Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

Расея атакавала гандлёвы цэнтар у Крывым Розе. Загінулі 16 чалавек. На Мікалаеўшчыне дрон забіў трох хлопчыкаў

Дата публикации: 21-08-2026 15:54:53

У Крывым Розе да 16 вырасла колькасьць загінулых у выніку ўдару расейскіх рэактыўных дронаў па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры гораду.

Основное содержимое страницы с новостью.

У Крывым Розе да 16 вырасла колькасьць загінулых у выніку ўдару расейскіх рэактыўных дронаў па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры гораду.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандар Ганжа. Больш як 130 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку больш за 20 дзяцей.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі назваў гэтую атаку «абсалютна цынічным і подлым ударам».

«Такія ўдары — гэта проста тэракт. І сьвет павінен рэагаваць на іх адпаведна — рэальным ціскам на агрэсара. Каб мір стаў магчымы, патрэбная рэальная адказнасьць Расеі», — напісаў ён.

Паведамленьні пра расейскі ўдар рэактыўнымі дронамі пачалі паступаць каля 16:30. Мясцовыя СМІ пісалі, што перад ударам «варожых цэляў не фіксавалася». Крывароскі палітык Аляксандар Вілкул часткова патлумачыў прычыну: паводле яго, гэтыя дроны «ляцяць на надзвычай нізкіх вышынях».

Тушэньне пажару, які ўзьнік у выніку расейскага ўдару па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рогу. 21 жніўня 2026 году

Тушэньне пажару, які ўзьнік у выніку расейскага ўдару па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рогу. 21 жніўня 2026 году

Ратавальнікі шукаюць людзей у задымленым гандлёвым цэнтры Крывога Рогу, па якім ударылі расейскія дроны. 21 жніўня 2026 году

Ратавальнікі шукаюць людзей у задымленым гандлёвым цэнтры Крывога Рогу, па якім ударылі расейскія дроны. 21 жніўня 2026 году
У Мікалаеўскай вобласьці расейскі дрон забіў трох хлопчыкаў і мужчыну

Увечары 21 жніўня расейскія войскі атакавалі сяло Токараўка Вазьнясенскага раёну.

Ад удару «Шахеда» загарэліся крама і пошта. Агульная плошча пажару склала 300 квадратных мэтраў.

Загінулі чатыры чалавекі: двое 11-гадовых хлопчыкаў, адзін 13-гадовы, а таксама мужчына 30 гадоў.

36-гадовая жанчына атрымала траўмы і трапіла ў шпіталь.

На Хэрсоншчыне загінулі двое сталых людзей

У пасёлку Камышаны на Хэрсоншчыне ад расейскага абстрэлу 21 жніўня загінулі двое людзей сталага веку, паведаміла абласная вайсковая адміністрацыя.

Расейскія вайскоўцы атакавалі маршрутку ў Запарожжы

Расейскія вайскоўцы ўвечары 21 жніўня атакавалі маршрутнае таксі ў Запарожжы. Тры чалавекі атрымалі цяжкія траўмы.

Паводле Ўкраінскай службы Радыё Свабода
Вайна Расеі супраць Украіны
  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Тэмы гэтага артыкулу

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1Расейскія дроны двойчы за дзень атакавалі склад найбуйнейшай ўкраінскай інтэрнэт-крамы 07.6502-08-2026
2В ДНР при атаках БПЛА погибли три человека018.3321-08-2026
3Враг атаковал мирное население в ЛНР: убиты 2 человека, 4 ранены (ФОТО)-5526-06-2026
4При атаке дронов на Нижнекамск погибли 12 человек016.6910-08-2026
5В ДНР при атаках дронов ВСУ погибли два человека01009-08-2026
6Thirteen Killed, 48 Injured in Ukrainian Drone Attack on Russia's Nizhnekamsk08.2210-08-2026
7В результате налета дронов ВСУ погибли 13 жителей Нижнекамска, включая ребенка016.8310-08-2026
8При ударах ВСУ по ДНР погибли два мирных жителя0008-09-2025
93 человека погибли, еще 1 ранен из-за атаки дронов ВСУ на Ростовскую область014.2216-08-2026

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 12.24. Источник: www.svaboda.org.