Мужчына атрымаў вялікі тэрмін зьняволеньня ў гучнай справе, якую расьсьледавалі некалькі гадоў.
Мужчына атрымаў вялікі тэрмін зьняволеньня ў гучнай справе, якую расьсьледавалі некалькі гадоў.
Грамадзянін Беларусі Максім Сільнікаў пачуў вырак у Злучаных Штатах. Ён асуджаны на 16 гадоў пазбаўленьня волі за змову з мэтай зьдзяйсьненьня злачынстваў супраць Злучаных Штатаў, змову з мэтай зьдзяйсьненьня махлярства з выкарыстаньнем электронных сродкаў сувязі і крадзеж асабістых зьвестах пры абцяжарвальных абставінах.
Згодна з судовымі дакумэнтамі, як піша Пракуратура Ўсходняй акругі штату Вірджынія, 40-гадовы Максім Сільнікаў быў стваральнікам і адміністратарам віруса-вымагальніка Ransom Cartel. Вірус стварылі ў 2021 годзе.
Сільнікаў быў удзельнікам расейскамоўных форумаў на тэму кібэрзлачыннасьці прынамсі з 2005 году і быў удзельнікам сумнавядомай старонкі ў кібэрзлачыннасьці Direct Connection з 2011 па 2016 год. У 2016-м сайт спыніў працу пасьля арышту яго адміністратара.
Пачынаючы з траўня 2021 году беларус распрацаваў апэрацыю ў выкарыстаньні віруса-вымагальніка і пачаў вэрбаваць удзельнікаў з форумаў кібэрзлачыннасьці. У розных выпадках праломнік пашыраў інфармацыю і інструмэнты сярод удзельнікаў Ransom Cartel, у тым ліку пра заражаныя кампутары, скрадзеныя ўліковыя даныя, і інструмэнты шыфраваньня або блякаваньня заражаных кампутараў.
Сільнікаў таксама падтрымліваў схаваны сайт, дзе ён і іншыя ўдзельнікі злачыннай змовы маглі кантраляваць атакі віруса-вымагальніка; мець зносіны адзін з адным; мець зносіны з ахвярамі, у тым ліку адпраўляць і перамаўляць патрабаваньні аб аплаце; і кіраваць разьмеркаваньнем сродкаў паміж суўдзельнікамі.
Што ўчыніла банда беларуса?З 2021 па 2023 год злачынцы з картэлю Сільнікава ўчынілі атакі з выкарыстаньнем праграмаў-вымагальнікаў як мінімум на 18 кампаній па ўсім сьвеце, у тым ліку на кампаніі, якія базуюцца ў амэрыканскіх штатах Каліфорніі, Нью-Ёрку, Нэбрасцы, а таксама ў іншых краінах. Праломнікі выкрадалі зьвесткі і патрабавалі грашовыя плацяжы ў абмен на ключ для разблякаваньня выкрадзенай інфармацыі або ў абмен на абяцаньне не публікаваць асабістых зьвестак ахвяры.
Сам беларус ладзіў свае злачынныя апэрацыі пад вядомымі ў сусьветнай кібэрпрасторы псэўданімамі «J.P. Morgan», «xxx» і «lansky».
Рост картэлю спыніўся з арыштам Сільнікава ў ліпені 2023 году.
Сільнікава экстрадавалі з Польшчы для судовага перасьледу ўва Ўсходняй акрузе Вірджыніі і акрузе Нью-Джэрзі.
Хто такі Максім Сільнікаў?Паводле зьвестак BelPol, Сільнікаў меў і грамадзянства Ўкраіны. Ён у разводзе, мае двух дзяцей.
Вучыўся ў гімназіі № 5 Менску, а пасьля ў БНТУ. Пасьля працаваў у кампаніі «ТэхнаТрансВарыянт».
Зьехаў зь Беларусі ў 2013 годзе. Быў у вышуку за ўхіленьне ад прызыву ў войска.
У якіх «кібэрсправах» у ЗША фігуруюць беларусыПрозвішча затрыманага грамадзяніна Беларусі не называюць.
У розны час у Амэрыцы паводле аналягічных абвінавачаньняў асудзілі, затрымалі і вышукваюць некалькі грамадзян Беларусі:
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Россиянина будут судить в Белоруссии за контрабанду почти 60 кг гашиша | 0 | 0 | 18-05-2020 |
| 2 | Белгородца осудили за подготовку диверсий против бойцов ВС РФ | 0 | 0 | 15-05-2025 |
| 3 | В Белоруссии украинца приговорили к семи годам колонии за агентурную деятельность | 0 | 0 | 09-03-2023 |
| 4 | Россиянина приговорили в Белоруссии к 12 годам колонии за ввоз крупной партии наркотиков | 0 | 0 | 16-08-2019 |
| 5 | В Белоруссии приговорили военнослужащего к 18 годам колонии за измену государству | 0 | 0 | 14-05-2021 |
| 6 | В России украинского солдата приговорили к 16 годам колонии | 0 | 5 | 30-06-2026 |
| 7 | Суд в США приговорил россиянина Медведева к 10 годам за киберпреступления | 0 | 0 | 19-03-2021 |
| 8 | Гражданина Белоруссии приговорили к исправительным работам за дебош в самолете | 0 | 0 | 20-08-2021 |
| 9 | Тиму Белорусских признали виновным в приобретении, употреблении и хранении наркотиков | 0 | 0 | 16-04-2021 |