Тры беларускія фэшн-брэнды — Podberezko, Kucherenko і Sudakov прэзентавалі калекцыі адзення на паказе, арганізаваным Independent Fashion Community. Паказваем, як гэта было.
Гэта ўжо чацвёртая па ліку модная падзея ад Independent Fashion Community, створаным дызайнеркай Вольгай Кучарэнка і стылісткай Ганнай Прышывалка.
«Вельмі хочацца, каб і ў эміграцыі пісалася гісторыя беларускай моды, каб таленавітыя людзі не сыходзілі з прафесіі, бо гэта вельмі часта здараецца — людзям проста трэба выжываць, і тады не да творчасці ўжо. Я сама ведаю нямала фэшн-фатографаў і дызайнераў, якія былі вельмі запатрабаваныя на радзіме, але ў эміграцыі ім вымушана прыходзіцца займацца зусім іншымі рэчамі», — каментуе Ганна Прышывалка.
«Паказы для дызайнераў проста неабходныя, гэтак жа, як акцёрам важна здымацца ў кіно ці музыкам выпускаць новыя альбомы».

Ганна Прышывалка, стылістка
На паказе кожны з дызайнераў прэзентаваў новыя лімітаваныя калекцыі з 10 вобразаў. Амаль усе творцы так ці інакш звярнуліся ў працы да апсайклінгу, перашываючы старыя рэчы і надаючы ім новае жыццё. Прытым усе калекцыі розніліся канцэптуальна.
«Калі Podberezko — гэта больш пра куцюр, пра эпоху Адраджэння, то рэчы ад Sudakov — пра сучасны стайлінг (прычым не толькі для жанчын, але і для мужчын з дзецьмі). А брэнд Kucherenko — гэта традыцыйна канцэптуальны дызайн», — распавядае Ганна Прышывалка.
Рэчы ад Podberezko:




Рэчы ад Sudakov:





Рэчы ад Kucherenko:




Уладальнік брэнда Sudakov, акрамя працы над адзеннем, кіруе мадэльным агенцтвам — якраз выхаванцы яго школы прэзентавалі калекцыі на імправізаваным подыуме.
«Беларуская мода сёння знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Унутры краіны па зразумелых прычынах прыходзіцца існаваць у сціснутых умовах, у сваёй мыльнай бурбалцы. У эміграцыі яшчэ цяжэй, таму што ты пачынаеш з нуля і паралельна мусіш выжываць. Але з іншага боку за мяжой прасцей заявіць пра сябе, ёсць шанец, што пра цябе пачуюць. І для гэтага ў тым ліку мы арганізоўваем такія паказы. Я шчыра ўпэўненая, я ведаю, што беларускія творцы (не толькі дызайнеры, а ўсе прадстаўнікі б’юці-індустрыі) маюць вельмі моцныя нацыянальныя, візуальна-эстэтычныя коды. І калі даць ім магчымасць развівацца, то ёсць усе шанцы захапіць калі не сусветную арэну, то еўрапейскую дакладна. Мы ўсе таго вартыя», — падсумоўвае стылістка.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане | 0 | 10 | 20-04-2026 |
| 2 | У Варшаве прачытаюць лекцыю пра наваградскую шляхту ў XVIII стагоддзі | 0 | 10 | 08-05-2026 |
| 3 | «Пад чырвонай зоркай і свастыкай». У Варшаве прэзентуюць кнігу пра акупаваную Заходнюю Беларусь | 0 | 10 | 03-05-2026 |
| 4 | Акцыя беларусаў з нагоды 9 жніўня прайшла ў Варшаве | 0 | 17.62 | 09-08-2026 |
| 5 | Дудл-слингбэки, ретро-купальники и пилатес-униформа: модный дайджест | 5 | 7 | 26-06-2026 |
| 6 | Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы | 0 | 10 | 24-07-2026 |
| 7 | Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай | 0 | 10 | 09-06-2026 |
| 8 | Прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі польскае каталіцкае выданне | 0 | 10 | 21-08-2026 |
| 9 | В Польше не считают вылеты самолетов с мигрантами из Белоруссии показателем деэскалации | 0 | 0 | 23-11-2021 |
| 10 | Why Titanic Belfast is this summer’s essential fashion destination | 0 | 8.62 | 04-06-2026 |