Урад Манголіі заявіў аб скарачэньні паставак нафтапрадуктаў з Расеі на тле сталых украінскіх атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
Урад Манголіі заявіў аб скарачэньні паставак нафтапрадуктаў з Расеі на тле сталых украінскіх атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.
Як адзначаецца на афіцыйным сайце мангольскага ўраду па выніках разгляду пытаньня аб забесьпячэньні палівам, асабліва напярэдадні зімы, профільныя міністэрствы павінны распрацаваць каротка, — сярэдне- і доўгатэрміновыя пляны аб пастаўках нафтапрадуктаў. Апроч таго, урад вырашыў прыскорыць будаўніцтва свайго нафтаперапрацоўчага заводу, які плянавалі ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2027 годзе, але перанесьлі на 2028 год.
«Манголія ўзмоцніць разьведку і здабычу ў нафтавым сэктары. У рамках палітыкі скарачэньня залежнасьці ад імпарту нафтавая прамысловасьць будзе цалкам кантралявацца прэм’ер-міністрам, і я асабіста буду вырашаць пытаньні, якія вынікаюць кожны месяц. Давайце разам працаваць над тым, каб увесьці завод у эксплюатацыю ў 2028 годзе», — заявіў прэм’ер-міністар Манголіі Ням-Асорын Учрал.
Паводле яго распараджэньня, цяпер створаны і працуе штаб па стабілізацыі паставак паліва.
Згодна з інфармацыяй Міністэрства прамысловасьці і мінэральных рэсурсаў Манголіі, мангольскія дыпляматы «вядуць перамовы з Казахстанам, Рэспублікай Карэя і эўрапейскімі краінамі, такімі як Беларусь, аб павелічэньні крыніц імпарту авіяцыйнага паліва».
На просьбы аб пастаўках нафтапрадуктаў ужо адрэагавалі ўлады Казахстану і Рэспублікі Карэя. Апошняя ўжо паставіла да 6 тысяч тон бэнзіну АІ-92 і Эўра-5, а таксама тры тысячы тон авіяцыйнага паліва. Улады Казахстану папрасілі Манголію ўдакладніць гатунак, абʼём і ўмовы транспарціроўкі паліва, якое хочуць набыць. Аб выніках перамоў зь Беларусьсю пакуль нічога не паведамляюць.
Што папярэднічалаУ пачатку ліпеня адразу некалькі краін Цэнтральнай Азіі заявілі аб паліўным крызісе праз скарачэньне паставак нафтапрадуктаў з Расеі і Ірану. У прыватнасьці, Таджыкістан, Кіргізстан і Узбэкістан пачалі тэрмінова шукаць магчымасьць кампэнсаваць страты ў пастаўках нафтапрадуктаў з Расеі.
Расея на тле сталых украінскіх атак па нафтаперапрацоўчых заводах сама сутыкнулася з дэфіцытам палівам, у выніку чаго забараніла экспарт аўтамабільнага і авіяцыйнага бэнзіну, а таксама дызэльнага паліва.
Чаму гэта важнаУкраіна атакуе расейскія тэрыторыі, наносячы ўдары па нафтаперапрацоўчых заводах. Вайсковае камандаваньне гаворыць пра тое, што спрабуе пазбавіць Расею паліва, каб яго не маглі пастаўляць войскам на акупаваных тэрыторыях Украіны для працягу вайны.
Пасьпяховасьць і масавасьць украінскіх удараў па расейскіх прадпрыемствах стала прычынай глыбокага паліўнага крызісу ў Расеі і анэксаваных ёй Крыме і захопленых ёй іншых вобласьцях Украіны. У некаторых рэгіёнах уведзеныя строгія забароны або абмежаваньні на продаж паліва насельніцтву, чэргі па бэнзін і дызэль сталі бачнымі нават на спадарожнікавых здымках з космасу.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь | 0 | 9.34 | 29-07-2026 |
| 2 | Расейцаў дэпартуюць, «арганізатары» пад пытаньнем. Што вядома пра масавае затрыманьне ўдзельнікаў «вясёлкавага» фэстывалю | 0 | 6.4 | 31-07-2026 |
| 3 | Расейскія войскі атакавалі чыгунку ў Кіеве і Адэскай вобласьці. Загінуў цывільны | 0 | 12.29 | 22-08-2026 |
| 4 | Ці вернецца Коўл у Менск. Лукашэнка адказвае ЗША. Узбэкі не паедуць у Беларусь. Навіны 28 ліпеня | 0 | 13.38 | 29-07-2026 |
| 5 | Zelenskyy says Ukraine has hit a Russian oil refinery for the second time in a week | 0 | 7 | 01-07-2026 |
| 6 | Лукашенко призвал американцев "шевелить" Трампа | 0 | 0 | 08-08-2025 |
| 7 | Мендель заявила о фрагментации энергосистемы Украины | 0 | 16.67 | 03-08-2026 |
| 8 | Рогов заявил, что действия Киева в Запорожье говорят о намерении уничтожить промышленность | 0 | 0 | 22-01-2023 |
| 9 | Глава МИД Украины заявил, что авиапространство Белоруссии стало опасным для полетов | 0 | 0 | 24-05-2021 |