Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

У Беларусі ў дзікую прыроду выпусьцілі 46 эўрапейскіх ланяў

Дата публикации: 02-08-2026 11:33:00

У паляўнічых угодзьдзях Любанскага раёну ў дзікую прыроду выпусьцілі 46 эўрапейскіх ланяў. Перад гэтым жывёлы сем месяцаў правялі ў спэцыяльным вальеры, дзе прывыкалі да новых умоваў.

Основное содержимое страницы с новостью.

У паляўнічых угодзьдзях Любанскага раёну ў дзікую прыроду выпусьцілі 46 эўрапейскіх ланяў. Перад гэтым жывёлы сем месяцаў правялі ў спэцыяльным вальеры, дзе прывыкалі да новых умоваў.

Ланяў прывезьлі з Капыльскага раёну ў сьнежні 2025 году. Вальер знаходзіцца прыкладна за 16 кілямэтраў ад Любані. За час ператрымкі жывёлы адаптаваліся да мясцовага клімату і навакольнага асяродзьдзя, што, паводле прадстаўнікоў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, павінна палегчыць іх пераход да самастойнага жыцьця.

Каб зьменшыць стрэс для жывёлаў, спэцыялісты выкарысталі так званы «ціхі выпуск». Частку агароджы разабралі без лішняга шуму, пасьля чаго лані самі пакінулі вальер і выйшлі ў натуральнае асяродзьдзе.

Эўрапейская лань — сваяк высакароднага аленя і казулі. Яна меншая за аленя, але буйнейшая за казулю. Самцоў лёгка пазнаць па шырокіх лапатападобных рагах, а летам поўсьць жывёлаў мае характэрныя белыя плямы. У Беларусі гэты від сустракаецца параўнальна рэдка: устойлівыя папуляцыі ёсьць толькі ў асобных гаспадарках і рэгіёнах, хоць у Чырвоную кнігу краіны лань не занесеная.

Пасьля выпуску жывёлы, як чакаецца, яшчэ некалькі дзён будуць трымацца паблізу знаёмай тэрыторыі. Для іх ужо падрыхтавалі падкормку, усталявалі кармушкі і саланцы, а таксама забясьпечылі доступ да вады. Спэцыялісты спадзяюцца, што гэта дапаможа ланям хутчэй адаптавацца і замацавацца ў дзікай прыродзе.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Выйшаў трэці сезон любімага беларусамі серыяла пра шляхту — вось чым здзіўляе «1670». Там зняліся і беларусы016.2506-08-2026
2«Я таю, у абдымках моцна галаву губляю». Выйшаў беларускамоўны летні трэк з вірусным прыпевам08.6231-07-2026
3Навукоўцы назвалі самыя несумленныя краіны свету. Еўрапейцам і тут ёсць чым ганарыцца01003-08-2026
4У Залессі пройдзе «Вяргіневы баль». Квіткі каштуюць па 100 рублёў02028-07-2026
5У Беларусі празь непагадзь затрымкі ў руху цягнікоў, пашкоджаныя лес і лініі электраперадачы08.1607-08-2026
6Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце024.2905-08-2026
7У Мінску з гістарычнага дома на Валадарскага знік знакаміты «балкон начальніка турмы»01006-08-2026
8На Урале осудили похитителей владельца автостоянки0005-08-2019
9Семь раз обмани, один — отсиди: обчистившие гаражи дедовичане получили срок0521-07-2026

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.76. Источник: www.svaboda.org.