У В'етнаме выйшла кніга беларускага пісьменніка Васіля Быкава, у якую ўвайшлі дзве яго вядомыя аповесці — «Альпійская балада» і «Дажыць да світання». Іх на в'етнамскую мову пераклаў вядомы русіст і педагог Ву Тхе Кхой, паведаміла пасольства Беларусі ў В'етнаме.

«Альпійская балада» — адна з ранніх аповесцяў Быкава. Упершыню яна была надрукаваная ў 1964 годзе ў часопісе «Маладосць», а пазней выйшла асобнай кнігай. У цэнтры сюжэту — гісторыя кахання савецкага ваеннапалоннага Івана і італьянкі Джуліі, якія ўцякаюць з фашысцкага лагера і разам пераадольваюць цяжкія выпрабаванні ў Альпах.
Перакладчык Ву Тхе Кхой адзначыў, што для яго было вялікім гонарам перакласці «Альпійскую баладу» на родную мову. Ён падкрэсліў, што творы Быкава ўжо неаднаразова выдаваліся ў В'етнаме і працягваюць выклікаць цікавасць у мясцовых чытачоў дзякуючы сваім гуманістычным ідэям, глыбокім перажыванням герояў і асуджэнню вайны.
Другой часткай новага в'етнамскага выдання стала аповесць «Дажыць да світання».

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Аповесці Васіля Быкава перавыдадуць на в’етнамскай мове | 0 | 10 | 18-05-2026 |
| 2 | Посол РФ в Белоруссии вручил копии верительных грамот главе МИД республики | 0 | 0 | 31-01-2022 |
| 3 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 4 | Яшчэ васьмёра пацярпелых у ДТЗ у Грузіі беларусаў выпісаныя з бальніц | 0 | 8.26 | 16-08-2026 |
| 5 | Целы чатырох загінулых у ДТЗ у Грузіі беларусаў даставілі на радзіму | 0 | 8.26 | 17-08-2026 |
| 6 | У Беластоку пройдзе прэзентацыя выдання па гісторыі Гародні | 0 | 10 | 07-06-2026 |
| 7 | Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 8 | Копии боевых знамен передали школе и гимназии в Ставрополе | 0 | 0 | 22-06-2022 |
| 9 | На берегу гаванской бухты развернули копию Знамени Победы | 0 | 0 | 05-05-2025 |
| 10 | В Запорожской области сообщили об украинском обстреле Васильевки | 0 | 0 | 04-05-2023 |