Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы

Дата публикации: 29-05-2026 07:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

Роўна пяць гадоў таму — у маі 2021 года — маленькая Арына з Брэста атрымала ўкол Zolgensma. Ці дапамагло гэта дзяўчынцы?

Арына Рудніцкая. Тут і далей фота з інстаграма яе мамы Кацярыны

Арына нарадзілася ў Брэсце і спачатку развівалася як звычайнае дзіця. Але калі дзяўчынцы было год і чатыры месяцы, дактары паставілі ёй жудасны дыягназ — спінальная мышачная атрафія 2‑га тыпу. Высветлілася, што бацькі Арыны і іх старэйшы сын маюць «паламаны» ген — але пры гэтым не хварэюць.

Сям'я Рудніцкіх

Пры адсутнасці лячэння дзіця з такім дыягназам спачатку страчвае рухальную актыўнасць у нагах, потым у руках, потым атрафіруецца цела, мышцы глытання і, нарэшце, дыхання.
Спыніць генетычнае захворванне можа прэпарат Zolgensma, які з’яўляецца самым дарагім у свеце. Укол трэба зрабіць усяго аднойчы (і чым раней, тым лепш), але каштуе ён больш за $2 мільёны.

Канечне, для беларускай сям’і гэта касмічная сума. Бацькі Арыны тэрмінова адкрылі збор. На той момант у Беларусі ўжо было чацвёра дзяцей, каму зрабілі ўкол Zolgensma — але ўсе яны атрымалі такую магчымасць праз латарэю.

Арына стала першай дзяўчынкай Беларусі, якой набылі самы дарагі прэпарат у свеце менавіта за ахвяраваныя грошы. І першай, каму ўкалолі Zolgensma на тэрыторыі нашай краіны.

Збор заняў каля чатырох месяцаў, але быў нюанс: бацькі змаглі сабраць каля $350 тысяч, а астатняе ахвяраваў «Савушкаў прадукт», дзе тады працавалі бацькі Арыны.

Вядома, на чароўным уколе гісторыя не скончылася — пасля яго спатрэбілася доўгая рэабілітацыя. Кацярына — маці Арыны — вядзе блог у інстаграме пра жыццё іх сям’і.

У дзень, калі прайшло пяць гадоў з моманту ўколу, Кацярына зрабіла відэа і распавяла, што можа дзяўчынка цяпер.

Хадзіць, на жаль, на гэты момант у Арыны не атрымліваецца. Але яна вельмі актыўна перасоўваецца ў прасторы, бадзёра залазіць на канапу ці на крэсла, каб паесці за сталом.

Таксама Арына ўмее самастойна разаграваць ежу ў мікрахвалёўцы.

Для таго, каб дзяўчынка магла самастойна памыць рукі ці пачысціць зубы, у ванным пакоі ўсталявалі бідэ спецыяльна пад яе патрэбы.

Маці распавядае, што крыху прыбрацца — напрыклад, працерці брудную падлогу ці выкінуць смецце — дачка таксама можа.

Жанчына падкрэслівае: калі б не зроблены ўкол, Арына б цяпер не магла абслугоўваць сябе. Тут трэба згадаць, што, калі дзяўчынка атрымала Zolgensma, яна ўжо страціла шэраг навыкаў — не магла перасоўвацца і нават сядзець.

То-бок у параўнанні з тым станам поспехі відавочныя.

У дзіцячым садку Арына з’яўлялася на вазочку. Дарэчы, там нядаўна прайшоў выпускны — у дзяўчынкі была неймаверна прыгожая сукенка. А сама яна танчыла разам з іншымі дзецьмі падчас святочнага канцэрта. Педагогі спецыяльна стварылі такую праграму, каб Арына ў вазочку выступала з іншымі — нават у пары з кавалерам.

Арына Рудніцкая з бацькамі і старэйшым братам на сваім выпускным у дзіцячым садку

Дзяўчынка вельмі артыстычная. Нават маючы некаторыя абмежаванні, яна грацыёзна выконвала танцавальныя рухі, выразна дэкламавала вершы.

Па вуліцы Арына хвацка перасоўваецца на дзіцячым электрамабілі, які ёй падарылі бацькі.

Сям’я не траціць надзеі, што калі-небудзь дзяўчынка зноў зможа хадзіць. Цяпер Арына на рэабілітацыі займаецца ў экзашкілеце — гэта рабатызаваны касцюм, які зніжае нагрузку на мышцы і суставы. З яго дапамогай людзі нанова вучацца хадзіць пасля цяжкіх траўм.

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Арына Сабаленка захапляецца боксам і адчувае падтрымку беларусаў5714-07-2026
2Майстар-клас на новых кортах: Сабаленка прыляцела ў Мінск – фота5714-07-2026
3Арына Сабаленка адкрыла тэнісныя корты ў Мінску5714-07-2026
4Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі01019-08-2026
5Гэта так проста — а падтрымаеце сваіх. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу018.3317-02-2026
6У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам01017-08-2026
7Дашкевіч расказаў, як выхоўвае дзяцей беларускамоўнымі01005-04-2026
8Россиянка получила лотерейные билеты в подарок и выиграла миллион рублей01011-08-2026
9Россиянка купила лотерейный билет во время рабочего перерыва и стала миллионершей01021-08-2026
10Российская пенсионерка накопила сотни тысяч рублей на помощь бойцам СВО01016-08-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 15.88. Источник: nashaniva.com.