Урад Беларусі на паўгоду ўвёў ліцэнзаваньне на ўвоз на тэрыторыю краіны сямі відаў прадукцыі з драўніны.
Урад Беларусі на паўгоду ўвёў ліцэнзаваньне на ўвоз на тэрыторыю краіны сямі відаў прадукцыі з драўніны.
Як вынікае з апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастановы, разавыя ліцэнзіі будзе выдаваць Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю па ўзгадненьні з канцэрнам «Беллесбумпрам».
Разавыя ліцэнзіі павінны атрымліваць як пастаўшчыкі гэтай прадукцыі з краін Эўразійскага эканамічнага саюзу, так і тых дзяржаў, што не ўваходзяць у гэтую арганізацыю.
У прыватнасьці, урад увёў ліцэнзаваньне на пастаўкі наступных відаў прадукцыі:
Звычайна абмежаваньні на ўвоз прадукцыі ўводзяць для абароны ўнутранага рынку ад канкурэнцыі, падтрымкі нацыянальных вытворцаў, спыненьня абыходу санкцый і кантролю за паходжаньнем сыравіны, а таксама для папярэджаньня ўвозу небясьпечных шкоднікаў і захворваньняў расьлін.
Ліцэнзаваньне гэтых відаў драўлянай прадукцыі дазваляе зьнізіць залежнасьць ад вонкавых паставак і стымуляваць унутраную перапрацоўку сыравіны.
Стан беларускай дрэваапрацоўкіЗгода з афіцыйнай статыстыкай, летась і ў пачатку 2026 году прадпрыемствы канцэрну «Беллесбумпрам» дэманструюць «устойлівы рост аб’ёмаў вытворчасьці і глыбокую перапрацоўку драўніны». Пры гэтым дрэваперапрацоўчая прамысловасьць атрымлівае значную дзяржаўную падтрымку ў выглядзе рэструктурызацыі даўгоў і льготнага фінансаваньня інвэстыцыйных праектаў.
Паводле кіраўніцтва канцэрну, да 70 % прадукцыі, што вырабляюць прадпрыемствы галіны, экспартуюць. Флягманам зьяўляецца Сьветлагорскі камбінат, які па выніках 2025 году выпусьціў рэкордныя 370 тысяч тон сульфатнай цэлюлёзы.
На сярэдзіну 2026 году ўзровень складзкіх запасаў у прамысловасьці Беларусі, уключна з дрэваапрацоўчай і цэлюлёзна-папяровай галінамі) складае 84,1% ад сярэднемесячнай вытворчасьці. У пачатку 2026 году ён складаў 90,6 %.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Белоруссия вводит временный запрет на вывоз лука, гречки и чеснока | 0 | 0 | 01-04-2020 |
| 2 | Минск ввел лицензирование импорта из Украины некоторых товаров | 0 | 0 | 08-12-2021 |
| 3 | Беларус у Аўстрыі кіраваў прадпрыемствам, якое незаконна пастаўляла ў Расею тавары для войска | 0 | 8.34 | 11-08-2026 |
| 4 | Белоруссия запретила ввоз товаров из стран, применяющих антибелорусские санкции | 0 | 0 | 06-12-2021 |
| 5 | Белоруссия ввела запрет на ввоз скота из Оренбургской области и Казахстана | 0 | 0 | 12-01-2022 |
| 6 | Белоруссия запретила ввоз российского скота и сельхозпродукции | 0 | 5 | 19-03-2026 |
| 7 | Белоруссия вводит запрет на ввоз и реализацию товаров некоторых зарубежных компаний | 0 | 0 | 23-04-2021 |
| 8 | Белоруссия на полгода вводит лицензирование экспорта зерна | 0 | 0 | 11-04-2025 |
| 9 | Беларусь прадала ў Расею рэкордную колькасьць цукру. Ці хопіць яго самім беларусам і ці ня вырастуць цэны | 0 | 8.01 | 07-08-2026 |
| 10 | Белоруссия продлила на полгода запрет на вывоз некоторых промтоваров | 0 | 0 | 23-03-2023 |