Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Беларусь упершыню выдала Расеі «сьведку Яговы», якога там перасьледуюць за рэлігійную дзейнасьць

Дата публикации: 19-08-2026 09:23:44

У канцы 2025 года здарыўся першы вядомы выпадак, калі Беларусь экстрадавала «сьведку Яговы» ў Расею для прад’яўленьня крымінальных абвінавачваньняў за рэалізацыю там свайго права на свабоду рэлігіі.

Основное содержимое страницы с новостью.

У канцы 2025 года здарыўся першы вядомы выпадак, калі Беларусь экстрадавала «сьведку Яговы» ў Расею для прад’яўленьня крымінальных абвінавачваньняў за рэалізацыю там свайго права на свабоду рэлігіі.

Пра гэта паведаміў сайт праваабарончай арганізацыі Forum 18 з Нарвэгіі, якая займаецца маніторынгам парушэньняў рэлігійных правоў і свабод.

У 2026 годзе беларускія ўлады адхілілі просьбу гэтага чалавека аб прытулку і адхілілі яго апэляцыі на адмову. Прозьвішча вывезенага ў Расею верніка не называецца.

Вядома, што раней Беларусь надала прытулак некалькім «сьведкам Яговы» з Расеі і адхіліла запыты аб экстрадыцыі. Цяпер сытуацыя мяняецца.

Расея забараніла ўсе суполкі і дзейнасьць «сьведкаў Яговы» ў 2017 годзе і прыцягнула да адказнасьці многіх асоб, якія належаць да «сьведкаў Яговы».

«Сьведкі Яговы» выказалі занепакоенасьць Форуму 18 з нагоды гэтай відавочнай зьмены падыходу беларускіх уладаў да іх вернікаў з Расеі, — паведамілі праваабаронцы.

У Беларусі «сьведкі Яговы» не зьяўляюцца забароненай ці экстрэмісцкай арганізацыяй. Беларускія праваахоўныя органы некалькі разоў адмаўлялі Расеі ў выдачы ёй расейскіх грамадзянаў, якіх у Расеі абвінавачваюць у датычнасьці да «сьведак Яговы».

Перасьлед «сьведкаў Яговы» ў Расеі

У Расеі і на акупаваных ёю тэрыторыях вернікі рэлігійнай арганізацыі «сьведак Яговы» атрымліваюць рэальныя турэмныя тэрміны. Так, у 2022 годзе трое «сьведкі Яговы» ў анэксаваным Севастопалі атрымалі па 6 гадоў пазбаўленьня волі, паведамляла Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Як паведамляе сайт расейскіх «сьведкаў Яговы», цяпер у расейскіх у калёніях знаходзяцца 229 вернікаў, умоўна асуджана 355, штрафамі пакаралі 118 вернікаў. Пад арыштам агулам былі 547 вернікаў, сілавікі правялі ў іх 2389 ператрусаў.

У красавіку 2017 году Вярхоўны суд Расеі прызнаў «сьведак Яговы» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў іх дзейнасьць на тэрыторыі РФ.

У лютым 2020 году Расфінманіторынг уключыў больш за 200 пасьлядоўнікаў гэтай рэлігійнай плыні ў сьпіс арганізацыяў і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці або тэрарызму. З таго часу сьпіс неаднаразова папаўняўся, а дзясяткі «сьведак Яговы» атрымалі рэальныя турэмныя тэрміны.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» лічыць палітвязьнямі зьняволеных у Расеі «сьведак Яговы». Многія з затрыманых заяўлялі аб катаваньнях.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Выправадзілі з Украіны, пераехаў у Чарнагорыю. Новае ў справе беларуса, які шантажаваў украінскіх валянтэраў019.7328-07-2026
2Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў015.6218-08-2026
3Ва Ўкраіне на запыт ЗША арыштавалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у кібэрзлачынствах09.3131-07-2026
4«Хрысьціянская візія»: У Магілёве разьвіталіся са сьвятаром Раманам Шульцам. Зь Беларусі могуць выслаць яшчэ адзінаццаць польскіх сьвятароў010.8316-08-2026
5«Беларусізацыя» Касьцёла. Чаму з пачатку года з краіны выслалі каля 20 польскіх ксяндзоў08.0620-08-2026
6"Дочь говорит: «Забери меня». А я не могу". Как выдворенные из Беларуси экс-политзаключенные живут в разлуке со своими семьями010.7628-07-2026
7В Белоруссии сообщили о выдаче Россией Минску за год 16 человек, виновных в экстремизме0025-12-2022
8Зь беларускіх спартоўцаў-раварыстаў зьнялі ўсе абмежаваньні0505-06-2026
9Случаи помилования осужденных в Белоруссии0022-06-2025

Классификация: Общество. Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 9.84. Источник: www.svaboda.org.