Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

На Віцебшчыну і Магілёўшчыну ідуць навальніцы, залевы і град: абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі

Дата публикации: 12-07-2026 13:40:41

У дзьвюх вобласьцях Беларусі на 12 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі празь непагадзь, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Гэта Віцебская і Магілёўская вобласьці.

Основное содержимое страницы с новостью.

У дзьвюх вобласьцях Беларусі на 12 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі празь непагадзь, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Гэта Віцебская і Магілёўская вобласьці.

З спасылкай на Белгідрамэт паведамляюць, што з 13 да 19 гадзін у гэтых рэгіёнах чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах град.

«Неспрыяльныя зьявы захаваюцца да 23-й гадзіны», — адзначае ведамства.

МНС традыцыйна заклікала грамадзян і кіраўнікоў арганізацый прыняць меры засьцярогі ў сувязі зь непагадзьдзю.

Раней 12 ліпеня МНС паведаміла пра «фактары небясьпекі» ў сувязі зь непагадзьдзю. Ведамства папярэдзіла, што магчымыя «пашкоджаньні (абрывы) лініяў сувязі і электраперадачаў, адключэньне электрычных падстанцыяў, электраэнэргіі ў населеных пунктах, узьнікненьне лясных пажараў».

Таксама ня выключаныя «пажары ў жылых і вытворчых будынках, зьніжэньне бачнасьці, цяжкасьць руху транспарту, рост імавернасьці дарожна-транспартных здарэньняў, падтапленьне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоваў, агародаў, палеткаў, аўтадарог мясцовага значэньня».

Адзначалі, што 12 ліпеня ў Беларусі мае быць хмарна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Удзень месцамі на паўночным усходзе моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра — 18–24 градусаў, у паўночных раёнах да 26.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1На панядзелак у Беларусі абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі, бо чакаюцца навальніцы, моцны вецер і залевы010.9519-07-2026
2С карты Витебской области за месяц исчезли 13 сельских населённых пунктов-111.122-07-2026
3Чаму страляюць у Горадні? КДБ вэрбуе актывістаў. Ліпы ў вазонах. Навіны 30 ліпеня08.4930-07-2026
4Яшчэ некалькі краін заявілі аб зьніжэньні ўзроўню вады на сваіх рэках і рызыцы для энэргетыкі. А што ў Беларусі?08.8605-08-2026
5Міністэрства прыроды хоча абмежаваць лічбу наведнікаў заказьніка пад Слаўгарадам06.8104-08-2026
6У Беларусі празь непагадзь затрымкі ў руху цягнікоў, пашкоджаныя лес і лініі электраперадачы08.1607-08-2026
7СБ: в Белоруссии не видят признаков обострения ситуации у границ04.8626-07-2026
8В Минобороны Белоруссии сообщили о плановых полетах авиации0019-08-2020
9Минобороны Белоруссии: Обстановка у границ носит эскалационный характер-2325-06-2026
10В Минобороны Белоруссии заявили, что армия готова защищать страну от внутренних угроз0025-08-2020

Классификация: Происшествия. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 10. Тональность: 0. Информативность: 8.69. Источник: www.svaboda.org.