З 1 верасьня зьменіцца парадак харчаваньня дзяцей у школьных сталовых.
З 1 верасьня зьменіцца парадак харчаваньня дзяцей у школьных сталовых.
Пастанову пра новы парадак дзіцячага харчаваньня ў розных катэгорыях прыняў урад Беларусі.
Пры аднаразовым харчаваньні будзе адзіны від, які ў першую зьмену будзе называцца другім сьняданкам, а ў другую — падвячоркам. Складацца ён будзе з трох страў: салаты, гарачай стравы і напою.
Вучняў падзеляць на тры групы паводле займаных клясаў: 1-5, 6-8 і 9-11 клясы. Дагэтуль дзяленьне ішло паводле дзьвюх групаў: 6-10 і 11-18 гадоў. Ува ўрадзе мяркуюць, што новы падыход дасьць магчымасьць лепш улічваць фізіялягічныя патрэбы дзяцей у залежнасьці ад узросту.
Праект гэтай сыстэмы, якую цяпер прыняў урад, разглядалі яшчэ ўвесну на нарадзе працоўнае групы, дзе старшыняваў сам прэм’ер-міністар краіны Аляксандар Турчын. У канцы папярэдняга навучальнага году ў школах нават уводзілі тэставае мэню.
Акрамя таго, з 1 верасьня вырасьці памер грашовых нормаў выдаткаў на харчаваньне. Рост адбудзецца на 5%. Затым кожны год гэтая сума будзе павялічвацца з улікам зьмены раздробных цэнаў на прадукты харчаваньня.
У школах плянуюць пашырыць пералік прадуктаў, якія можна даваць школьнікам. Зробяць гэта ў тым ліку за кошт гатовых мясных, рыбных, мучных, агароднінных і іншых паўфабрыкатаў, прыдатных дзецям.
Таксама прадугледжваюць зьняцьце абмежаваньняў на выкарыстаньне хлебабулачных вырабаў, сала і мясных паштэтаў.
Што гэта значыцьУлады даўно зьбіраліся ўнесьці зьмены ў працу школьных сталовых. Нарада, якая адбылася ўвесну сёлета падкрэсьліла намеры ўраду.
У 2019 годзе ў сфэры школьнага харчаваньня адбыліся маштабныя праверкі, якія прывялі да некалькіх крымінальных спраў. Тады ў Менску скасавалі раённыя камбінаты школьнага харчаваньня і зрабілі адзіны КХШ, які забясьпечвае цэнтралізаваную закупку прадуктаў — каб школьныя абеды каштавалі менш.
За харчаваньне былі адказныя дырэктары школаў. Сьняданкі і абеды гатавалі школьныя кухары, якія знаходзяцца ў штаце школы.
Таксама зьмены адбываліся пасьля парадаў лекараў. Напрыклад, мэдыкі заяўлялі, што кожны трэці беларускі школьнік мае лішнюю вагу. Міністэрства здароўя настойвала, каб у школьных буфэтах не прадавалася прысмакаў з высокай колькасьцю цукру. Тады ўлады забаранілі прадаваць у буфэтах кока-колу, салодкія газаваныя напоі, чыпсы і паменшылі колькасьць цукру на 20–25% і солі на 30–35% у стравах.
Раней шмат пытаньняў выклікала собнае харчаваньне дзяцей, бацькі якіх плацілі за сталоўкі, і тых, чые дзеці елі задарма.
У 2025 годзе ўлады пераглядалі школьнае мэню, прыбіралі адтуль стравы, якія найменей падабаліся школьнікам. Таксама ў тым годзе было і падвышэньне выдаткаў на школьнае харчаваньне.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | В детсадах и школах изменят меню — не поверите, что там появится | 0 | 8.71 | 03-08-2026 |
| 2 | Что изменится в школьных столовых: рекомендации по организации питания | 0 | 5 | 16-07-2026 |
| 3 | Беларускія школы зь верасьня пачнуць падключаць да сыстэмы «Электронная школа» | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 4 | Очные занятия в школах Смоленска отменили еще на неделю | 0 | 0 | 01-02-2022 |
| 5 | В Белоруссии сделали обязательным исполнение гимна в школах в День знаний | 0 | 0 | 18-08-2022 |
| 6 | Голикова: число кондитерских и колбасных изделий в школьных столовых сокращено вдвое | 0 | 0 | 10-02-2021 |
| 7 | Минпросвещения определило нагрузку на школьников младших классов | 0 | 5 | 07-07-2026 |
| 8 | Что изменится для школьников и их родителей в новом учебном году? | 0 | 0 | 24-08-2020 |
| 9 | Все школы должны до 1 сентября опубликовать варианты меню для младшеклассников | 0 | 0 | 26-08-2020 |
| 10 | В школах Северной Осетии установили единую стоимость питания для младших классов | 0 | 0 | 09-09-2021 |