Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае пяты набор

Дата публикации: 07-08-2026 08:15:39

Кіраўніцтва ўстановы гаворыць пра зьніжэньне цікавасьці да вывучэньня беларускіх прадметаў і заклікае бацькоў беларускіх дзяцей праявіць патрыятычную актыўнасьць.

Основное содержимое страницы с новостью.

Кіраўніцтва ўстановы гаворыць пра зьніжэньне цікавасьці да вывучэньня беларускіх прадметаў і заклікае бацькоў беларускіх дзяцей праявіць патрыятычную актыўнасьць.

Беларуская школа ў Варшаве была заснаваная ў 2022 годзе як онлайн- і офлайн-прастора для беларускіх дзяцей, якія апынуліся ў Польшчы й іншых краінах сьвету пасьля падзеяў 2020 году. Пачыналі 4 гады таму з 150 вучняў і 15 настаўнікаў. У 2024 годзе колькасьць ахвочых вучыцца ў Варшаве і філіялах школы ў розных гарадах Польшчы сягала паўтысячы, расказвае дырэктар школы спадар Алесь (поўнае імя героя не называем дзеля бясьпекі. — РС).

«Аднак філіялы школы, якія былі ў сямі гарадах Польшчы, цяпер працуюць самастойна. Школа застаецца толькі ў Варшаве, таму дзяцей значна менш. Самыя вялікія — пачатковыя клясы. Там па 7--8 чалавек, самая малалікая кляса — сёмая. Там толькі двое вучняў. Ведаю прыблізную колькасьць беларускіх навучэнцаў у польскіх школах — а гэта недзе каля 30 тысяч, таму мне сорамна называць сапраўдную лічбу дзяцей у беларускіх школках, якіх у горадзе некалькі. Таму зьвяртаюся да суайчыннікаў: праявіце патрыятычную актыўнасьць», — заклікае спадар Алесь.

Заняткі ў беларускай школе ў Варшаве

Заняткі ў беларускай школе ў Варшаве

Веды ў асноўных навуках юныя беларусы атрымліваюць у школах, ліцэях, гімназіях у краінах, дзе яны апынуліся, а вось у прадметах беларускага кампанэнту — менавіта ў Беларускай школе ў Варшаве. Там навучаюць беларускай мове і літаратуры, гісторыі, геаграфіі, мастацтву Беларусі, усясьветнаму мастацтву.

Офлайн-заняткі праводзяць па суботах, дзеці кантактуюць зь беларускамоўнымі аднагодкамі і з настаўнікамі. Усе яны разам гарбеюць над сшыткамі і выдрукаванымі старонкамі падручнікаў, весяляцца на перапынках, развучваюць беларускія песьні й танцы, сябруюць, успамінаюць родныя і не такія блізкія мясьціны.

Заняткі ў Беларускай школе ў Варшаве

Заняткі ў Беларускай школе ў Варшаве

Дырэктар школы спадар Алесь падкрэсьлівае, на чым грунтуецца канцэпцыя навучаньня ва ўстанове: праграмы прадметаў зьвязаныя з афіцыйнымі айчыннымі праграмамі, што надае навучаньню сыстэмнасьць, кажа ён.

«Нашы вучні не адстаюць ад сваіх аднагодкаў на радзіме і пры спрыяльных умовах могуць бяз стратаў працягваць вучобу ў Беларусі. Тым больш што клясную клясыфікацыю мы захавалі ранейшай. Але ў нас мяняецца навязьлівы ідэалягічны складнік беларускіх дапаможнікаў. Узамен настаўнікі падбіраюць зьмесьціва з найлепшых узораў роднай і ўсясьветнай літаратуры, культуры, якое выхоўвае любоў да Бацькаўшчыны, разьвівае нацыянальную ідэнтычнасьць, вернасьць прынцыпам дэмакратыі. Настаўнікі — людзі зь вялікім досьведам працы, маюць высокія прафэсійнныя катэгорыі на ніве адукацыі, пераможцы конкурсаў», — запэўнівае дырэктар Беларускай школы ў Варшаве спадар Алесь.

Запісаць дзяцей ў Беларускую школу ў Варшаве можна тут.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Як беларусы ў Варшаве адзначылі шостую гадавіну пратэстаў 2020-га. Стрым Свабоды010.9509-08-2026
2Відэарэпартаж: Плян апазыцыі на выпадак зьнікненьня рэжыму: што чакае Беларусь?010.3409-08-2026
3Беларускія школы зь верасьня пачнуць падключаць да сыстэмы «Электронная школа»01022-07-2026
4Старшакурсьнікі ў Беларусі змогуць працаваць паводле спэцыяльнасьці да атрыманьня дыплёму09.2523-07-2026
5Кніжны маркет памяці Святланы Курс пройдзе ў Варшаве 9 жніўня02031-07-2026
6«Аўтарытарызм для Беларусі быў наканаваны, а Лукашэнка — не». У Варшаве палітыкі і гісторыкі ўспаміналі 1990‑я01028-07-2026
7Пра жыцьцё гарадоў і людзей у іх. Беларусы стварылі бясплатны адукацыйны курс з чат-ботам09.1317-07-2026
8В Польше назвали безосновательными обвинения властей Белоруссии в адрес Варшавы0027-08-2020
9Москвичей научат китайскому языку и технике восточной живописи0004-02-2019

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.22. Источник: www.svaboda.org.