Тэлеграм-канал Nadvorie паведаміў, што ўвечары 13 ліпеня ў адным з пунктаў Беларусі зафіксавалі парыў ветру 34 м/с (122,4 км/г). Паводле шкалы Бофарта, якая вымярае сілу ветру, гэта ўраган — нават мацнейшы за жорсткі шторм, піша выданне «Смартпрэс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Такі магутны парыў зарэгістравала метэастанцыя ў Салігорску каля 21:50 у панядзелак. Па шкале Бофарта, ураганам лічыцца вецер ад 32,7 м/с і больш.
Як патлумачылі спецыялісты, такую з’яву, хутчэй за ўсё, выклікаў вільготны мікрапарыў пад невялікім, але вельмі інтэнсіўным навальнічным ядром.
Беларусь у той вечар знаходзілася ў цёплай вільготнай і няўстойлівай паветранай масе, а мадэлі ICON і ECMWF паказвалі высокі патэнцыял сыходных патокаў: DCAPE складаў каля 800 Дж/кг. Пры гэтым вертыкальны зрух ветру быў слабым, таму сцэнарый суперячэйкі лічыўся менш імаверным.
Спадарожнікавыя і радыёлакацыйныя даныя пацвердзілі магутнасць навальніцы. Тэмпература вяршыні воблака апускалася прыкладна да -55°C, верхняя мяжа радыёрэха дасягала 13—14 км, а адбівальнасць у кампактным ядры — 62 dBZ. Гэта сведчыць пра вялікую колькасць вады, лёду, крупаў і, магчыма, граду ўнутры воблака.
Калі маса гідраметэораў пачала апускацца, падзенне часціц, выпарэнне дажджу, раставанне граду і сублімацыя лёду ўзмацнілі сыходны паток, які каля зямлі і даў ураганны парыў.
Праўда, вецер на 34 м/с — гэта не рэкорд для Беларусі за ўвесь час назіранняў. Рэкордная хуткасць, зафіксаваная ў краіне, складае 40 м/с, або 144 км/г. Такое значэнне адзначалі на некалькіх метэастанцыях:
То-бок самы моцны вецер у рэспубліцы быў 56,5 гадоў таму. А 7 жніўня 2023 года парыў на 36 м/с зарэгістравала авіяцыйная метэастанцыя Орша, паведамляў Белгідрамет.
Значыць, вецер 13 ліпеня 2026‑га стаў самым магутным з лета 2023 года — рэкорд за 3 гады.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | В Белоруссии разбился военный самолет | 0 | 0 | 19-05-2021 |
| 2 | У Беларусь вернецца цяпло, але без экстрэмальнай спёкі | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 3 | У Расіі беларус знайшоў чужы пашпарт. Тады спаліў свой беларускі і вырашыў прарывацца ў Нарвегію | 0 | 8.71 | 18-08-2026 |
| 4 | На сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 5 | У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 6 | У Беларусь прыходзіць цыкланічная дэпрэсія «Маргарэт» | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 7 | Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах | 0 | 10 | 07-08-2026 |
| 8 | На Гродна абрынулася моцная залева ВІДЭА | 0 | 10 | 27-07-2026 |
| 9 | В Брянской области упал украинский самолет | 0 | 0 | 05-04-2023 |
| 10 | Гроза с ливнем пришла в Московский регион | 0 | 0 | 02-08-2021 |