Вы дакладна чулі гэты вірусны трэк. Цяпер ён прагучаў і ў амерыканскім серыяле.

Кадр з серыяла «Дзевяць зусім незнаёмых людзей», дзе Ніколь Кідман танчыць пад беларускі трэк
Оскараносная актрыса Ніколь Кідман знялася ў серыяле «Дзевяць зусім незнаёмых людзей» (Nine Perfect Strangers) ад сэрвісу Hulu. Кідман сыграла рускую Машу, якая кіруе вельмі дзіўным курортам «Дом спакою». Там яна прапануе гасцям унікальны досвед: перажываць успаміны, нібыта яны здарыліся ўпершыню.
У другім сезоне, які выйшаў у мінулым годзе, беларусы могуць пачуць знаёмую музыку. У пятай серыі Ніколь разам з героем Марка Стронга трапляе ў флэшбэк з 2001 года. У пражскім бары аўстралійская актрыса спрабуе гаварыць па-руску. А пасля танцуе пад знакаміты трэк «Судна» гурта Molchat Doma.
Гэта той самы дэпрэсіўны трэк, пад які раней здымалі шмат ролікаў у сацсетках, часта на фоне хрушчовак. Дарэчы, трэк беларусаў атрымаў у ЗША залаты статус. Сам гурт Molchat Doma ездзіць з канцэртамі па ўсім свеце.
Гэта не першы раз, калі ў працы Ніколь Кідман гучыць музыка з Беларусі. У фільме «Дрэнная дзяўчынка» 2024 года аўстралійка танчыць у клубе пад трэк тэхна-дуэта Police in Paris Улада Кульбіцкага (унука Уладзіміра Мулявіна з «Песняроў») і Улада Каўчука.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Беларуская рэжысёрка перамагла з кароткаметражкай на Кракаўскім кінафестывалі | 0 | 10 | 11-06-2026 |
| 2 | У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 3 | Былы КВЗшнік з БДУ пісаў сцэнарый для галоўнага кінакрынджу года. Нават Мінкульт дагэтуль не можа ўзгадніць гэтага пачварнага «Калабка» | 0 | 10 | 08-08-2026 |
| 4 | І Украіна, і Расія выразалі з «Чалавека-павука» песню Манетачкі. А што Беларусь? | 0 | 16.04 | 14-08-2026 |
| 5 | В России вынесли приговор певице | 0 | 5 | 07-07-2026 |
| 6 | Белоруссия на "Интервидении" представит номер без национальных мотивов | 0 | 0 | 16-08-2025 |
| 7 | Популярную певицу обматерили в московской бильярдной | -5 | 3 | 06-07-2026 |
| 8 | Певица Манижа стала лицом глобального плейлиста Equal на Spotify | 0 | 0 | 19-01-2022 |
| 9 | Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90‑х | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 10 | Обманувший певицу Долину ушел на СВО | 0 | 10 | 31-07-2026 |