Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

За сядзібу ў Падароску, якую спрабавалі прывязаць да Напалеона, змагаліся 10 прэтэндэнтаў. Яе нарэшце прадалі

Дата публикации: 21-08-2026 08:37:08

Новым ўласьнікам гістарычнай сядзібы сядзібы ў Падароску, якую ўлады сканфіскавалі ў папярэдняга інвэстара за нібыта невыкананьне ўмоў, стала юрыдычная асоба зь Менску. Іншыя дэталі не паведамілі.

Основное содержимое страницы с новостью.

Новым ўласьнікам гістарычнай сядзібы сядзібы ў Падароску, якую ўлады сканфіскавалі ў папярэдняга інвэстара за нібыта невыкананьне ўмоў, стала юрыдычная асоба зь Менску. Іншыя дэталі не паведамілі.

Як адзначаецца на сайце Беларускай унівэрсальнай біржы, на плятформе якой 20 жніўня адбыўся аўкцыён, падчас таргоў цана сядзібы павялічылася з стартавых 450 рублёў да амаль 201 тысячы рублёў.

На аўкцыён зарэгістраваліся 10 прэтэндэнтаў. Таргі доўжыліся 4 гадзіны 17 хвілін, а за гэты час зрабілі 4 457 ставак.

Што папярэднічала

Комплекс аб’ектаў сядзібы Чачотаў — Бохвіцаў у Ваўкавыскім раёне Горадзенскай вобласьці пачалі выстаўляць на аўкцыён з лістапада 2025 году. Першапачаткова яе прапанавалі за 2 160 490 рублёў. Правялі чатыры аўкцыёны, але ніводнага разу на яго не зарэгістраваўся ніводны ахвочы.

Сёлета красавіку праўладны рэсурс times.by апублікаваў артыкул, у якім, каб прыцягнуць увагу патэнцыйных інвэстараў, паведамілі аб тым, што ў сядзібе спыняўся Напалеон. Але гэта выявілася фэйкам.

Хто валодаў сядзібай раней

Да 2024 году сядзібай валодаў расейскі бізнэсовец зь беларускімі каранямі Павал Падкарытаў. Ён яе набыў у 2013 годзе за $118 тысяч. Ён плянаваў адкрыць там турыстычны комплекс, падвёў камунікацыі, зрабіў поўную рэстаўрацыю ўязной брамы.

У палацы адкрылі часовую экспазыцыю на 14 заляў, якая дазваляла праводзіць комплексную экскурсію пра гісторыю шляхты Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расейскай імпэрыі. Яна была часткова зьвязаная зь лёсам былых уладальнікаў — Бохвіцаў. Агулам за дзесяць гадоў інвэстар уклаў у праект каля мільёна даляраў.

Маёнтак Падароск — гісторыка-культурная каштоўнасьць. Ён пабудаваны ў канцы XVIII стагодзьдзя. У яго было шмат уласьнікаў, апошнія зьвязаныя з Раманам Бохвіцам — гэта сын вядомага філёзафа Флярыяна Бохвіца. Раманавага сына Отана савецкія ўлады арыштавалі ў 1939 годзе, ён памёр у турме Ваўкавыску.

Згодна з умовамі продажу, маёнтак маюць пачаць выкарыстоўваць не пазьней як праз тры гады ад падпісаньня дамовы куплі-продажу або ў тэрміны, прадугледжаныя праектнай дакумэнтацыяй.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Пакуль кіраўнік хунты М’янмы быў у Менску, яго армія нанесла авіяўдар па манастыры, загінулі 14 мірных грамадзян010.9522-08-2026
2«Лёс тых, хто вярнуўся, быў трагічны». 100 гадоў таму беларускія палітэмігранты прызналі Менск «адзіным цэнтрам»010.3312-10-2025
3Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня07.8918-08-2026
4Лукашэнка атрымаў аўтамат. Што талібам трэба ў Менску. Новы раман Бахарэвіча. Навіны 18 жніўня08.2118-08-2026
5У Латвіі выявілі першы тунэль зь Беларусі пад мяжой08.811-08-2026
6Навіны палітвязьняў: дзень народзінаў за кратамі сустракае Павал Белавус014.2822-08-2026
7Памочнік Зяленскага заявіў, што Расея вырабляе «Арэшнік» без заходніх складнікаў. У гэтым дапамагае Беларусь09.3429-07-2026
8Осужденные участники "Новое величие" будут добиваться отмены приговора0006-08-2020
9История дела "Нового величия"0006-08-2020

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.37. Источник: www.svaboda.org.