Чатыры гады таму Ганна і Патрык Шнайдэры паехалі ў Беларусь, каб ратавацца ад «ЛГБТ-прапаганды» і лакдаўнаў. Чаму ж цяпер яны едуць назад у Германію?

Фота: annaschneider_plantlife / Instagram
У 2024‑м на тэлеканале «Беларусь-1» выйшаў сюжэт пра Ганну і Патрыка Шнайдэраў — сям’ю, якая перабралася ў Беларусь з ЕС. Ганна — украінка, якая пераехала ў Германію, калі ёй было 15. Падчас студэнцтва яна сустрэла будучага мужа Патрыка Шнайдэра, у іх нарадзілася дачка Марлена.
А потым, паводле таго сюжэта, добрыя падзеі для Шнайдэраў у Германіі скончыліся. Ганна расказвала прапагандыстам пра жахі жыцця на Захадзе:
«У Германіі і ў Еўропе пачалася вельмі вялікая прапаганда ЛГБТ. Напрыклад, у дзіцячых садках былі брашуркі пра тое, што ты можаш быць кім хочаш.
Ідзеш па вуліцы, а там агромністы плакат, дзе стаяць два хлопцы раздзетыя. Яны ў штанах, зверху нічога няма, і адзін аднаму руку засунуў у штаны».
Цярпець гэта было немагчыма, і Шнайдэры перабраліся ў Аўстрыю. Там яны пасяліліся ў прыгожым турыстычным гарадку ў гарах, але ж праз тры месяцы пасля іх прыезду пачалася пандэмія кавіду.
Наступныя два гады аказаліся не надта цікавымі — праз лакдаўны, кажа Ганна, сям’я жыла ў рытме «працуеш-ясі, працуеш-ясі». У гутарцы з прапагандыстамі жанчына абуралася, што калі зімой трэба было купіць дзіцяці боты, іх не пускалі ў краму, бо Ганна з роднымі не мелі ні вакцыны ад кавіду, ні свежых тэстаў. Мяркуючы па сацсетках Ганны, вакцынам яна не надта давярае.
«Мы зразумелі, што гэта была дурасць, і мы б не хацелі, каб нашы дзеці раслі ў такім грамадстве», — дзеліцца жанчына ўражаннямі.
Тады Ганна і Патрык пачалі шукаць сабе новую краіну, і іх зачапіла, што ў Беларусі не было лакдаўнаў. Знайшлі блогерку, якая пераехала жыць у беларускую вёску, і з цягам часу вырашылі і самі перабірацца. Недзе падчас падарожжаў у іх нарадзілася другая дачка, Амелія.
Для жыцця выбралі Слуцкі раён, набылі хату ў вёсцы Агароднікі. Пераехалі неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне — у сваіх сторыс Ганна называла яе «канфлікт» у двукоссі.
Хату яны рэканструявалі: паводле аб’явы аб продажы, якую нядаўна апублікавала Ганна, у хаце яны зрабілі камін, пабудавалі новы ванны пакой, прыбіральню і веранду. Ганна прытрымліваецца веганства, і ў беларускай вёсцы яна пачала рабіць веганскія дэсерты на замову.
Здаецца, поўная ідылія. Але ж 18 жніўня Ганна апублікавала ў інстаграме відэа, дзе расказала — сям’я ад’язджае з Беларусі. Што здарылася?
Асноўная прычына — грошы, кажа Ганна:
«Раней я думала, што жыць з недастатковай колькасцю сродкаў будзе не так цяжка. Маўляў, калі дом абсталяваны ўсім, калі ёсць свой агарод, гэтага ў цэлым дастаткова, можна недзе трохі зарабляць і жыць.
Але цяпер я разумею, што не хачу проста існаваць. Я хачу таксама дазволіць сваім дзецям падарожнічаць, дазволіць сваім дзецям набыць тое, што яны сабе хочуць і ўяўляюць, а не стаяць і лічыць кожную капейку».
Ганна расказвае пра свае заробкі ў Беларусі. Найбольш, кажа ўкраінка, яна зарабіла ў сакавіку, калі тры дні гандлявала. Тады ў яе атрымалася 1000 рублёў за месяц.
Па прафесіі Ганна — медсястра, але ўладкавацца на працу ў Беларусі аказалася няпроста:
«Калі я ў пачатку працавала на паўстаўкі, я зарабляла 350 рублёў. Цяпер, праз чатыры гады, я б на тым жа самым месцы магла зарабіць недзе 750 рублёў. Але я не магу ісці больш чым на паўстаўкі праз дзяцей і неабходнасць гатаваць есці.
Для Патрыка працаваць недзе на будоўлі з яго дрэннай рускай падсобнікам і атрымліваць недзе 1500 рублёў — гэта ні пра што. У Мінску мы б, напэўна, зараблялі ў два разы болей».
Ганна падлічыла, што нават калі яны з мужам сябе максімальна нагрузяць працай, яны заробяць не больш за 2500 рублёў на дваіх. А за гэтыя грошы, кажа жанчына, сям’я з чатырох чалавек не здолее нармальна жыць, гэта проста існаванне.
«Я не жадаю абмяжоўваць сябе ў прадуктах, я хачу набываць сабе свежую садавіну і гародніну. Мы веганы, веганская ежа тут не распаўсюджаная і даводзіцца ўсё рабіць самім, часу на сябе абсалютна не будзе.
Ежа ў крамах каштуе аднолькава і ў Мінску, і ў Слуцку, таму, напэўна, нам трэба было з самага пачатку ехаць у Мінск. Але мы хацелі быць далей ад вялікіх шумных гарадоў, хацелі свежае паветра, хацелі вёску і свой агарод.
Выйшла так, што мы, магчыма, зрабілі няправільны выбар», — прызнае Ганна.
У тэгах жанчына пакінула фразу «пераезд назад у Германію». Выглядае, што пасля беларускай вёскі пытанне ЛГБТ сям’ю Шнайдэраў больш не бянтэжыць.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Квір-беларуска расказала пра пагрозы сілавікоў і вымушаны ад'езд з краіны | 0 | 16.08 | 29-08-2026 |
| 2 | Евросоюз ввел санкции против Белоруссии | 0 | 0 | 02-12-2021 |
| 3 | SZ: Германия намерена принять до 50 белорусских оппозиционеров и членов их семей | 0 | 0 | 11-02-2021 |
| 4 | В Германии заявили, что ЕС будет постепенно усиливать давление на власти Белоруссии | 0 | 0 | 28-08-2020 |
| 5 | Лидер "зеленых" Германии призвала ЕС как можно скорее ввести санкции против Белоруссии | 0 | 0 | 31-05-2021 |
| 6 | В Белоруссии призвали ЕС отказаться от фатальной практики введения санкций | 0 | 5.34 | 18-08-2026 |
| 7 | Глава британского Минобороны заявил, что НАТО не будет вмешиваться в события в Белоруссии | 0 | 0 | 21-08-2020 |
| 8 | В Белоруссии высказались о контактах с ЕС | 0 | 5 | 29-06-2026 |
| 9 | Шесть стран - партнеров ЕС присоединились к санкциям сообщества против Белоруссии | 0 | 0 | 26-01-2021 |
| 10 | В Белоруссии заявили о готовности расширять взаимодействие с Европой на равной основе | 0 | 0 | 18-09-2020 |