У ноч на 22 жніўня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну балістычнымі і авіяцыйнымі ракетамі, гібрыднымі дронамі «Бандэроль», а таксама 217 ударнымі дронамі тыпу Shahed.
У ноч на 22 жніўня расейскія войскі атакавалі Ўкраіну балістычнымі і авіяцыйнымі ракетамі, гібрыднымі дронамі «Бандэроль», а таксама 217 ударнымі дронамі тыпу Shahed.
Свой удар расейскія войскі сканцэнтравалі на Кіеўшчыне і Адэскай вобласьці. Сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны зьбілі і абясшкодзілі тры авіяцыйныя ракеты Х-31П/Х-59, 6 ракет-дронаў «Бандэроль», а таксама 182 ударных бесьпілётнікаў.
Пацэльваньні расейскіх войскаў зафіксавалі на 41 лякацыі, і яшчэ ў 12 месцах упалі аскепкі зьбітых дронаў.
У Кіеве загінуў чыгуначнікКіраўнік праўленьня Ўкраінскай чыгункі Аляксандар Пярцоўскі паведаміў аб пацэльваньні балістычнай ракеты ў чыгуначнае прадпрыемства ў Кіеве.
«Чарговая ноч тэрарыстычных удараў па чыгунцы. На Дарніцы па адным з чыгуначных прадпрыемстваў — удары балістыкай. Адначасова (ці нават за сэкунду да гэтага, цяпер высьвятляем дэталі) з апавяшчэньнем пра балістычную пагрозу», — адзначыў Пярцоўскі.
Паводле яго, у выніку расейскага ўдару адзін супрацоўнік чыгункі загінуў на месцы. Іншых супрацоўнікаў пасьля першага ўдару пасьпелі апэратыўна эвакуаваць.
У Адэскай вобласьці таксама пацярпела чыгунка, адзін параненыКіраўнік Адэскай вобласьці Алег Кіпер заявіў, што расейскія войскі ўсю ноч атакавалі рэгіён.
«Ад удараў пацярпелі аб’екты транспартнай, прамысловай, энэргетычнай інфраструктуры, а таксама жылы сэктар. На гэты момант вядома пра аднаго траўмаванага чалавека», — напісаў ён у сваім Telegram-канале.
Паводле яго, найбольш пацярпеў чыгуначны вакзал у Разьдзельнай. Там таксама пашкодзілі пяціпавярховы жылы дом, прамысловае прадпрыемства і спартовы аб’ект. У некаторых населеных пунктах вобласьці назіраюцца перабоі з электра- і водазабесьпячэньнем. Цяпер працуюць над аднаўленьнем камунікацый.
У Расеі пажар на НПЗ у Самарскай вобласьціУ Міністэрстве абароны Расеі заявілі аб абясшкоджаньні 457 украінскіх дронаў над 15 рэгіёнамі, анэксаваным Крымам і акваторыямі Азоўскага і Чорнага мораў.
У Самарскай вобласьці ўкраінскія дроны, у чарговы раз, імаверна, пацэлілі ў Навакуйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод. Рэгіянальныя ўлады гэты інцыдэнт не пацьвярджаюць, але расейскія і ўкраінскія маніторынгавыя каналы разьмясьцілі некалькі відэазапісаў з гукамі ад руху дрону і выбухаў, а таксама з пажарам на НПЗ — над ім заўважылі густы цёмна-шэры дым.
Навакуйбышэўскі НПЗ — адзін з найбольшых нафтаперапрацоўчых заводаў у Паволжы, уваходзіць у структуру кампаніі «Раснафта». Прадпрыемства перарабляе да 8,8 мільёна тон нафты на год.
Ва Ўкраіне гэты ўдар пакуль не камэнтуюць.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | онлайн заказ Плавание в бассейне Яндекс Маркет Задумывались ли вы ... | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 2 | Дмитрий Борисов Стихи Любовь Такая разная То сладость То война ... | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 3 | Спрос на перевозки из Китая и Казахстана в Беларусь вырос в 3 раза | 0 | 0 | 28-01-2025 |
| 4 | В Кузнецке прошел городской конкурс «А ну-ка, парни!» | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 5 | ☝Мамы, хотите действительно отдохнуть и не думать как накормить любимых, ... | 5 | 6 | 29-06-2026 |
| 6 | Яшчэ адна краіна заявіла аб паліўным крызісе праз украінскія атакі на Расею. Манголія просіць дапамогі ў Менску | 0 | 8.36 | 14-08-2026 |
| 7 | Все события | 0 | 0 | 02-01-2023 |
| 8 | Выставку «Пробуждение весны» организовала партия «Ауыл» в столице | 0 | 0 | 21-02-2025 |
| 9 | Врио губернатора Петербурга предложил Белоруссии создать совместные отряды поисковиков | 0 | 0 | 18-07-2019 |
| 10 | Министерство строительного комплекса Подмосковья опубликовало закупку услуг по строительству школы в пятом микрорайоне Чехова | 0 | 0 | 11-08-2021 |