Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«Закуліссе»: 20‑гадовы ютубер без кіношнай адукацыі зняў фільм, які ўсе абмяркоўваюць і ламаюць галаву над разгадкай

Дата публикации: 02-06-2026 18:19:15



Основное содержимое страницы с новостью.

Гэта як сны архітэктара пры тэмпературы 39. Крыповы мем, створаны падлеткам, стаў хорарам, які ўсе абмяркоўваюць. Галівуд агаломшана назірае, як пакаленне зумераў нясе грошы на гісторыю пра бясконцыя пустыя калідоры з жоўтымі шпалерамі, што вырасла з інтэрнэт-мема. Гэта таксама прыклад таго, што маглі б здымаць і таленавітыя беларусы.

Кларк (Чыветэл Эджыяфар) у Закуліссі. Кадр з фільма

Усё пачалося яшчэ ў 2019 годзе на ананімным форуме 4chan. Адзін з карыстальнікаў апублікаваў трывожны фотаздымак пустога памяшкання з жоўтымі шпалерамі і непрыемным флуарэсцэнтным святлом, дадаўшы подпіс пра тое, што, калі неасцярожна «выпасці з рэальнасці», можна апынуцца ў бясконцым жоўтым лабірынце.

Здымак, як высветлілі інтэрнэт-даследчыкі, быў зроблены ў 2003 годзе падчас рамонту крамы цацак у амерыканскім Вісконсіне, але міф пачаў жыць сваім жыццём і абрастаць фанацкімі тэорыямі.

Рэжысёр Кейн Парсанс стаў самым маладым рэжысёрам у гісторыі, чый фільм стаў лідарам пракату

У пачатку 2022 года шаснаццацігадовы падлетак Кейн Парсанс намаляваў у праграме Blender кароткаметражку ў стылі знойдзенай плёнкі і выклаў яе на YouTube. Відэа стала вірусным, сабраўшы дзясяткі мільёнаў праглядаў, а таленавітым хлопцам зацікавілася знакамітая незалежная студыя A24.

Пры смешным для сучаснага кіно бюджэце 10 мільёнаў даляраў поўнаметражнае «Закуліссе» (Backrooms) сабрала 118 мільёнаў за першыя выхадныя. Парсанс стаў самым маладым рэжысёрам у гісторыі, чый фільм узначаліў пракат. Больш за тое, малабюджэтны хорар пакінуў далёка ззаду фільм «Мандалорац і Грогу» ад Disney.

Амерыканскія аналітыкі ўжо параўноўваюць гэтую сітуацыю з 1960‑мі гадамі, калі Галівуд у паніцы перад тэлебачаннем здымаў раздзьмутыя і непаваротлівыя эпікі, а моладзь ішла ў кіно на танныя, але дзёрзкія фільмы контркультуры. Сёння моладзь гэтак жа галасуе рублём за «кіно для нас і пра нас», пакідаючы карпаратыўныя франшызы пенсіянерам.

Лімінальная эстэтыка офіснага чыстца

Сюжэт знаёміць нас з Кларкам (Чыветэл Эджыяфар, вядомы па фільме «12 гадоў рабства»), уладальнікам дэпрэсіўнай мэблевай крамы і архітэктарам-няўдачнікам. Ён перажывае развод, змагаецца з алкагалізмам і ходзіць на сеансы да псіхатэрапеўткі Мэры (Рэнатэ Рэйнсве, зорка драмы «Найгоршы чалавек на свеце»), якая сама мае траўму ад знішчэння роднага дома дзяцінства. Сумны побыт Кларка перарываецца, калі электрык знаходзіць у падвале крамы тры дзіўныя тумблеры, усталяваныя пад вуглом і ні да чаго не падключаныя. Неўзабаве Кларк заўважае шчыліну ў сцяне, якая свеціцца, і літаральна правальваецца скрозь яе ў іншае вымярэнне — тое самае Закуліссе.

Кларк у Закуліссі. Архітэктура гэтага месца пазбаўлена якой-небудзь логікі. Кадр з фільма

Для архітэктара, чые амбіцыі абмежаваліся продажам таннай мэблі і імітацыяй хатняй утульнасці ў гандлёвай зале, гэтае месца робіцца персанальным прафесійным пеклам. Гэта архітэктура, пазбаўленая чалавечнасці і логікі, бясконцая прастора, збудаваная, як трапна заўважае ў фільме сам герой, «будаўнікамі пад кіслатой» — здзек з яго мараў нешта пабудаваць.

Тое, што бачыць Кларк, нагадвае офісны чысцец з серыяла «Раздзяленне». Эстэтыка гэтага месца цалкам пабудаваная на феномене лімінальных прастораў. Гэты тэрмін апісвае пераходныя зоны — пустыя калідоры, закінутыя гандлёвыя цэнтры, падземныя пераходы. Яны створаныя для таго, каб людзі праз іх праходзілі, але калі гэтыя прасторы пазбаўленыя людзей, чалавечая псіхіка пачынае адчуваць глыбокі жах.

Псіхатэрапеўтка Мэры (Рэнатэ Рэйнсве) таксама знаходзіць у прасторах Закулісся адлюстраванне траўмаў свайго дзяцінства і страху перад уласным вар’яцтвам. Кадр з фільма

Гэта свайго роду «злавесная даліна» ад архітэктуры — месца выглядае знаёмым, але пад гэтым мёртвым офісным святлом няма сапраўднага жыцця.

Калі ў фільме Крыстафера Нолана «Пачатак» архітэктары праектавалі ў снах максімальна праўдападобныя гарады, каб ахвяра не здагадалася пра ілюзію, то Закуліссе з’яўляецца вынікам чыёйсьці хворай архітэктурнай фантазіі. Інтэр’ер знарочыста няправільны: незамкнутыя памяшканні, шчыліны паміж сценамі, у якія не прасунуць і пальца, выступы без усялякага сэнсу, лазы і хаатычна расстаўленая мэбля.

Гэтая архітэктура магла нарадзіцца толькі ў наш лічбавы час. Вымярэнне выглядае так, быццам яно было наспех злепленае ў камп'ютарнай праграме.

Паварот рэчаў па восях тут не прыводзіць да таго, што яны падаюць, яны проста наскрозь зліваюцца са сценамі і падлогамі. Няправільна зададзеная вышыня паверха прыводзіць да таго, што вокны і перагародкі часткова выступаюць вышэй за перакрыцце, а арка можа быць прарэзана праз вугал памяшкання.

Усё гэта нагадвае пясочніцу студэнта-архітэктара, які не стварае прастору для жыцця, а эксперыментуе з прасторай унутры праграмы, каб намацаць межы яе магчымасцей.

Чым пужае фільм «Закуліссе»

У гэтым бясконцым лабірынце Мінатаўра ёсць свае жыхары і пачвары. Гэта не іншапланетнікі, не пякельныя дэманы, гэта няправільныя «ўспаміны» самога Закулісся пра тое, што ў яго трапляе, як пірат-султан — маскот мэблевай крамы Кларка.

Механізм нагадвае фільм Алекса Гарленда «Анігіляцыя», дзе анамальная зона «Мігаценне» працавала як прызма, скажона пераламляючы ДНК усяго, што трапляла ў яе межы. Закуліссе робіць тое ж самае з людзьмі і матэрыяльнымі рэчамі.

Асістэнтка Кэт і яе хлопец Бобі бяруцца дапамагчы Кларку ў даследаванні Закулісся. Кадр з фільма

Каб задакументаваць існаванне анамаліі, Кларк бярэ з сабой сваіх падначаленых: асістэнтку Кэт (Лукіта Максвел, вядомая па серыяле «Тэрапія») і яе хлопца Бобі (Фін Бенет, «Спраўдны дэтэктыў», «Рыцар Сямі Каралеўстваў»). Менавіта праз іхнія відэакамеры мы бачым значную частку жахаў.

Шумы, перашкоды і расплывістыя сілуэты здымкі на камеру не дазваляюць адразу разгледзець пагрозу. Гэта пакідае мозгу значна больш прасторы для трывожных дадумак, чым любыя жахі ў фармаце Full HD. Трывогу нагнятае і бесперапынны гул паўсюдных флуарэсцэнтных лямпаў, які цісне на слых.

Фільм вельмі пераканаўча імітуе гарачкавыя сны пры тэмпературы 39, у якіх прастора вакол цябе губляе ўсялякую логіку, дзе ты спрабуеш збегчы ад невядомай небяспекі па бясконцых калідорах, лесвіцах і анфіладах памяшканняў, пазбаўленых сэнсу ў сваім размяшчэнні. У такіх снах немагчыма схавацца, як і ў Закуліссі, але і дагнаць цябе не могуць, бо ты неадкладна прачнешся. Але ў Закуліссі — не. Менавіта на такім узроўні патаённых, дзіцячых страхаў і працуе гэты хорар.

Любы шлях да выхаду з Закулісся можа быць проста «ўспамінамі» Закулісся пра тыя месцы, адкуль прыйшлі героі. Кадр з фільма

Пясочніца без адказаў

За тым, што адбываецца ў Закуліссі сочыць інстытут Async, які пасылае даследаваць прастору навукоўцаў у засцерагальных касцюмах, каб зразумець прыроду феномена. Але, як можна зразумець, безвынікова.

Узаемасувязь гэтага месца з персанажамі дазваляе зрабіць дзясяткі розных здагадак, ніводная з якіх не будзе мець канчатковага пацвярджэння. Любыя адказы, якія даюць або дадуць стваральнікі фільма ў будучыні, могуць літаральна нічога не значыць, быць памылковымі або састарэлымі.

Алагічнасць месца дае глебу для мноства працягаў, бо ў свеце, які не падпарадкоўваецца правілам, ні адна разгадка не вядзе да раскрыцця яго галоўнай таямніцы.

Крытыкі сустрэлі гэты інды-фільм з захапленнем, адзначыўшы, што жанр хорара нарэшце адварочваецца ад таннай крыві і прымітыўных скрымераў у бок іншых, больш амбіцыйных наратываў.

А зумеры ў сацсетках літаральна шалеюць ад таямніц сусвету Закулісся, спрабуючы па дробных дэталях і словах саміх герояў зразумець, што там адбываецца і ці з’яўляецца фінал фільма рэальным. 

Як кажуць у вядомым інтэрнэт-меме: калі б мы ведалі, што гэта такое, але мы не ведаем, што гэта такое. Зумеры ўжо вынеслі свой вердыкт грашыма, паказаўшы Галівуду, што іх мала цікавяць маньякі з бензапіламі ці праклятыя лялькі. Іншая справа крыху няправільны, бясконцы офіс, у якім можна правесці ўсё жыццё — што можа быць больш жудасным і жыццёвым сёння?

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС3737

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС37
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11

Усе навіны →

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Беларусьфільм» выклаў на ютубе дзве свае ідэалагічныя стужкі01010-05-2026
2У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі01021-06-2026
3Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках01023-07-2026
4Спілберг выпускае «Дзень выкрыцця» — новы фільм пра іншапланетнікаў01026-06-2026
5Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года01021-07-2026
6«Беларусьфільм» распачаў здымкі серыяла пра міліцыю, сцэнарый якога прабіў Кубракова на слязу01008-08-2026
710 фільмаў пра Другую сусветную вайну, якія асвятляюць падзеі з розных бакоў018.3309-05-2026
8«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру08.7923-05-2026
9Did ‘Backrooms’ and ‘Obsession’ Really Kick Off a Gen-Z Horror Wave?0614-06-2026
10«И покатился я по жизни босяцкой»: как Колобка превратили в уголовника — отзыв на обсуждаемый фильм08.2611-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 10. Источник: nashaniva.com.