Леў XIV задае новы трэнд на папскі абутак.

Папа Леў XIV носіць белыя красоўкі разам з папскім адзеннем. Гэта бачна ў трэйлеры дакументальнага фільма «Leone a Roma», апублікаванага Vatican News.
Папскі выбар абутку выклікаў ажыятаж у сацыяльных сетках, піша BILD.
Леў XIV ходзіць не проста ў красоўках. Людзей асабліва ўразіла тое, што абутак папы Льва, падобна, вінтажны. Гэта Nike Franchise Low — красоўкі, якія ўпершыню выйшлі ў сямідзесятых, але былі перавыпушчаны ў 2008 годзе.
Папа Леў XIV — не першы пантыфік з любоўю да зручнага абутку. Так, Бенедыкт XVI у 2005 годзе з’явіўся на аўдыенцыі ў чырвоных сліперах. Італьянская прэса прыйшла ў захапленне і называла яго «папам Prada». Ярка-чырвоныя туфлі сталі тэмай абмеркавання ва ўсім свеце, хоць Ватыкан пазней удакладніў, што гэта былі не Prada, а праца ватыканскага шаўца.
Пераемнік Бенедыкта папа Францішак насіў персаналізаваныя красоўкі Nike — бела-жоўтыя ў колерах Ватыкана, упрыгожаныя яго асабістым гербам. Іх яму падарылі. Словы «Pope» і «Francis» упрыгожвалі заднікі чаравікаў. Францішак відавочна быў рады незвычайнаму падарунку. Звычайна ж ён аддаваў перавагу чорнаму артапедычнаму абутку — праз хранічныя праблемы з каленямі.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа | 0 | 10 | 02-06-2026 |
| 2 | «Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га | 0 | 8.62 | 08-08-2026 |
| 3 | Беларус абакраў расійскага вайскоўца | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 4 | Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 5 | Папа | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 6 | El libro de un autor berciano que han regalado al Papa León XIV | 0 | 5 | 10-06-2026 |
| 7 | «Пераможаным — вечная слава». Усевалад Сцебурака | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 8 | Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае | 0 | 10 | 26-03-2026 |
| 9 | Célébration de l’Assomption: Léon XIV invite les fidèles à voir la beauté dans chacun | 0 | 6.6 | 15-08-2026 |
| 10 | Цела Святланы Курс будзе крэміравана | 0 | 10 | 25-07-2026 |