Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.
Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.
У Грузіі на пад’езьдзе да Батумі грузавы цягнік зьбіў 35-гадовага грамадзяніна Беларусі.
Як паведаміла выданьне newsgeorgia.ge, ён загінуў на месцы. Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі вядзе расьсьледаваньне.
Дзяржаўнае агенцтва «БелТА» з спасылкай на Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла, што ў Грузіі пацьвердзілі беларускае грамадзянства загінулага.
Апроч таго, выданьне паведаміла аб дастаўцы целаў чатырох грамадзян Беларусі, якія загінулі ў выніку аўтакатастрофы 12 жніўня ў горным курорце Гаміс Мта ў рэгіёне Гурыя. Тады яшчэ 15 чалавек шпіталізавалі з рознымі траўмамі, два чалавекі ўсё яшчэ застаюцца ў лякарні.
Што папярэднічалаАварыя адбылася 12 жніўня ў раёне Гурыі. Грузінская пракуратура выставіла абвінавачаньне кіроўцу, які не ўтрымаў мікрааўтобус на дарозе і той упаў у цясьніну. У выніку загінулі 4 беларусы, яшчэ 16 чалавек атрымалі траўмы.
Паводле сьледчых, кіроўца ня меў правоў адпаведнай катэгорыі для перавозкі такой колькасьці пасажыраў.
Яго затрымалі і абвінавацілі ў парушэньні правілаў бясьпекі руху, што прывяло да сьмерці больш як двух чалавек. Максымальнае пакараньне за такое злачынства — 10 гадоў зьняволеньня.
Пракуратура зьвярнулася ў суд, каб на час сьледзтва кіроўцу пакінулі пад вартай.
За апошні час гэта другая аўтакатастрофа ў Грузіі, у якой загінулі грамадзяне Беларусі.
Сёлета 25 ліпеня ў Батумі ў выніку сутыкненьня турыстычнага мікрааўтобуса з беларускімі пасажырамі і легкавіка загінулі два грамадзяніна Беларусі — 43-гадовая жанчына і мужчына 63 гадоў. Яшчэ 12 чалавек атрымалі рознай цяжкасьці траўмы.
Паводле відавочцаў, удар быў настолькі моцны, што некаторыя пасажыры выпалі з салёну. Ад удару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік урэзаўся ў будынак Батумскага ўнівэрсытэту мастацтваў.
МУС Грузіі вядзе сьледзтва, каб выявіць прычыны аварыі і вінаватых у ёй.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Грузіі ў аўтакатастрофе загінулі чатыры беларусы, яшчэ некалькі шпіталізаваныя | 0 | 9.41 | 13-08-2026 |
| 2 | В ДТП в Грузии погибли четверо граждан Белоруссии | 0 | 8.48 | 13-08-2026 |
| 3 | «Дапамогі чакалі 20-30 хвілін». Сьведка аварыі ў Грузіі, дзе загінулі чацьвёра беларусаў, расказаў падрабязнасьці | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 4 | Сьмяротнае ДТЗ зь беларусамі ў Грузіі. Кіроўца ня меў правоў на перавозку столькіх пасажыраў | 0 | 15.14 | 15-08-2026 |
| 5 | МИД Белоруссии окажет содействие в репатриации погибших в ДТП в Грузии | 0 | 9.72 | 13-08-2026 |
| 6 | У Грузіі зь лякарняў выпісалі яшчэ восем беларусаў, пацярпелых у аварыі | 0 | 14.22 | 16-08-2026 |
| 7 | Посол Белоруссии в Грузии навестил пострадавших в ДТП граждан | 0 | 7.46 | 13-08-2026 |
| 8 | 格鲁吉亚车祸遇难白俄公民遗体运抵明斯克 | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 9 | Минск: В МВД подтвердили гибель в Грузии 4-х граждан страны | 0 | 6.76 | 13-08-2026 |
| 10 | Пострадавшие в ДТП в Грузии белорусы продолжают лечение в больницах Батуми | 0 | 10.42 | 26-07-2026 |