Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Менску пасьля моцных дажджоў падтапіла некалькі вуліц. У Гомлі ратавалі машыну «хуткай дапамогі»

Дата публикации: 11-07-2026 12:39:14

Улады заявілі, што пацярпелых няма.

Основное содержимое страницы с новостью.

Улады заявілі, што пацярпелых няма.

У Гомлі на вуліцах Лепяшынскага і Палескай у выніку моцнага дажджу падтапіла 3 двары і тры жылых будынкі.

Як паведамілі ў Міністэрстве ў надзвычайных сытуацыях Беларусі, на яшчэ адной вуліцы — Прыгараднай — забуксавала машына хуткай дапамогі.

Ратаўнікі дапамаглі выбрацца «хуткай» і адпампавалі ваду ў месцах падтапленьня.

У Менску традыцыйна для залеў пад вадой апынуліся вуліцы Ігара Лучанка, Леніна, перакрыжаваньні Маскоўскай і Талстога, а таксама Аэрадромная і Чкалава.

Як паведамілі ў ДАІ Менску, рух на гэтых участках ускладнены.

Грамадзянам раяць выбіраць бясьпечную хуткасьць, не рабіць няўзважаных манэўраў, адмовіцца ад рэзкіх разгонаў і тармажэньня. Пры пагаршэньні бачнасьці ўключаць бліжняе сьвятло.

Кіроўцам таксама раяць не імкнуцца праехаць праз падтоплены ўчастак, бо гэта можа выклікаць гідраўдар і паўплываць на працу рухавіка.

У выпадку інтэнсіных ападкаў рэкамэндуюць спыніцца за межамі праязной часткі, уключыць аварыйную сыгналізацыю, а рух ажнавіць толькі пасьля паляпшэньня ўмоў надвор’я.

Пешаходам раяць перасоўвацца з асаблівай асьцяроэнасьцю, асабліва паблізу праязной часткі.

Моцныя дажджы прынёс цыклён «Бэрнадэт»

Белгідрамэт паведаміў аб моцных дажджах 11 ліпеня, якія прынёс цыклён «Бэрнадэт», што рухаецца з Балтыйскага мора.

У Беларусі папярэдзілі аб магчымасьці абрыву ліній сувязі і электраперадач, адключэньня электрападстанцый і электраэнэргіі ў населеных пунктах, зьніжэньня бачнасьці на дарогах і ўскладненьня дарожнага руху, а таксама імавернасьці дарожна-транспартных здарэньняў, падтапленьня асобных будынкаў і гаспадарчых забудоў, сельгасугодзьдзяў і аўтадарог мясцовага значэньня.

Перад гэтым у Беларусі, як і ў большасьці эўрапейскіх краін, фіксавалі рэкордную сьпёку.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Азеляненьне сталіцы абурыла менчукоў. «Найгоршае, што можна прапанаваць». У чым праблема?09.4830-07-2026
2У Беларусі празь непагадзь затрымкі ў руху цягнікоў, пашкоджаныя лес і лініі электраперадачы08.1607-08-2026
3На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюцца навальніцы, моцны вецер і залевы010.9519-07-2026
4Чаму страляюць у Горадні? КДБ вэрбуе актывістаў. Ліпы ў вазонах. Навіны 30 ліпеня08.4930-07-2026
5«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак01027-07-2026
6Лукашенко заявил, что белорусы должны молиться на правительство0030-06-2025
7Лукашенко заявил, что если власти Белоруссии будут видеть угрозу, то посадят любой самолет0001-10-2021
8Лукашенко заявил, что угрозы в адрес ОМОН и госслужащих будут вытравлены "каленым железом"0021-08-2020
9Лукашенко: революции при формировании нового правительства Белоруссии не произойдет0003-06-2020

Классификация: Международные. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 8.98. Источник: www.svaboda.org.