У Варшаве затрымалі грамадзяніна Ўкраіны, якога падазраюць у спробе замаху на неназванага прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасьці. За апошні тыдзень гэта ўжо другі вядомы выпадак, калі ў Польшчы затрымліваюць людзей, імаверна завэрбаваных расейскімі спэцслужбамі.
Польскія праваахоўнікі 5 жніўня затрымалі ў Варшаве 63-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Сяргея П., якога падазраюць у спробе замаху на неназванага прадстаўніка ўкраінскай абароннай прамысловасьці. Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы паведаміла пра гэта толькі 20 жніўня.
Паводле польскіх уладаў, няўдалы замах адбыўся ў Ірпені Кіеўскай вобласьці. Сяргей П. падклаў пад аўтамабіль самаробную выбуховую прыладу і ўцёк у Польшчу. Машыну меліся падарваць дыстанцыйна, але празь няспраўнасьць мэханізму выбуху не адбылося.
Сьледзтва мяркуе, што Сяргей П. дзейнічаў на замову расейскіх спэцслужбаў. Суд у Варшаве ўзяў яго пад варту паводле абвінавачаньня ў замаху на забойства з выкарыстаньнем незаконна атрыманых выбуховых рэчываў.
За апошні тыдзень гэта ўжо другі вядомы выпадак, калі ў Польшчы затрымліваюць людзей, імаверна завэрбаваных расейскімі спэцслужбамі.
13 жніўня ў стала вядома пра затрыманьне расейца паводле падазрэньня ў падрыхтоўцы забойства грамадзяніна ЗША і Ўкраіны. Паводле польскіх СМІ, гаворка ідзе пра ўраджэнца Данбасу, які плянаваў замах на ўкраінскага рэпэра Альбэрта Васільева, вядомага як Kyivstoner. У Расеі музыканта абвінавацілі ў арганізацыі масаванай атакі бесьпілётнікаў на стратэгічнае прадпрыемства ў Падмаскоўі. Сам Васільеў гэтыя абвінавачаньні катэгарычна адмаўляе.
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Валите на Украину!» — В Польше продолжают жестоко избивать украинце (ФОТО) | 0 | 7.56 | 02-08-2026 |
| 2 | «Wyp…dalaj dodomu». Беларус расказаў, як яго зьбілі ў Варшаве падчас шпацыру з сабакам | 0 | 6.69 | 17-08-2026 |
| 3 | В Польше ликвидировали банду украинцев, занимавшихся похищением мигрантов | 0 | 0 | 02-07-2025 |
| 4 | Польская полиция задержала двух женщин за нападение на украинцев | 0 | 7.72 | 14-08-2026 |
| 5 | В Польше гражданину Украины предъявили обвинения в преступлениях на почве ненависти | -2 | 6 | 16-07-2026 |
| 6 | В Польше неизвестные повредили украинское место памяти | 0 | 10 | 06-08-2026 |
| 7 | ТАСС: Польша выдворила трех украинцев за пропаганду нацизма и смертельное ДТП | 0 | 5 | 14-07-2026 |
| 8 | В Польше снова избили украинцев | 0 | 8.86 | 02-08-2026 |
| 9 | Расейцаў дэпартуюць, «арганізатары» пад пытаньнем. Што вядома пра масавае затрыманьне ўдзельнікаў «вясёлкавага» фэстывалю | 0 | 6.4 | 31-07-2026 |
| 10 | Две польки напали на мужчин с Украины, услышав их речь | 0 | 4.29 | 14-08-2026 |