Асобныя віды работ пераўладкавання і перапланіроўкі цяпер можна выконваць без распрацоўкі праекта, пішуць Мінск-Навіны.

Праводзіць работы гідра-, пара– і гукаізаляцыі ў кватэрах цяпер можна без распрацоўкі праектнай дакументацыі (раней яна была неабходная), расказаў начальнік юрыдычнага аддзела ЖЭУ №3 Першамайскага раёна Аляксей Скалдзін.
Гідраізаляцыю звычайна выконваюць на падлозе ў кухні, у санвузле падчас замены падлогавага пакрыцця (пліткі), а таксама пры пашырэнні яго плошчы — на «захопленым» участку.
Параізаляцыя — гэта калі на ўцяпляльнік наклейваюць спецыяльную плеўку, каб ён не ўбіраў вільгаць.
Гукаізаляцыя — абшыўка сцен і столі адпаведнымі матэрыяламі, у прыватнасці пенапластам або мінеральнай ватай.
Для гэтых відаў работ, як і для іншых, што адносяцца да перапланіроўкі і пераўладкавання, неабходна атрымаць узгадненне ў адміністрацыі раёна.
Разам з тым выключана неабходнасць заключэння дамоў будаўнічага падраду. Цяпер рэканструкцыю і перапланіроўку можа выконваць уласнік жылля сваімі сіламі або з прыцягненнем асоб, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца будаўніцтва.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Электроніка без батарэек? Навукоўцы зрабілі крок да прылад, якія будуць атрымліваць энергію з паветра | 0 | 10 | 15-06-2026 |
| 2 | Гутарка з дызайнеркай, якая стварае самыя моцныя пратэсныя плакаты — але на суткі трапіла за падораныя пенсіянерам кветкі | 0 | 10 | 12-12-2020 |
| 3 | Малако без каровы: ізраільскія навукоўцы навучылі расліны вырабляць малочны бялок | 0 | 10 | 20-08-2026 |
| 4 | Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 5 | У якіх жылых комплексах можна будзе купіць кватэру ў іпатэку пад 1%? | 0 | 18.33 | 06-08-2026 |
| 6 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 7 | Гэтыя адкрыцці могуць стаць сапраўды прарыўнымі ў дасягненні даўгалецця | 0 | 10 | 01-05-2026 |
| 8 | Працуеце ў Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны! | 0 | 8.1 | 15-02-2026 |
| 9 | Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання | 0 | 10 | 09-07-2026 |