У панядзелак латвійскія памежнікі выявілі 15 чалавек, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу. Як аказалася, зь Беларусі яны трапілі паўз тунэль, выкапаны пад мяжой непадалёк ад закрытага памежнага пункту Сілэнэ.
У панядзелак латвійскія памежнікі выявілі 15 чалавек, якія незаконна перасеклі дзяржаўную мяжу. Як аказалася, зь Беларусі яны трапілі паўз тунэль, выкапаны пад мяжой непадалёк ад закрытага памежнага пункту Сілэнэ, паведаміла Памежная служба Латвіі.
Выхад з тунэля быў за 10 мэтраў ад плоту.
Гэта першы выпадак у Латвіі, калі мігранты скарысталіся падкопам. Іх усіх прымусілі вярнуцца ў Беларусь.
З 11 жніўня ў Латвіі праводзіцца апэрацыя «Пярэварацень» для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.
З 31 ліпеня да 4 жніўня не працаваў апошні пункт пераходу мяжы Патэрніекі. А ўлады Латвіі абмяркоўвалі, ці не закрыць яго канчаткова, каб пераразьмеркаваць рэсурсы на ахову мяжы ад нелегальнай міграцыі. У выніку Патэрніекі адкрылі, адзначыўшы, што пры абвастрэньні сытуацыі на мяжы могуць закрыць яго зноў.
Як вынікае з статыстыкі, акурат на Латвію цяпер прыпадае найбольшая колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы. Напрыклад, 10 жніўня ў Літве было 9 такіх спробаў, а ў Латвіі — 87, паведаміў сайт літоўскіх памежнікаў.
Падкопы для перасячэньня мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ сталі выкарыстоўвацца зь верасьня 2025 году — тады прыйшлі першыя паведамленьні з Польшчы. Летась польскія памежнікі знайшлі чатыры тунэлі пад мяжой. Сёлета яны дапамагалі выяўляць тунэлі сваім літоўскім калегам. Памежная служба Літвы 5 жніўня паведаміла, што ўсяго зафіксавала 12 спробаў пранікненьня мігрантаў пад зямлёй.
Чаму гэта важнаУлады суседніх зь Беларусьсю дзяржаў Эўразьвязу разглядаюць нелегальную міграцыю церазь усходнюю мяжу як інструмэнт гібрыднага ціску. Міністар унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава 11 жніўня заявіў, што арганізацыя плыняў нелегальнай міграцыі церазь беларуска-латвійскую мяжу — адна з формаў гібрыднай вайны. Ён таксама падкрэсьліў, што «Расея выкарыстоўвае Беларусь для гібрыдных атак», перадае Delfi.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Яшчэ адзін тунэль з Беларусі выявілі ў Латвіі | 0 | 15 | 21-08-2026 |
| 2 | Latvia finds tunnel allegedly used by migrants from Belarus | 0 | 8.21 | 11-08-2026 |
| 3 | У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі | 0 | 14.22 | 16-08-2026 |
| 4 | Власти Латвии нашли первый подземный ход нелегалов на границе с Белоруссией | 0 | 7.27 | 11-08-2026 |
| 5 | Пограничники прибалтийской страны вновь обнаружили замаскированный туннель нелегалов | 0 | 8.52 | 21-08-2026 |
| 6 | СМИ: в Латвии задержали мигрантов, якобы проникших по туннелю из Белоруссии | 0 | 7.06 | 21-08-2026 |
| 7 | LSM: в Латвии обнаружили тоннель нелегальных мигрантов | 0 | 7.71 | 21-08-2026 |
| 8 | Погранохрана Латвии пресекла попытки 395 мигрантов пересечь границу с Белоруссией | 0 | 0 | 16-08-2021 |
| 9 | У Латвіі на мяжы з Беларуссю знайшлі адзін падземны тунэль для нелегальных мігрантаў | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 10 | Расейцаў дэпартуюць, «арганізатары» пад пытаньнем. Што вядома пра масавае затрыманьне ўдзельнікаў «вясёлкавага» фэстывалю | 0 | 6.4 | 31-07-2026 |