На канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле нарэшце змаглі прыехаць тыя фанаты, хто не мае шэнгенскай візы. Можа праз гэта там з’явіліся дзівосы, якіх раней не было.
Выступіў самы знакаміты беларускі спявак 6 чэрвеня на стадыёне «Бешыхташ», які змяшчае 40‑42 тысячы гледачоў. І нават такой пляцоўкі не ставала для фанатаў — бо старту продажу квіткоў на сайце ў віртуальнай чарзе чакалі больш за 75 тысяч чалавек.
Традыцыйны варушняк у горадзе пачаўся яшчэ за некалькі дзён: 3 і 4 чэрвеня бясконцыя слэмы ладзілі ў раёне Таксім — былі невялікія сутычкі з паліцыяй і незадаволеныя мясцовыя жыхары, якія абураліся размалёванымі цытатамі з песень Каржа сценамі.
@veenimmelss_ #макскорж #стамбул ♬ Молодым - Макс Корж
@dialeu #макскорж #maxkorzh #dvizhistambul ♬ оригинальный звук - dialeu
@kyzma_bsb Ps:они сами были в шоке #макскорж #стамбул ♬ оригинальный звук - Кузьма
На 5 чэрвеня было забраніравана некалькі двухпавярховых аўтобусаў, якія каталіся па Стамбуле, а прыхільнікі творчасці хлопца з Лунінца крычалі яго песні.
@oldwyn.__ @Макс Корж/Max Korzh ♬ оригинальный звук - Tatsiana Kebets
Потым быў абвешчаны збор на паромным прычале Кабаташ. Адтуль у Басфор адначасова выплыла больш за 10 караблёў. Фанаты шалёна штурхаліся на палубах і зноў крычалі песні артыста. На адным з караблёў паспрабавалі забараніць спяваць Каржа — і нават уключылі турэцкі гімн, каб прымусіць замаўчаць. Але ж хіба гэтым можна супакоіць фанатаў беларускага спевака?
@katushalee Я была в ужасе от увиденного!! #турция #стамбул #макскорж #туризм #туристы ♬ оригинальный звук - Katya Lee
Не разгубіліся толькі турэцкія гандляры. Пакуль адны прадавалі палены мерч на вуліцах, іншыя выстаўлялі на вуліцы ля сваіх крам і кафэ калонкі і гучна ўключалі песні Каржа — лавілі фанатаў на жыўца. І гэта сапраўды спрацоўвала.
@nomad_traderrr Все ждем! #макскорж #стамбул #корж ♬ original sound - Stas Litvinov
Рускамоўныя тыктокеры хваліліся, што туркі пыталіся ў іх: ці ўсе прыехаўшыя на канцэрт — расіяне. А тыя не без гонару адказвалі: «Усе рускамоўныя людзі тут».
@dmitri_ugc Разбудили Стамбул #maxkorzh #istambul #реки #тор #просмотры ♬ оригинальный звук - dmitri_ugc
Самі ж фанаты ставяцца да варушняка не без іроніі: нехта накладвае на відэа натоўпу знакаміты гук з «Галодных гульняў», нехта жартуе з таго, у якіх месцах свайго цела людзі праносяць фаеры на стадыён.
Юліяна Леановіч — былая прапагандыстка «Советской Белоруссии», якая летась звольнілася, каб працаваць экскурсаводкай, — прыехала на стадыён за 3 гадзіны да пачатку канцэрта. Кажа, каб не стаяць 2 гадзіны ў чарзе па ежу. Яна зняла трох мужчын, якія пазавалі перад канцэртам з чырвона-зялёным сцягам.
Юліяна, якая шмат гадоў пісала пра культуру (а пасля 2020 года — пра «правільных» артыстаў ды вядучых), засмучалася толькі, што канцэрт не ў Мінску.

Трэба адзначыць, што раней Корж забараніў сцягі на сваіх канцэртах — напрыклад, у Бухарэсце ахова забірала ў наведвальнікаў украінскія сцягі. На тым самым канцэрце артыст са сцэны забараніў у залі крычаць «Пуцін — х*ло». Дадаў, што дазваляе крычаць толькі сваё імя ці імя кагосьці з яго каманды.
Напачатку канцэрту Корж сказаў: «Сем гробаных гадоў, сціжма спроб, процьма няўдалых спроб, куча вушакоў, процьма страт — і мы ўсе тут».
@angelinali777 #макскорж #коржстамбул #корж2026 ♬ Soft Horizon - studioherz
@kseny.b 06.06.26 #maxkorzh #макскорж #мякскоржстамбул #макскорждвиж ♬ оригинальный звук - Ксения
Пасля канцэрту ў стамбульцаў таксама наўрад ці атрымалася заснуць — фанаты Каржа ладзілі афтапаці.
@takkosuki #макскорж #стамбул #движ ♬ оригинальный звук - Dendi

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у Стамбуле | 0 | 10 | 20-03-2026 |
| 2 | Задержанного мэра Стамбула доставили во Дворец правосудия | 0 | 0 | 22-03-2025 |
| 3 | Макс Корж адчуў сябе сапраўднай зоркай у Парыжы ФОТАФАКТ | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 4 | Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 5 | «Не давали прохода и звали пить водку»: как туристка одна уехала в Турцию и захотела сбежать через день | 0 | 7.74 | 12-08-2026 |
| 6 | В Турции катер переехал российскую туристку | 0 | 0 | 26-09-2025 |
| 7 | Эрдоган раздавал деньги на избирательном участке в Стамбуле | 0 | 0 | 28-05-2023 |
| 8 | Задержанный мэр Стамбула начал давать показания | 0 | 0 | 21-03-2025 |
| 9 | Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі | 0 | 15.56 | 31-05-2026 |
| 10 | Против Максима Каца завели дело об уклонении от обязанностей иноагента | 0 | 0 | 05-08-2025 |