Новы альбом Пола Макартні The Boys Of Dungeon Lane («Хлопцы з Данджэн-Лэйн»), прысвечаны роднаму Ліверпулю і сябрам з гурта The Beatles, адразу пасля выхаду ўзначаліў брытанскі хіт-парад альбомаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Пол Макартні. Фота: Scott Kowalchyk/CBS via Getty Images
Гэта ўжо 24‑ты альбом з удзелам Пола Макартні, які стаў нумарам адзін у Вялікабрытаніі. Калі ўлічваць ягоныя сольныя работы, а таксама запісы гуртоў The Beatles і Wings, Макартні застаецца абсалютным рэкардсменам па колькасці такіх дасягненняў.
Назва новага альбома звязаная з вуліцай у Ліверпулі, дзе будучы музыка любіў бываць у дзяцінстве. Многія песні прысвечаныя ягонаму роднаму гораду, сям’і і сябрам з легендарнага квартэта The Beatles.
Асаблівае месца на пласцінцы займае песня Days We Left Behind («Дні, што засталіся ззаду»), у якой Макартні ўспамінае Джона Ленана і гады іх сяброўства. Іншая кампазіцыя — Down South («На поўдзень») — прысвечаная падарожжам па Вялікабрытаніі разам з Джорджам Харысанам і пазней з Ленанам.
У запісе альбома таксама ўдзельнічаў Рынга Стар. Ён сыграў на барабанах і выканаў вакальную партыю ў песні Home To Us («Вяртанне да нас дадому». Гэта першая новая сумесная студыйная работа двух музыкаў.
The Boys Of Dungeon Lane стаў шостым сольным альбомам Макартні, які ўзначаліў брытанскі чарт. Раней такога ж поспеху дасягалі 15 альбомаў The Beatles, два альбомы Wings і адзін дыск, запісаны разам з жонкай спевака Ліндай Макартні.
Акрамя таго, новая пласцінка стала самым прадаваным вінілавым альбомам тыдня ў Вялікабрытаніі і лідарам продажаў у незалежных музычных крамах краіны.
Поспех рэлізу супаў з набліжэннем Міжнароднага дня The Beatles, які адзначаецца 25 чэрвеня. Да гэтай даты ўпершыню будзе апублікаваны поўны запіс гістарычнага выступу гурта ў сусветным тэлемарафоне Our World у 1967 годзе, дзе музыкі выканалі сваю знакамітую песню All You Need Is Love («Усё, што вам патрэбна, — гэта каханне»). Тую трансляцыю ў свой час паглядзелі каля 400 мільёнаў чалавек у 24 краінах свету.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 2 | Універмаг «Беларусь» узначаліў Павел Елькановіч | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 3 | Колькі разоў за жыццё мы перажываем палкае каханне? | 0 | 7.66 | 02-03-2026 |
| 4 | Пад Мінскам трактарыст-бяспраўнік пашкодзіў тры аўтамабілі і паспрабаваў уцячы | 0 | 21.11 | 17-08-2026 |
| 5 | Умер петербургский бард Борис Полоскин | 0 | 0 | 18-11-2018 |
| 6 | На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала? | 0 | 10 | 22-07-2026 |
| 7 | Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц | 0 | 17.69 | 15-05-2026 |
| 8 | У кожны беларускі маркетплэйс прызначаць прадстаўніка ад Мінгандлю | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 9 | Умер координатор федерального политкомитета "Яблока" Борис Мисник | 0 | 0 | 04-12-2021 |