На прадпрыемстве «Беларуськалій» паведамілі, што 17 жніўня на рудніку 2 рудаўпраўленьня абваліліся пароды падчас агляду горных выпрацовак і майстар Дзьмітры Пятровіч атрымаў траўмы.
На прадпрыемстве «Беларуськалій» паведамілі, што 17 жніўня на рудніку 2 рудаўпраўленьня абваліліся пароды падчас агляду горных выпрацовак і майстар Дзьмітры Пятровіч атрымаў траўмы.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, яго даставілі ў Салігорскую цэнтральную раённую лякарню, але там ён памёр.
«Камісія расьсьледуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку», — адзначылі на прадпрыемстве.
Што папярэднічалаАпошні выпадак гібелі рабочага адбыўся 6 жніўня. Тады на рудніку 4 рудаўпраўленьня пры падключэньні электрычнага кабэлю да праходчага комплексу сьмяротную траўму атрымаў 29-гадовы электрасьлесар рамонту абсталяваньня Раман Тысевіч. Салігорскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу паводле артыкулу 144 (прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці). Пакуль вынікі расьсьледаваньня не паведамлялі.
Як і ў цяперашнім выпадку, аб гібелі рабочага паведамілі на наступны дзень.
Якія інцыдэнты здараліся ранейСёлета 11 чэрвеня на рудніку 3-га рудаўпраўленьня пры ўзьвядзеньні дзьвярной солебэтоннай перамычкі (гарызонт 620 м) адбылося яе разбурэньне. У выніку здарэньня сьмяротныя траўмы атрымаў 51-гадовы мацавальнік падземнага ўчастку вэнтыляцыі і сьвідравальна-выбуховых работ. Яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы — 35-гадовы трактарыст участку і навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжу, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку.
Перад гэтым апошнім вядомым выпадкам гібелі рабочага на «Беларуськаліі» было здарэньне 26 лютага 2024 году. Пра яго таксама паведамілі на наступны дзень. Трагедыя здарылася на рудніку іншага рудаўпраўленьня — першага. Тады ў начную зьмену пры рамонтных работах на самаходным вагоне атрымаў сьмяротную траўму Аляксандар Шыбут.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Двое беларускіх альпіністаў зніклі ў гарах Кыргызстана | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 2 | Работник шахты в Алтайском крае погиб при обрушении горной породы | 0 | 0 | 10-08-2021 |
| 3 | В Башкирии двое рабочих погибли в утонувшем экскаваторе | 0 | 0 | 22-04-2021 |
| 4 | При обрушении горной породы в шахте в Челябинской области погиб рабочий | 0 | 0 | 17-11-2021 |
| 5 | В Приамурье при сходе подвижного состава на железной дороге погибли два человека | 0 | 0 | 20-09-2025 |
| 6 | «Wyp…dalaj dodomu». Беларус расказаў, як яго зьбілі ў Варшаве падчас шпацыру з сабакам | 0 | 6.69 | 17-08-2026 |
| 7 | В результате аварии на шахте в ЛНР погибли девять горняков | 0 | 0 | 07-09-2021 |
| 8 | В Норильске на руднике "Таймырский" погиб рабочий | 0 | 0 | 21-02-2019 |
| 9 | Пять человек пострадали из-за ЧП на аттракционах в Белоруссии | 0 | 0 | 10-07-2021 |
| 10 | В Якутии на руднике из-под завалов горной породы извлекли рабочего | 0 | 0 | 12-06-2025 |