Нехта жартуе, што яны маглі б стаць саўндтрэкам да беларускамоўнага «Слова пацана».

Начны Раман уварваўся ў тыкток дзёрзка: гэткі пацанчык з раёна у скуранцы, спартыўным касцюме і з вусікамі. Прыпеў яго новай песні «Кветкі» збірае ў тыктоку сотні тысяч праглядаў.

Даволі аднойчы пачуць простыя словы, як яны нон-стопам граюць у галаве:
«А кветкі цвітуць для кахання,
Табе для прызнання
Букет сабяру я.
Ад сэрца дару я».
@music_mexico13Сябры, от 1 до 10 ?❤️
♬ оригинальный звук - Ночной Роман
Каментатары ў захапленні: «Вы выратавалі маю вясну. Гэта мая самая любімая песня. Мы з мамай падпісаліся і слухаем». Нехта піша, што адчувае вайб Юрыя Шатунова. Дарэчы, шмат добрых каментароў на ўкраінскай мове: «Класна мова, зразуміла. Прикольно ж. Просувайте свою мову. Більше пісень».
Поўная версія песні ўжо з’явілася на розных музычных пляцоўках. На YouTube «Кветкі» набралі 45 тысяч праглядаў за першыя два тыдні.
