Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу

Дата публикации: 25-06-2026 05:00:00



Основное содержимое страницы с новостью.

«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу

Пасля перапынку ў некалькі гадоў гісторык Алесь Белы аднавіў свой крыжовы паход супраць «беларускага». «Беларускасці» ён супрацьпастаўляе «літвінскасць», на яго думку, каталікі нашай краіны не беларусы. На заявы Белага, што беларуская ідэнтычнасць у краі — гэта «хлусня» і імперскі канструкт, адказаў гісторык Вячаслаў Насевіч. Ён патлумачыў, чаму ігнараванне сучаснасці на карысць гістарычных фантазій ніколі не вядзе ў жаданую будучыню.

Касцёл Святога Мікалая ў Свіры, былым мястэчку Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Беларусь). Фота: Wikimedia Commons

Пачаткам спрэчкі стаў допіс Алеся Белага, у якім ён катэгарычна аспрэчвае беларускасць Віленскага краю — да якога ён адносіць практычна ўсю паўночна-заходнюю Беларусь. Даследчык заяўляе, што ўся Віленшчына ўсю сваю гісторыю была Літвой і ніколі не з'яўлялася Беларуссю, пакуль яе так не пачала «брэндаваць» Расійская імперыя літаральна за чвэрць стагоддзя да сваёй гібелі.

Паводле яго слоў, прыпісваць Вільню і Віленшчыну да Белай Русі імперская навука і прапаганда пачалі толькі ў 1890—1891 гадах. Гэта не было натуральнай эвалюцыяй самасвядомасці мясцовага насельніцтва, а з'яўлялася скаардынаванай акцыяй сістэмы адукацыі і прапаганды. 

«Этнаграфічная карта беларускага племені», створаная акадэмікам і філолагам Яўхімам Карскім па выніках амаль двух дзесяцігоддзяў палявых даследаванняў і апублікаваная ў 1903 годзе ў першым томе яго фундаментальнай працы «Беларусы». Фота: Wikimedia Commons

Вялікую ролю ў гэтым працэсе Белы адводзіць вядомаму філолагу Яўхіму Карскаму, якога называе перакананым «заходнерусам» і паслядоўнікам Міхаіла Каяловіча. Менавіта Карскі ў 1903 годзе выдаў этнаграфічную карту, куды аднёс усю Віленшчыну з Вільняй да «Беларусі». Як піша Алесь Белы, потым у 1918 годзе на аснове гэтай карты склалі «карту БНР — дзяржавы, якая рэальна не існавала».

Тут варта адзначыць, што частку Віленшчыны вызначаў як славянскую яшчэ Пётр Кёпен у 1827 годзе, які выкарыстоўваў узоры мясцовага маўлення для размежавання паміж літоўцамі і беларусамі. Пасля беларускі характар большасці яе паветаў пацвярджалі даследаванні Родэрыха Эркерта (1863), Аляксандра Рыціха (1875), вынікі Усерасійскага перапісу насельніцтва (1897) і аднадзённага перапісу пачатковых школ Расійскай імперыі (1911). Можна адшукаць мноства карт, дзе гэтыя тэрыторыі называюць цалкам польскімі, але за такімі картамі не стаіць рэальных навуковых даследаванняў.

Белы піша пра «хлусню бацькоў-заснавальнікаў Беларусі»

Асабліва востра і абразліва Алесь Белы выказваецца пра матывы лідараў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя.

Ён заяўляе, што ў тым жа 1903 годзе частка шляхцічаў, чые бацькі яшчэ называлі сябе «літвінамі», заснавала Беларускую сацыялістычную грамаду і пачала барацьбу за самабытнасць Беларусі менавіта ў тых межах, якія былі накрэсленыя імперскай навукай у рамках канцэпцыі «трыадзінага рускага народа».

Беларускі рух, паводле слоў гісторыка, абапіраўся ў сваёй аргументацыі на распрацоўкі імперскай прапаганды, якая пераконвала, што каталіцтва і польскамоўнасць у краі — гэта вынік паланізацыі, а пра гістарычную Літву замоўчвала.

Як піша Белы, ствараўся міф, што нібыта ўсе тут калісьці былі «белымі русамі», а потым прыйшлі палякі і частку белых русаў «спакусілі» ў каталіцтва і польскасць.

Аўтар сцвярджае, што гэта было хлуснёй, пра якую шляхціцы-заснавальнікі руху выдатна ведалі, але гэтая хлусня была ім зручная, і яны яе паўтаралі для дрэнна адукаваных людзей.

Сам Алесь Белы прынцыпова адмяжоўваецца ад такой гістарычнай парадыгмы, адносячы сябе да мікраскапічнай групоўкі, якая «да хлусні не звяртаецца» і называе сябе літвінамі.

Вячаслаў Насевіч адказвае Алесю Беламу

На гэтыя развагі разгорнута адказаў гісторык Вячаслаў Насевіч. Ён не аспрэчвае гістарычныя факты змен мовы і ідэнтычнасці (што здаралася і ў іншых народаў), але звяртае ўвагу на метадалогію Алеся Белага.

Тэкст Белага Насевіч назваў прыкладам вельмі распаўсюджанай і тыповай памылкі мыслення, якую робяць многія, але якую вельмі цяжка ўсвядоміць, калі памыляешся сам.

Гэтую памылку Насевіч тлумачыць праз механізм таго, як чалавек фарміруе ідэнтычнасць і ставіць мэты. Звычайна людзі злучаюць нейкія кропкі ў сваім мінулым (кропка А) і працягваюць іх у цяперашні час (кропка В), а пасля вызначаюць жаданую будучыню (кропка С).

Сутнасць памылкі палягае ў тым, што лінія ад значнай кропкі ў мінулым працягваецца ў жаданую будучыню, цалкам абмінаючы кропку сучаснасці. Гэта звычайна здараецца тады, калі шлях з сённяшняга дня ў жаданае заўтра не праглядаецца.

Каб праілюстраваць сваю думку, Насевіч прыводзіць прыклад са спартсменам. У мінулым гэты чалавек паспяхова трэніраваўся і перамагаў, а ў будучыні марыць стаць зоркай і чэмпіёнам. Аднак у сучаснасці ён мае цяжкую траўму, якая выключае шанцы на поспех. Разумным рашэннем было б змяніць траекторыю: напрыклад, стаць трэнерам або выбраць іншы від спорту. Але памылка здараецца, калі чалавек упарта не хоча прыняць рэальнасць цяперашняга моманту і працягвае ўпартыя трэніроўкі, якія з-за траўмы ніколі не прывядуць яго да чэмпіёнства.

Вячаслаў Насевіч пераносіць гэтую метафару на пазіцыю Алеся Белага.

Для Белага ідэальным мінулым з'яўляецца першая траціна ХІХ стагоддзя — эпоха Міцкевіча і Сыракомлі, калі ў асяроддзі польскамоўнай інтэлектуальнай эліты сфарміравалася і выразна праяўлялася антырасійская «літвінская» самасвядомасць.

Жаданай будучыняй даследчык бачыць адраджэнне гэтай ідэнтычнасці ў рамках еўрапейскай, але не ўласна польскай культуры.

Аднак траекторыя з ідэальнага мінулага ў жаданую будучыню ў свядомасці аўтара праходзіць міма сучаснага стану рэчаў. Насевіч падкрэслівае, што

нягледзячы на тое, што беларуская ідэнтычнасць магла быць у той ці іншай ступені «навязаная» нашчадкам літвінаў, гэта ўжо даўно стала аб'ектыўнай рэальнасцю. Таму любы маршрут у будучыню трэба весці менавіта з гэтагу пункту сучаснасці.

Гісторык нагадвае, што жыхары паўночна-заходняй Беларусі самі сябе ўсведамляюць менавіта беларусамі. Па словах Насевіча, наколькі гістарычна абгрунтаваная такая самасвядомасць, у гэтым выпадку не прынцыпова.

Для яго прынцыпова тое, што лютая і месцамі абразлівая крытыка ўсяго беларускага ў культуры, палітыцы і штодзённасці, якую паслядоўна ажыццяўляе Алесь Белы, з пункту цяперашняй рэальнасці ў жаданую Белым будучыню не прывядзе ніколі.

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Лукашэнка стварае «акадэмію будучыні», пакуль навука ў Беларусі дэградуе09.4805-08-2026
2Лукашенко заявил, что «не балуется с гаджетами»03.630-07-2026
3У Нарвегіі выйшла анталогія сучаснай беларускай літаратуры01015-08-2026
4"Смотреть нечего". Лукашенко раскритиковал "Беларусьфильм"0010-06-2025
5Матвиенко: только народ Белоруссии вправе решать, какой должна быть конституция страны0015-10-2020
6Лукашенко: Белоруссия переживает переломный момент, сравнимый с развалом Советского Союза0011-02-2021
7Лукашенко: Минск готов к такому уровню сотрудничества, на который готова Москва0024-01-2019
8Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі01005-06-2026
9Лукашенко: за рубежом гитлеровских палачей чествуют и "возводят в святые"0006-05-2025
10https://dzen.ru/a/alDumsBL-h5p79ZE?share_to=vk Хочу обратить ваше внимание на заявление президента Республики Беларусь ...0513-07-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.