Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.
У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ 8 беларускіх турыстаў, якія пацярпелі ў ДТЗ 12 жніўня. Сярод іх — пяць непаўналетніх, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МЗС Беларусі.
Такім чынам, мэдычныя ўстановы ўжо пакінулі 12 з 16 пацярпелых беларусаў.
Аварыя адбылася ў раёне Гурыі. Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які 12 жніўня не ўтрымаў свой мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.
Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.
Яго затрымалі і абвінавацілі ў парушэньні правілаў бясьпекі руху, што прывяло да сьмерці больш як двух чалавек. Максымальнае пакараньне за такое злачынства — 10 гадоў зьняволеньня.
Пракуратура ўжо зьвярнулася ў суд, каб на час сьледзтва кіроўцу пакінулі пад вартай.
Што папярэднічалаЗа апошні час гэта другая аўтакатастрофа ў Грузіі, у якой загінулі грамадзяне Беларусі.
Сёлета 25 ліпеня ў Батумі ў выніку сутыкненьня турыстычнага мікрааўтобуса з беларускімі пасажырамі і легкавіка загінулі два грамадзяніна Беларусі — 43-гадовая жанчына і мужчына 63 гадоў. Яшчэ 12 чалавек атрымалі рознай цяжкасьці траўмы.
Паводле відавочцаў, удар быў настолькі моцны, што некаторыя пасажыры выпалі з салёну. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік урэзаўся ў будынак Батумскага ўнівэрсытэту мастацтваў.
МУС Грузіі вядзе сьледзтва, каб выявіць прычыны аварыі і вінаватых у ёй.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў | 0 | 15.14 | 15-08-2026 |
| 2 | В ДТП в Грузии погибли четверо граждан Белоруссии | 0 | 8.48 | 13-08-2026 |
| 3 | У Грузіі загінуў яшчэ адзін беларус. Целы загінулых у аўтакатастрофе грамадзян Беларусі прывезьлі ў Менск | 0 | 8.19 | 17-08-2026 |
| 4 | Четыре гражданина Белоруссии погибли в ДТП с микроавтобусом в Грузии | 0 | 4.31 | 12-08-2026 |
| 5 | Четыре гражданина Беларуси погибли в ДТП на западе Грузии | 0 | 6.1 | 12-08-2026 |
| 6 | МИД Белоруссии: Четверо белорусов погибли в ДТП с микроавтобусом в Грузии | 0 | 8.98 | 13-08-2026 |
| 7 | В ДТП с микроавтобусом в Грузии погибли четыре гражданина Белоруссии | 0 | 8.82 | 12-08-2026 |
| 8 | В Грузии задержали водителя микроавтобуса, в ДТП с которым погибли белорусы | 0 | 13.81 | 13-08-2026 |
| 9 | Минск: В МВД подтвердили гибель в Грузии 4-х граждан страны | 0 | 6.76 | 13-08-2026 |
| 10 | Микроавтобус с 19 белорусами рухнул в ущелье в Грузии | 0 | 7.34 | 13-08-2026 |