Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Часопіс Time зьмясьціў на вокладцы беларускую тэнісістку Арыну Сабаленку

Дата публикации: 13-08-2026 14:22:29

Яна стала першай жанчынай-беларускай на вокладцы амэрыканскага выданьня за яго больш як стагадовую гісторыю.

Основное содержимое страницы с новостью.

Часопіс Time зьмясьціў на вокладцы беларускую тэнісістку Арыну Сабаленку і прысьвяціў ёй вялікі артыкул.

Яна стала першай жанчынай-беларускай на вокладцы амэрыканскага выданьня за яго больш як стагадовую гісторыю, калі не лічыць народжаных у Беларусі Марка Шагала і Мэнахэма Бегіна.

У чэрвені Time ужо ўключыў Сабаленку ў сьпіс «100 самых уплывовых людзей у спорце» ў разьдзеле «Лідэры».

У артыкуле шмат гаворыцца пра посьпехі і няўдачы Сабаленкі, ейнае спартовае і асабістае жыцьцё. Не абмінаецца і тэма вайны і палітыкі.

У прыватнасьці, Сабаленка расказала, што пасьля ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну ў 2022 годзе «некаторыя ўкраінскія трэнэры казалі мне сапраўды вельмі, вельмі, вельмі злыя рэчы».

«Я не хачу гэта паўтараць. Гэта было настолькі жахліва, што засела ў мяне ў галаве, і я плакала гістэрычна».

Сабаленка паўтарыла, што хоча міру і не падтрымлівае вайну: «Ніхто не падтрымлівае. Гэта ж відавочна».

На пытаньне, ці падтрымлівае яна аўтарытарнага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, саюзьніка прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Сабаленка адказала: «Я не хачу пра гэта гаварыць».

Арына Сабаленка — беларуская прафэсійная тэнісістка, нарадзілася ў Менску ў 1998 годзе. Яна займае першае месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай асацыяцыі тэнісу WTA. Сабаленка чатыры разы перамагала на турнірах «Вялікага шлема»: на Australian Open у 2023 і 2024 гадах і на US Open у 2024 і 2025 гадах.

Time — аўтарытэтны амэрыканскі часопіс, які выходзіць ужо больш за сто гадоў. Вядомы сваім выбарам «Чалавека году», а таксама сьпісам ста самых уплывовых людзей сьвету.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Майстар-клас на новых кортах: Сабаленка прыляцела ў Мінск – фота5714-07-2026
2Арына Сабаленка захапляецца боксам і адчувае падтрымку беларусаў5714-07-2026
3Арына Сабаленка адкрыла тэнісныя корты ў Мінску5714-07-2026
4«Теперь буду позировать только так»: Арина Соболенко развеселила поклонников3226-06-2026
5Сенсация в мире тенниса случилась в матче между Соболенко и Осакой0705-07-2026
6Соболенко установила рекорд женского тенниса по сумме призовых за сезон0012-11-2025
7Хроніка перасьледу 11 жніўня: «экстрэмісцкімі» прызналі эстонскае СМІ і старонку Латушкі ў Threads013.0611-08-2026
8Ольховский: у белорусских теннисисток была бы сильная сборная для командных турниров0027-01-2023
9Беларуская спявачка Рыта Дакота выступіць на фестывалі з «харошымі рускімі»01010-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 12.31. Источник: www.svaboda.org.