13‑15 сакавіка адбудзецца кірмаш, дзе можна будзе пагартаць кнігі, пазнаёміцца з выдавецтвамі, набыць навінкі і сустрэцца з аўтарамі.
Расклад працы кірмашу:
У кірмашы бяруць удзел выдавецтвы: Arche, Gutenberg Publisher, Kamunikat.org, Кніжны вырай, Мяне Няма, Полацкія лабірынты, RozUM Media, SayBeat, Skaryna Press.
Вось гід па прэзентацыях і аўтограф-сесіях.
Пятніца, 13 сакавіка12:00 — 13:00 — прэзентацыя кнігі Севярына Квяткоўскага «Мы ідзем на марш!» (павільён 8, сцэна).
13:00—14:00 — аўтограф-сесія Севярына Квяткоўскага (павільён 8A, стэнд 24).
16:00 — Уладзімір Арлоў «Каласы пад сярпом тваім» — кніга для кожнага беларуса» (павільён 7, сцэна ў зале F).
17:00 — Прэзентацыя кнігі Антона Бяляева «Як я правёў гэтае лета» і размова з аўтарам (павільён 7, сцэна ў зале F).
14:00—16:00 — аўтограф-сесія Валянціна Вяркеева. Аўтар падпісвае кнігу «Вера — дачка флібусцьера» (павільён 8А, стэнд 24).
17:00 — прэзентацыя манаграфіі Кшыштафа Пяткевіча (павільён 7, сцэна ў зале F).
17:00—18:00 — аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова (павільён 8A, стэнд 24).
18:00 — вечар паэзіі: Андрэй Хадановіч чытае польскіх паэтаў (Шымборскую, Мілаша, Галчыньскага) у беларускіх перакладах (павільён 7, сцэна ў зале B).
14:00 — прэзентацыя кнігі Дар’і Рак «Я/МЫ — Эміграцыя» і абмеркаванне тэмы з аўтаркай (сцэна ў Ліпавай Алеі).
Адрас: ul. Głogowska 14, Poznań.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Книги | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 2 | У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве | 0 | 7.9 | 25-05-2026 |
| 3 | У Вільні пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 4 | Выйшла па-беларуску дзіцячая кніга чэшскай пісьменніцы | 0 | 26.67 | 18-07-2026 |
| 5 | Выходзіць па-беларуску смешная дзіцячая кніга фінскага пісьменніка | 0 | 24.29 | 03-04-2026 |
| 6 | Бразільская пісьменніца напісала кнігу пра дзяўчынку з Беларусі | 0 | 10 | 14-03-2026 |
| 7 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 8 | Выйшла кніга пра Якуба Коласа ў Парыжы | 0 | 10 | 28-03-2026 |
| 9 | Учебники | 0 | 10 | 10-07-2026 |