Гэта першы кліп вядомага юрыста і былога палітвязня.
«Ходзікі» — песня-метафара пра сістэму, дзе яе ўдзельнікі ператвараюцца ў бяздушных людзей-ходзікаў, якія бяздумна ходзяць па крузе інструкцый. Каб выжыць і не памыліцца, ім выгадней цалкам адключыць уласную думку, прыдушыць праўду і проста быць паслухмянымі вінцікамі механізма.
Максім Знак напісаў словы і музыку, а таксама сам выканаў песню ў кліпе.
Людзі-ходзікіСодні цераз двое, ці можа іншым чынам Нясуць кудысьці вахту сур'ёзныя мужчыны. У іх ёсць абавязкі, іх шмат, яны не ў ладзе, Адныя на паперы, а іншыя па праўдзе. Прыпеў: Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі, Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе. Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі, Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх! На магутных грудзях іх! Спытаюць абавязкі, пісаныя ў паперы, Такія жа ж сур'ёзныя рэвізіянеры. Адзін раз памыліцца — і прэміі не будзе, Няіснаму вучыцца складана гэтым людзям. Прыпеў: Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі, Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе. Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі, Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх! На магутных грудзях іх! У кожнага з іх улада, хоць рознага памера, Ды кожны можа стаць – сам! – рэвізіянерам, Галінку ў чужым воку так лёгка заўважае. Не робіць сабе лёгка, эстафету дае далей. Прыпеў: Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі, Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе. Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі, Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх! На магутных грудзях іх! А свет у тых людзей таксама хіжа-шэры, Законы таго свету напісаныя ў паперы. Ды ёсць на свеце людзі, іх шмат, яны при ўладзе, Каб дзейнічалі тыя законы, што па праўдзе. Прыпеў: Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі, Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе. Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі, Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх! На магутных грудзях іх! І ім лепей не рабіць, каб не памыліцца, І лепей ім не думаць, каб дома не напіцца. Ім лепей не пытаць і не шукаць адказаў, Ім лепей так хадзіць па крузе раз за разам, За разам, за разам, за разам-разам-разам. Прыпеў: Ходзяць людзі-ходзікі, ходзікі, ходзікі, Шыбуюць ножкі-стрэлачкі па вялікім крузе. Блішчаць на людзях гузікі, гузікі, гузікі, Зашпілены ўсе гузікі на магутных грудзях іх! На магутных грудзях іх! На магутных грудзях іх!
Максім расказвае, што песня была запісаная яшчэ ў сакавіку, але высветлілася, што цяпер песні не слухаюць — іх глядзяць. Таму давялося рабіць кліп. «І гэта не так проста, як кліпы глядзець», — піша ён.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Зміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе» | 0 | 10 | 14-04-2026 |
| 2 | Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш | 0 | 10 | 06-06-2026 |
| 3 | Yung Lean, шведская зорка з Мінска, зняў жорсткі кліп з неверагодна гіпнатычным танцам. Вам трэба гэта бачыць! | 0 | 8.86 | 27-04-2026 |
| 4 | New video features Jason Nurse | 0 | 10 | 05-07-2017 |
| 5 | Беларускі комік Максім Заяц ажаніўся з вядомай расійскай вядучай. На вяселлі яны выйшлі пад «Завіруху» | 0 | 10 | 28-07-2026 |
| 6 | Макс Корж адчуў сябе сапраўднай зоркай у Парыжы ФОТАФАКТ | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 7 | Сузаснавальніца «Макей» сыходзіць з кампаніі і засяродзіцца на ўласным брэндзе | 0 | 10 | 13-08-2026 |
| 8 | Знойдзена песня Віктара Цоя, якую лічылі страчанай | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 9 | «Карова белая». Света Бень выпусціла новы альбом | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 10 | NQIT project releases new video | 0 | 10 | 18-10-2016 |