«Хочаш бюджэт? Калі ласка, ідзі на бюджэт».

Алена Богдан
У пачатку вясны стала вядома, што зменіцца парадак прыёму ў медыцынскія ўніверсітэты ў Беларусі. Бюджэтных месцаў стала больш, а платныя засталіся толькі для завочнай формы навучання ў БДМУ.
У будучых дактароў не будзе дыпломаў без абавязковай адпрацоўкі: бюджэтнікі павінны адпрацаваць два гады, мэтавікі — пяць. У разгар здачы экзаменаў сітуацыю пракаментавалі прадстаўнікі профільных універсітэтаў і Міністэрства аховы здароўя ў эфіры тэлеканалу СТБ, піша Onliner.by.
На пытанне, як навіна можа паўплываць на колькасць паступаючых, адказала Алена Богдан, першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі:
— У нас мізэрная колькасць тых, хто сёння бярэ свабодныя дыпломы, гэта першае. Другое — мы павялічылі колькасць месцаў больш чым на 700. Хочаш бюджэт? Калі ласка, ідзі на бюджэт. Хочаш мэтавае накіраванне? Бяры мэтавае накіраванне. Мы папрацуем гэты год, правядзём нашу ўступную кампанію, будзем бачыць. Але на самой справе якасць выкладання ніяк не залежыць ад таго, платна ці бясплатна ты вучышся, на бюджэце ці на факультэце, на якім вучацца замежныя спецыялісты.
Таксама на гэтую тэму выказалася Ірына Назарэнка, рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:
— Попыт сярод абітурыентаў на медыцынскі профіль расце з кожным годам. Гэта мы бачым па днях адкрытых дзвярэй, якія праводзім неаднаразова. Мы бачым вельмі вялікую зацікаўленасць. Таксама ў нас з’явіліся медыцынскія класы, ужо выйшлі першыя выпускі медыцынскіх класаў. Зацікаўленасць вельмі высокая. На прыкладзе Гомельскага медуніверсітэта быў адзін свабодны дыплом на ўвесь універсітэт з амаль 500 выпускнікоў. Гэта таксама многае кажа. Нашым платнікам і бясплатнікам, бюджэтнікам, мэтавікам — 100% забеспячэнне першага працоўнага месца.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ | 0 | 10 | 09-04-2026 |
| 2 | «Вызнова — чалавек, якога не чакалі, а ён ізноў прыйшоў». Так з беларускімі словамі яшчэ ніхто не гуляў | 0 | 8.86 | 24-03-2026 |
| 3 | Уехавшая из России Лазарева пожаловалась на «старую советскую установку в башке» | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 4 | «Гэта знак таго, што кіроўца — быдла». Мінчукоў абурыў расійскі аўтамабіль. Што гэтым разам? | 0 | 8.52 | 03-06-2026 |
| 5 | Доктар расказаў, хто ў Беларусі хварэе на адзёр | 0 | 10 | 23-06-2026 |
| 6 | «Я расіст, і я зрабіў гэта спецыяльна, таму што ненавіджу вас, кавалкі дзярма». Страхоўшчык падставіў цяжкаатлетку на чэмпіянаце | 0 | 7.9 | 28-07-2026 |
| 7 | Матвиенко призвала ужесточить ответственность за злоупотребления с лицензиями | 0 | 0 | 03-06-2025 |
| 8 | Вологодскую выпускницу оштрафовали за шпаргалку на ЕГЭ | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 9 | Врач призвала россиян отказаться от покупки нарезанных арбузов | 0 | 5 | 20-07-2026 |