Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Зь беларускіх канаістаў налета здымуць усе абмежаваньні на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах

Дата публикации: 11-08-2026 12:53:27

Таксама «амністыю» прадугледзелі і для расейскіх спартоўцаў у гэтым відзе спорту.

Основное содержимое страницы с новостью.

Таксама «амністыю» прадугледзелі і для расейскіх спартоўцаў у гэтым відзе спорту.

Міжнародная фэдэрацыя веславаньня на каноэ (Paddle Worldwide) з 1 студзеня 2027 году здыме абмежаваньні зь беларускіх і расейскіх спартоўцаў, дазволіўшы ім выступаць пад сьцягам і гімнам дзяржаваў.

Да канца 2026 году дзейныя правілы нэўтральнага статусу захаваюцца.

Пастанову прыняла Рада дырэктараў Міжнароднай фэдэрацыі каноэ.

«Дзейная палітыка будзе заставацца ў поўнай сіле да 31 сьнежня 2026 году. З 1 студзеня 2027 году яна перастане дзейнічаць, і весьляры зь дзьвюх краінаў, якія маюць права на ўдзел, а таксама пэрсанал змогуць выступаць у складзе нацыянальных камандаў», — гаворыцца ў заяве Paddle Worldwide.

Для спаборніцтваў, заплянаваных да 1 студзеня 2027 году, будзе дзейнічаць паэтапны падыход. Пакуль прадугледжаны паўнавартасны нацыянальны ўдзел, аднак калі мясцовае заканадаўства або абавязковыя дзяржаўныя абмежаваньні перашкаджаюць гэтаму, спартоўцы змогуць выступаць з нацыянальнай формай, але бязь сьцягу і гімну. Часта толькі ў нэўтральным статусе.

Чаму гэта важна

Міжнародныя спартовыя фэдэрацыі і Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) увялі абмежаваньні для расейскіх і беларускіх спартоўцаў пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў лютым 2022 году, якому спрыяў рэжым Лукашэнкі.

7 траўня 2026 году выканаўчы камітэт МАК скасаваў ранейшыя рэкамэндаваныя ўмовы ад 28 лютага 2022 году і 28 сакавіка 2023 году ў дачыненьні да Беларусі і беларускіх спартоўцаў, у тым ліку ахоўныя меры.

Поўнае адхіленьне беларускіх спартоўцаў ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай захавала Міжнародная фэдэрацыя лёгкай атлетыкі. У тэнісе беларусы могуць выступаць толькі індывідуальна. У хакеі беларускім камандам дазволілі вярнуцца ў тры турніры сэзону 2026–2027 гадоў.

Ці абавязковыя рэкамэндацыі МАК

У заяве Выканаўчага камітэту МАК ад 7 траўня адзначалася, што з сакавіка 2023 году спартоўцы зь беларускімі пашпартамі ўдзельнічалі ў якасьці індывідуальных нэўтральных спартоўцаў у многіх міжнародных спартовых імпрэзах, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы і зімовых Алімпійскіх гульнях 2026 году ў Міляне, безь якіх-небудзь інцыдэнтаў на полі або па-за ім.

У МАК зьвярнулі ўвагу на тое, што сытуацыя з Расейскім алімпійскім камітэтам адрозьніваецца ад сытуацыі з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі.

«НАК Беларусі мае добрую рэпутацыю і выконвае Алімпійскую хартыю», — гаворыцца ў тлумачэньні.

Дазвол удзельнічаць у спаборніцтвах маюць даваць канкрэтныя арганізатары і міжнародныя фэдэрацыі, яны маюць зважаць на рэкамэндацыі МАК, але не абавязаныя зь імі пагаджацца.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Міжнародная аўтамабільная фэдэрацыя зьняла ўсе абмежаваньні зь беларускіх гоншчыкаў01014-08-2026
2Беларускім цяжкаатлетам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах0526-06-2026
3Зборную Беларусі ў гандболе адмовіліся ўключыць у сьпіс удзельнікаў першынства сьвету 2027 году-5709-06-2026
4Министр спорта Белоруссии надеется, что участники Игр СНГ смогут поехать на Олимпиаду0026-06-2023
59 краін ЭЗ заклікалі пазбавіць МАК эўрапейскага фінансаваньня за допуск расейскіх і беларускіх спартоўцаў да спаборніцтваў010.9115-07-2026
6Более 30 стран надеются, что россияне будут выступать только как нейтральные спортсмены0004-05-2023
7Лукашенко заявил о готовности принимать международные соревнования самого высокого уровня0020-03-2023
8Міжнародна федерація важкої атлетики допустила спортсменів із Росії й Білорусі до змагань0526-06-2026
9Белорусским биатлонистам разрешено выступать в России, несмотря на отстранение федераций0017-03-2022

Классификация: Спорт. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.15. Источник: www.svaboda.org.