Зорка сусветнага тэніса Арына Сабаленка рыхтуецца да вяселля. Яе абраннік, бразільскі прадпрымальнік Георгіяс Франгуліс, апублікаваў відэа прапановы ёй.
Франгуліс падзяліўся кадрамі, на якіх шчаслівая тэнісістка прымае прапанову рукі і сэрца.
Георгіяс Франгуліс — бразільскі бізнэсмен грэчаскага паходжання. Ён з'яўляецца заснавальнікам і ўладальнікам брэнда карыснай ежы Oakberry.

Пара пачала афіцыйна сустракацца вясной 2024 года, пасля чаго Франгуліса сталі пастаянна заўважаць у боксе тэнісісткі на турнірах.
У ліпені таго года спартсменка пацвердзіла свае адносіны з бразільскім бізнэсменам. «Каханне ўсяго майго жыцця», — напісала Сабаленка па-партугальску.
Мужчына тады быў яшчэ жанатым. Пасля таго як пра адносіны Франгуліса і Сабаленкі стала вядома грамадскасці, жонка бізнэсмена заявіла пра пачатак шлюбаразводнага працэсу.
Перад гэтым раманам Сабаленка некалькі гадоў была ў блізкіх адносінах з былым хакеістам Канстанцінам Кальцовым, які дзеля яе кінуў жонку з трыма дзецьмі.
У сакавіку Кальцоў трагічна загінуў у Маямі, і тады высветлілася, што на момант смерці ён ужо не быў разам з Арынай.
@nashaniva Арына Сабаленка выходзіць замуж! Зорка сусветнага тэніса рыхтуецца да вяселля #аринасоболенко #беларусь #теннис #навіны #минсксейчас ♬ Aesthetic - Tollan Kim


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Праўладная блогерка Анджыліша, якая канфліктавала з кампаніяй нявесткі Лукашэнкі, выйшла замуж | 0 | 10 | 31-05-2026 |
| 2 | Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы | 0 | 15.88 | 29-05-2026 |
| 3 | Першая віцэ-міс Беларусі выйшла замуж ФОТЫ | 0 | 10 | 03-08-2026 |
| 4 | Святкували три дні: Наталка Денисенко опублікувала перші фото з розкішного весілля | 0 | 5.49 | 11-08-2026 |
| 5 | Актрыса Марта Голубева выйшла замуж — хто стаў абраннікам? | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 6 | Интимный момент лучшей теннисистки мира Соболенко с женихом попал на фото | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 7 | «Мы сегодня женимся, а вы че?»: Олеся Иванченко вышла замуж | 0 | 5.29 | 26-07-2026 |
| 8 | Артыстка, якая спявала оду Лукашэнку, выйшла замуж за Аляксандра | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 9 | «Самая прыгожая дзяўчынка ў свеце» выйшла замуж за прадстаўніка знакамітай французскай дынастыі | 0 | 10 | 02-07-2026 |