Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Лукашэнка стварае «акадэмію будучыні», пакуль навука ў Беларусі дэградуе

Дата публикации: 05-08-2026 12:47:41

Штучнае стварэньне новай структуры, арыентаванай на пэрспэктыўныя навуковыя дасягненьні, наўрад ці моцна зрушыць наперад беларускую навуку. Бо агульны сацыяльны фон у Беларусі вельмі неспрыяльны для навуковай дзейнасьці і адкрыцьцяў.

Основное содержимое страницы с новостью.

Які сэнс у стварэньні новай інстытуцыі?

4 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду пра стварэньне новай навучальнай установы — Акадэміі інтэлектуальных тэхналёгій. Неабходнасьць заснаваньня новай структуры тлумачылася даволі супярэчліва, пераважалі агульныя словы, хоць часам і ўзьнёслыя.

«Гэта будзе нейкі навуковы цэнтар будучыні… Засяродзіць у гэтым цэнтры трэба будзе лепшыя розумы… Установа павінна стаць лякаматывам не толькі сыстэмы адукацыі, але і, хацелася б, навукі», — казаў Лукашэнка.

Ідэя ня новая, яна прагаворвалася ўжо некалькі разоў. 26 студзеня сёлета прайшла нарада ў пытаньнях стварэньня адукацыйнага цэнтра для падрыхтоўкі кадраў пэрспэктыўных кірункаў. Паводле Лукашэнкі, у гэтай новай інстытуцыі «будзе засяроджана падрыхтоўка кадраў заўтрашняга дня». Перайшоўшы на звыклую мову, ён сфармуляваў задачу так: «Нам патрэбен своеасаблівы спэцназ». Меўся на ўвазе адукацыйны спэцназ.

Пра пляны стварэньня спэцыяльнага цэнтру «для навучаньня прафэсіям будучыні» Лукашэнка казаў і падчас наведваньня Пэкінскага ўнівэрсытэту 30 чэрвеня. Ён там прысутнічаў падчас цырымоніі ўручэньня дыплёмаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай праграмы паміж вядучымі ВНУ Беларусі і Кітая. Адным з выпускнікоў быў ягоны сын Мікалай.

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі падчас уганараваньня выпускнікоў першай сумеснай праграмы БДУ і Пэкінскага ўнівэрсытэта. Пэкін, 30 чэрвеня 2026

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі падчас уганараваньня выпускнікоў першай сумеснай праграмы БДУ і Пэкінскага ўнівэрсытэта. Пэкін, 30 чэрвеня 2026
Стаўленьне Лукашэнкі да новых тэхналёгій

Сама па сабе ідэя стварэньня навучальнай установы, арыентаванай на пэрспэктыўныя навуковыя дасягненьні сусьветнага ўзроўню, цікавая. Аднак праблема ў тым, што сфармаваная Лукашэнкам сацыяльная мадэль не разьлічаная на такое разьвіцьцё (якасныя перамены ва ўсіх сфэрах). У ёй закладзены мэханізм тармажэньня. Больш за тое, разьвіцьцё для гэтай мадэлі стварае пагрозу найперш для ўладаў. Усе дзеяньні Лукашэнкі ад эканомікі (вяртаньне да савецкіх практык) да палітычнай сфэры (у якой душыцца любая альтэрнатыва, а выбары ператварыліся ў фікцыю) — гэта імкненьні спыніць прагрэс.

Рэтраградзтва Лукашэнкі асабліва моцна праяўляецца ў стаўленьні да сучасных тэхналёгій

Рэтраградзтва Лукашэнкі асабліва моцна праяўляецца ў стаўленьні да сучасных тэхналёгій. Доўгі час ён называў інтэрнэт не інакш, як «памыйніцай». У яго вельмі халоднае стаўленьне да штучнага інтэлекту.

Падчас нарады 26 студзеня Лукашэнка разважаў: «Сучаснае жыцьцё ўжо немагчымае, як модна цяпер гаварыць, без штучнага інтэлекту, бесьпілётных сыстэм, робататэхнікі, нана- і біятэхналёгій. Я бяру ходкія тэрміны, якія прыжыліся ў нашым грамадзтве. Хоць, шчыра гаварыў (можа быць, гэта прэзыдэнту ня трэба рабіць), — я з многім ня згодны… Калі мы кідаемся на нейкія навінкі, трэба рабіць гэта вельмі-вельмі асьцярожна».

То бок Лукашэнка разглядае новыя тэхналёгіі ня як магутны сродак руху да прагрэсу, а як праблему, пагрозу, ад якой варта бараніцца.

Усе паказьнікі падаюць

Таму невыпадкова ў Беларусі доля валавога ўнутранага прадукту, якая ідзе на навуку, складае 0,28%. А паводле дадзеных Сусьветнага банку, адпаведны сярэдні паказьнік у сьвеце — 2,67%. Колькасьць работнікаў, якія выконваюць навуковыя дасьледаваньні ў Беларусі, скарацілася з 33 тысяч у 2000 годзе да 21 тысячы ў 2024 годзе.

У сыстэме адукацыі адбываецца працэс адзяржаўленьня, закрываюцца прыватныя ўстановы. У школах і ўнівэрсытэтах пасьля 2020 году акцэнт робіцца на ідэалягізацыю навучаньня. Там галоўнае цяпер не якасьць ведаў, а палітычная ляяльнасьць. Згодна з тымі ж прынцыпамі падбіраецца склад настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў.

Правал у навуцы прызнае і сам Лукашэнка

Паводле дасьледчыцы Тацьцяны Шчытцовай, Беларусь у сусьветным рэйтынгу па індэксе акадэмічнай свабоды знаходзіцца на чацьвёртым месцы з канца (са 179 краін). Ніжэй толькі Мʼянма, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

Ня дзіўна, што вынікі навуковай дзейнасьці нэгатыўныя. Што прызнае і сам Лукашэнка: «Фундамэнтальнай навукі няма, а прыкладныя ў нас хоць нешта робяць, але робяць мала».

У 2013 годзе ў Нацыянальны цэнтар інтэлектуальнай уласнасьці паступіла 1,6 тысячы заявак на выдачу патэнтаў на вынаходзтвы, а ў 2024 годзе — толькі 303 заяўкі. То бок падзеньне ў пяць разоў.

Навуковыя пэрспэктывы Мікалая Лукашэнкі

На гэтым тле штучнае стварэньне яшчэ адной новай структуры наўрад ці моцна зрушыць наперад беларускую навуку, ці вынайдзе новыя тэхналёгіі. Спэцназ у навуцы дрэнна працуе. Бо агульны сацыяльны фон вельмі неспрыяльны для навуковай дзейнасьці і адкрыцьцяў.

Злыя языкі кажуць, што ўся гэтая новая ўстанова створаная для навуковай карʼеры Мікалая Лукашэнкі. І зьвяртаюць увагу, што Цэнтар біялёгіі пры БДУ зьявіўся тады, калі Коля паступіў на біяфак. Адмысловая беларуска-кітайская праграма па біятэхналёгіях паміж БДУ і Пэкінскім унівэрсытэтам была распрацаваная акурат у момант, калі Мікалай стаў студэнтам.

Лукашэнка бачыць для малодшага сына будучыню перадусім у навуцы, а не ў палітыцы ў ролі свайго пераемніка?

Разважаючы ў Пэкіне пра стварэньне ў Беларусі спэцыяльнага цэнтру «для навучаньня прафэсіям будучыні», Лукашэнка асабліва акцэнтаваў увагу, што туды трапяць якраз выпускнікі гэтай беларуска-кітайскай праграмы. Адзначаючы найбольш пэрспэктыўныя навуковыя кірункі, якія будуць разьвівацца ў новай інстытуцыі, ён зноў жа найперш казаў пра біятэхналёгіі.

Але з усяго гэтага можа вынікаць яшчэ адна важная выснова. Калі супадзеньні невыпадковыя, то яны могуць сьведчыць, што Лукашэнка бачыць для малодшага сына будучыню перадусім у навуцы, а не ў палітыцы ў ролі свайго пераемніка. Прынамсі цяпер.

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Тлумачым з Гурневічам. Чаму ўборачную ў Беларусі ператвараюць у цырк08.9506-08-2026
2Вынікі тыдня: Узбэцкія мігранты замест беларускай эліты. Што стаіць за зьнікненьнем брэндаў. Чаму Сабаленка абмінула Лукашэнку 09.5417-07-2026
3Лукашенко не согласился с тем, что авторов фильмов нельзя ругать0010-06-2025
4Відэарэпартаж: Плян апазыцыі на выпадак зьнікненьня рэжыму: што чакае Беларусь?010.3409-08-2026
5Сабаленка ў Менску, Лукашэнка і чырвоныя каровы, хабарнікі на новых пасадах. Навіны 14 ліпеня09.8914-07-2026
6Лукашенко заявил, что «не балуется с гаджетами»03.630-07-2026
7Лукашенко заявил, что реализация свободы слова в Белоруссии переросла в экстремизм0030-07-2021
8Лукашенко заявил о нехватке в Белоруссии системы управления времён СССР08.2107-08-2026
9Лукашенко: В Белоруссии не хватает системы управления времен СССР07.6707-08-2026
10Лукашенко заявил, что не допустит "ползучее уничтожение русского языка" в Белоруссии0022-08-2020

Классификация: Культура. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.48. Источник: www.svaboda.org.