На ледавіку Трыфт у Швейцарскіх Альпах знайшлі парэшткі двух бельгійскіх альпіністаў, якія зніклі без вестак яшчэ ў 1992 годзе, паведамляе Euronews.

Фота: AP
Парэшткі знайшоў адзін з турыстаў 26 ліпеня. Іх даставілі ў Інстытут судовай медыцыны ў Сьёне для ідэнтыфікацыі. Даследаванне ДНК афіцыйна пацвердзіла, што яны належаць двум альпіністам, якія зніклі ў раёне гары Вайсміес 34 гады таму.
4 верасня 1992 года мужчыны выйшлі з горнага будана Вайсміес, плануючы ўзысці на вяршыню вышынёй 4017 метраў. Яны дабраліся да будана Альмагель, але праз рэзкае пагаршэнне надвор'я працягнуць узыходжанне не змаглі.
Пазней ратавальнікі некалькі разоў праводзілі пошукі. Тады ўдалося знайсці толькі заплечнік альпіністаў, а іх саміх убачыць не змаглі.
Цяпер целы сталі даступнымі для пошуку праз раставанне ледавіка. Праз змяненне клімату і паскарэнне страты лёду такія знаходкі ў Швейцарскіх Альпах адбываюцца ўсё часцей. У мінулым годзе на ледавіку гары Обер-Габельхорн таксама знайшлі парэшткі швейцарскага альпініста, які знік у 1994 годзе.
Паліцыя кантона Вале вядзе спіс людзей, якія лічацца зніклымі без вестак з 1925 года, пераважна ў горных раёнах і на рэках.
Ледавікі захоўваюць не толькі парэшткі людзей, якія зніклі ў апошнія дзесяцігоддзі. У 1991 годзе ў Эцтальскіх Альпах на вышыні каля 3200 метраў турысты знайшлі ў расталым лёдзе муміфікаванае цела чалавека, які жыў у эпоху меднага веку. Навукоўцы вызначылі, што Этцы, як гэтага чалавека назвалі, жыў каля 5300 гадоў таму.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Врач: экипировка могла стать причиной массового обморожения лыжников на гонке в Швейцарии | 0 | 0 | 20-01-2021 |
| 2 | На горнолыжном курорте в Швейцарии лавина накрыла 10 человек | 0 | 0 | 18-01-2021 |
| 3 | Спасатели ищут альпиниста, которому стало плохо при восхождении на Эльбрус | 0 | 0 | 14-07-2019 |
| 4 | В Швейцарии из-за таяния ледника нашли тела пропавших 34 года назад туристов | 0 | 17.31 | 20-08-2026 |
| 5 | Якім маршрутам Ганібал перайшоў на сланах Альпы? Навукоўцы прапанавалі адказ | 0 | 10 | 09-07-2026 |
| 6 | Спасатели в КБР помогли альпинисту из Польши спуститься с Эльбруса | 0 | 0 | 27-07-2019 |
| 7 | Российский альпинист погиб в горах Таджикистана | 0 | 0 | 01-08-2019 |
| 8 | Не менее 34 человек пострадали при мощном взрыве в Кабуле | 0 | 0 | 07-08-2019 |
| 9 | Из Грузии депортировали 34 иностранцев, в том числе россиян | 0 | 0 | 12-08-2025 |
| 10 | Почему швейцарская армия стала единственной, кого Гитлер побоялся атаковать в лоб? | 0 | 9.3 | 05-07-2026 |