Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Старшакурсьнікі ў Беларусі змогуць працаваць паводле спэцыяльнасьці да атрыманьня дыплёму

Дата публикации: 23-07-2026 12:57:33

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі істотна пашырыла магчымасьці працаўладкаваньня студэнтаў старэйшых курсаў вышэйшых навучальных устаноў.

Основное содержимое страницы с новостью.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі істотна пашырыла магчымасьці працаўладкаваньня студэнтаў старэйшых курсаў вышэйшых навучальных устаноў.

У адпаведнасьці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 красавіка 2026 году № 24 спрошчаны парадак афіцыйнага працаўладкаваньня на час навучаньня — дакумэнт уступіць у сілу з 24 ліпеня. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Агулам у пералік уключылі каля 40 спэцыяльнасьцяў.

«Унесеныя зьмены ў кваліфікацыйныя характарыстыкі Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасадаў службоўцаў. Гэта дазволіць прымаць на працу студэнтаў старэйшых курсаў устаноў вышэйшай адукацыі (пасьля 2-га ці 3-га курсаў) па шэрагу запатрабаваных пасадаў».

У міністэрстве таксама ўдакладнілі месцы такой працы:

  • «Пасады службоўцаў для ўсіх відаў дзейнасьці» (32 пазыцыі): бухгальтар, інжынэр-праграміст, юрысконсульт, эканаміст, дакумэнтазнаўца, інспэктар кадраў, спэцыяліст у закупках, перакладнік, тэставальнік ПЗ, адміністратар сетак, архівіст-рэстаўратар, заоляг, палеограф і інш.;
  • «Пасады службоўцаў, занятых у машынабудаваньні і мэталаапрацоўцы» (4 пазыцыі): інжынэр-дасьледнік, тэхнік-лябарант, тэхнік эксплюатацыі і рамонце абсталяваньня, тэхнік-энэргетык.
  • «Пасады службоўцаў, занятых геадэзіяй і картаграфіяй» (4 пазыцыі): спэцыяліст у кадастры і ГІС, тэхнік-аэрафотаграмэтрыст, тэхнік-картограф, тэхнік у кадастры і ГІС.

Поўны пералік 40 пасадаў, дзе на працу будуць прымаць старшакурсьнікаў ВНУ, знаходзіцца на сайце міністэрства.

Чаму гэта важна?

Стыпэндыі ў Беларусі не заўсёды могуць забясьпечыць патрэбы студэнтаў. Ня ўсе зь іх жывуць у інтэрнатах, а мусяць наймаць пакоі або кватэры. Арэнда звычайна перавышае агульную суму стыпэндыі. Праз гэта студэнты ідуць працаваць.

Аднак праца паводле спэцыяльнасьці часта была для іх забароненай, таму яны ішлі ў прафэсіі, ніяк не зьвязаныя з тымі, на якія яны вучацца ў вну. А пазьней, ужо пры заканчэньні ўнівэрсытэту, многія з студэнтаў не маглі ўладкавацца на прывабнае з пункту гледжаньня заробку і дзейнасьці месца празь недахоп досьведу.

Атрымлівалася пастка — студэнты не маглі набраць досьведу, бо ў час навучаньня іх не ўладкоўвалі на падобныя пасады, дзе якраз патрабавалі, каб навічкі мелі пэўны досьвед такой працы. Цяпер гэтая праблема можа быць прынамсі часткова разьвязаная.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Вольфович предложил вернуться к практике призыва студентов в Вооруженные силы Белоруссии0010-04-2023
2Беларускія школы зь верасьня пачнуць падключаць да сыстэмы «Электронная школа»01022-07-2026
3Минобрнауки рассмотрит белорусский опыт распределения выпускников0005-03-2025
4Міністэрства спорту: выезд рэгіянальных спартоўцаў у замежныя лягеры трэба ўзгадняць з выканаўчымі ўладамі0523-06-2026
5Міністэрства прыроды хоча абмежаваць лічбу наведнікаў заказьніка пад Слаўгарадам06.8104-08-2026
6Выпускникам техникумов расширят возможности для трудоустройства0001-08-2025
7Для россиян в 2025 году выделили более 850 бюджетных мест в 30 белорусских вузах0020-05-2025
8Белоруссия и Узбекистан запустят новый механизм трудовой миграции0510-07-2026
9Група рызыкі падчас спякоты: каму трэба панепакоіцца?0514-07-2026
10Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае пяты набор09.2207-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 9.25. Источник: www.svaboda.org.