Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Азеляненьне сталіцы абурыла менчукоў. «Найгоршае, што можна прапанаваць». У чым праблема?

Дата публикации: 30-07-2026 16:48:33

На галоўным праспэкце Менску замест дрэваў у зямлі зьявіліся ліпы ў вялізных вазонах. Менчукі абураюцца, улады называюць гэта новым азеляненьнем, а эколягі не пагаджаюцца з такім падыходам.

Основное содержимое страницы с новостью.

На галоўным праспэкце Менску замест дрэваў у зямлі зьявіліся ліпы ў вялізных вазонах. Менчукі абураюцца, улады называюць гэта новым азеляненьнем, а эколягі не пагаджаюцца з такім падыходам.

«Гэта самае дрэннае і дарагое разьвязаньне, якое можна было б прапанаваць», мяркуе Ганна Скрыган, экалягіня, кандыдатка геаграфічных навук, прадстаўніца «Зялёнага Альянсу».

Раней на праспэкце Незалежнасьці зрэзалі дрэвы, а месцы вакол іх заклалі пліткай. Чыноўнікі патлумачылі: новыя ліпы будуць расьці не ў адкрытым грунце, а ў адмысловых кадках. Паводле афіцыйнай вэрсіі, раней дрэвы гібелі праз выхлапныя газы, дарожныя рэагенты і неспрыяльныя ўмовы для каранёў.

«У гэтых кадках з дрэвамі і кветкамі нічога няма, акрамя эстэтыкі. Гэта значыць, калі мы паглядзім з экалягічнага пункту, санітарныя функцыі зялёных насаджэньняў. Калі мы наогул зірнем на гэта шырэй, на адаптацыю да зьмены клімату, паніжэньне тэмпэратуры, такое памяншэньне цеплавой выспы, то гэтыя кадкі з дрэвамі не прыносяць нічога. Адно абмяжоўваюць разьвіцьцё каранёвай сыстэмы.

У іх могуць расьці толькі пэўныя віды дрэваў, якія не дасягаюць значнага памеру, не фармуюць разгалістых шатаў».

Паводле экспэрткі, дрэвы ў Менску сапраўды цярпяць ад пясчана-солевых сумесяў на вуліцах і дарогах, а таксама ад забруджанага паветра. Але яшчэ больш ім шкодзіць тое, што зямлю вакол закатваюць у асфальт і плітку.

Такім чынам, дажджавая вада часта папросту не даходзіць да каранёў. Найлепей было б, кажа экспэртка, пранікальная плітка і сыстэма, якая скіроўвала б дажджавую ваду да каранёў. Менавіта так цяпер робяць у многіх краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

У сацыяльных сетках новае азеляненьне ўжо назвалі «ліпа ва ўсіх сэнсах».

«Ёсьць яшчэ табліцы, пачынаючы з савецкіх 50-х гадоў, калі гэты момант улічваўся, каб дрэвы расьлі хутчэй, выраблялі больш кіслароду, каб былі ўстойлівыя да забруджваньняў.

Ня ўсе гэтыя рэкамэндацыі пасуюць. Але так, дрэвы знаходзяцца ў прыгнечаным стане.

Акрамя пясчана-солевых сумесяў яшчэ зьяўляюцца шкоднікі, ізноў жа, з прычыны зьмены клімату, і яны зьнішчаюць дрэвы. Каштаны ў першую чаргу.

Ну, а самая галоўная рэч, што каранёвая сыстэма дрэў знаходзіцца ў прыгнечаным стане.

Ізноў жа, калі верыць статыстычным справаздачам Мінпрыроды аб якасці паветра ў нашых населеных пунктах, дык там усё выдатна. Гэта значыць, не было б з чаго засыхаць. Але праблема ў тым, што ў нас усё закатана ў асфальт, а скрозь плітку вада не пранікае ўглыбіню», — дадала Ганна Скрыган.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1У Менску пасьля моцных дажджоў падтапіла некалькі вуліц. У Гомлі ратавалі машыну «хуткай дапамогі»08.9811-07-2026
2Менск скардзіцца ў ЮНЭСКА: плот, які ўзьвялі супраць мігрантаў, раптам стаў галоўнай пагрозай для пушчы08.2326-07-2026
3Ад буслоў да «Ментску». У якіх крамах цяпер купляць адзеньне зь беларускім характарам08.9504-08-2026
4У дзяржавы ў прыярытэце аграрыі, а ў абітурыентаў — міжнародная эканоміка: вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ09.0524-07-2026
5У Беларусі празь непагадзь затрымкі ў руху цягнікоў, пашкоджаныя лес і лініі электраперадачы08.1607-08-2026
6«Людзі бачылі, што разбіраюць не дрэва, а парахно». Каталіцкі актывіст заступіўся за навагрудскіх манашак01027-07-2026
713 сэансаў на дзень. Як у Менску паказваюць «Адысэю» Нолана і якім чынам зараз сусьветныя кінагіты трапляюць у Беларусь012.5606-08-2026
8Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца01003-08-2026
9В Минске начался мирный автопробег несогласных с первыми результатами выборов0009-08-2020
10Протестующие в Минске рассказали, откуда в городе столько бело-красных флагов0016-08-2020

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.48. Источник: www.svaboda.org.