуць не спатрэбіцца традыцыйныя акумулятары або батарэйкі.

Фота: Peter Dazeley / Getty Images

Сёння амаль любая электронная прылада — ад смартфона да разумнага датчыка — патрабуе крыніцы сілкавання. Нават калі энергія паступае ад сонечных батарэй або іншых генератараў, яе ўсё роўна трэба назапашваць або пераўтвараць у форму, прыдатную для працы электронікі.

Менавіта таму фізікі ўжо некалькі гадоў вывучаюць з'яву, якая тэарэтычна можа зрабіць гэты працэс значна прасцейшым. Яна атрымала назву нелінейны эфект Хола.

Каб зразумець яго сутнасць, варта згадаць, што большасць электрамагнітных сігналаў вакол нас існуюць у выглядзе пераменнага току. Гэта сігналы мабільнай сувязі, Wi-Fi, радыёперадач і мноства іншых выпраменьванняў, якія пастаянна прысутнічаюць у навакольнай прасторы.

Праблема ў тым, што электронныя прылады працуюць на пастаянным току. Таму паміж крыніцай энергіі і электронікай звычайна патрэбны дадатковыя кампаненты, якія будуць пераўтвараць адзін тып току ў іншы.

Нелінейны эфект Хола цікавы тым, што некаторыя матэрыялы могуць выконваць такое пераўтварэнне самастойна. Іншымі словамі, матэрыял здольны непасрэдна ператвараць навакольныя пераменныя сігналы ў пастаянны ток, прыдатны для сілкавання электронікі.

Калі навучыцца эфектыўна выкарыстоўваць гэты механізм, можна будзе ствараць прылады, якія пастаянна збіраюць невялікія колькасці энергіі з навакольнага асяроддзя і не патрабуюць батарэек. 

Аднак дагэтуль навукоўцы дрэнна разумелі, што менавіта адбываецца ўнутры матэрыялаў, дзе праяўляецца нелінейны эфект Хола. Без такога разумення цяжка ствараць практычныя тэхналогіі.

Менавіта гэтае пытанне і вырашылі даследчыкі з Тэхналагічнага ўніверсітэта Квінсленда ў Аўстраліі і Наньянскага тэхналагічнага ўніверсітэта ў Сінгапуры. Як паведамляе Science Daily, навукоўцы вывучылі спецыяльны тапалагічны матэрыял — клас рэчываў, якія ў апошнія гады прыцягваюць вялікую ўвагу фізікаў дзякуючы сваім незвычайным квантавым уласцівасцям.

Роля дэфектаў і атамаў

Даследаванне паказала, што паводзіны эфекту вызначаюцца не толькі агульнай структурай матэрыялу, але і вельмі дробнымі асаблівасцямі яго будовы.

Высветлілася, што пры нізкіх тэмпературах ключавую ролю адыгрываюць мікраскапічныя дэфекты. Раней іх часта разглядалі як нешта непажаданае, што перашкаджае працы матэрыялу. Але аказалася, што ў гэтым выпадку яны наадварот дапамагаюць фармаваць патрэбны электрычны сігнал.

Пры награванні атамы ў матэрыяле пачынаюць вагацца мацней. Даследчыкі выявілі, што гэтыя ваганні могуць істотна ўплываць на працу квантавага эфекту.

Даследчыкі выявілі, што паміж гэтымі двума механізмамі адбываецца своеасаблівае спаборніцтва. Пры адных умовах галоўную ролю граюць дэфекты, пры іншых — ваганні атамаў. У выніку можа мяняцца не толькі сіла атрыманага электрычнага сігналу, але нават яго кірунак.

Для неспецыяліста гэта можа здавацца дробяззю, але для фізікаў і інжынераў такі вынік мае вялікае значэнне. Ён паказвае, што квантавым эфектам можна кіраваць, падбіраючы патрэбныя ўласцівасці матэрыялу і ўмовы яго працы.

Фактычна гаворка ідзе пра пераход ад простага назірання цікавай фізічнай з'явы да магчымасці яе практычнага выкарыстання.

Не менш важна і тое, што нелінейны эфект Хола ў даследаваным матэрыяле захоўваецца пры пакаёвай тэмпературы. Гэта асабліва каштоўны вынік, бо многія квантавыя эфекты праяўляюцца толькі ў экстрэмальных лабараторных умовах пры звышнізкіх тэмпературах.

У гэтым выпадку гаворка ідзе пра эфект, які можа працаваць у звычайных умовах, што робіць яго значна больш перспектыўным для будучых тэхналогій.

Атрыманыя вынікі дапамагаюць лепш зразумець, як паводзяць сябе квантавыя матэрыялы і як можна кіраваць іх уласцівасцямі. На думку аўтараў даследавання, гэта можа дапамагчы ў распрацоўцы больш кампактных, хуткіх і энергаэфектыўных тэхналогій.

Безумоўна, да смартфонаў, якія будуць працаваць зусім без акумулятараў, яшчэ вельмі далёка. Аднак для маламагутнай электронікі — датчыкаў, пераносных прылад ды іншых кампактных сістэм — тэхналогіі збору энергіі з навакольнага асяроддзя могуць адкрыць абсалютна новыя магчымасці.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку01008-07-2026
2Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце08.131-05-2026
3У Беларусі распрацавалі лекавыя плёнкі, якія могуць замяніць таблеткі і ўколы01015-04-2026
4🌍 [Научный лекторий «Вектора Гравитации»] Электричество из тумана: как сырой ...8729-06-2026
5Што ўмее новы Lego? Пагулялі ў яго, каб зразумець, ці зможа ён замяніць дзецям смартфоны01014-06-2026
6Ученые создали генератор, который добывает электричество из влажного воздуха5717-07-2026
7Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў019.0912-04-2026
8Самые необычные альтернативные источники электроэнергии С каждым годом нам нужно ...5704-07-2026
9Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні08.8626-04-2026
10От протезов до авиадвигателей: как молодые учёные ТОГУ развивают отечественные технологии08.2609-08-2026

Классификация: Наука. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.