Колькасць спевакоў за стырном таксі ў Мінску імкліва павялічваецца. Цяпер там можна пабачыць не толькі Аляксея Хлястова і яго брата Андрэя, але і Паўла Клышэўскага, саліста гурта «Тяні-Толкай».

Павел Клышэўскі. Фота з яго інстаграма
Павел Клышэўскі падзяліўся ў інстаграме зменамі ў сваім жыцці: сёння ў яго першы працоўны дзень у таксі. Два месяцы таму ён прызнаўся ў сацсетках, што разглядае магчымасць пайсці таксаваць на арэнднай машыне і прасіў падзяліцца досведам — ці рэальна зарабляць, калі працуеш не на ўласным аўтамабілі.
Каментатары тады падтрымалі Паўла — шмат хто напісаў цёплыя словы спеваку. Нехта нават падзяліўся асабістай гісторыяй: «Гурт маёй маладосці. Я на ваш канцэрт у Брэсце дзяўчыну вадзіў. Прыйшлося ажаніцца. Да гэтага часу на званку стаіць «А дома піражкі»».
І вось нарэшце Клышэўскі дарабіў усе неабходныя дакументы і ўпершыню выйшаў на лінію: «Крыху хвалююся, канешне, але паспрабую. Можа, дзе і пабачымся. Буду трымаць у курсе».
Нагадаем: гурт «Тяні-Талкай» трапіў у чорныя спісы і цяпер не можа зарабляць на сваёй музыцы. Нягледзячы на гэта, артысты працягвалі збірацца ў сваёй студыі і ладзілі стрымы для падпісчыкаў.
Але і гэтай магчымасці іх сёлета пазбавілі. Напрыканцы сакавіка ЖРЭА, у якога гурт ажно 14 гадоў арандаваў памяшканне, раптоўна паведаміла, што не будзе працягваць арэнду. Ніякіх уцямных прычын агучана не было.
Раней Клышэўскі спрабаваў зарабіць у сферы грамадскага харчавання. У 2023 годзе ён адкрыў бар, які назваў у гонар гурта — «Тяні-Толкай». Але папрацаваць спакойна паспеў толькі чатыры дні — потым улады закрылі бар. Спачатку сілавікі намякалі на тое, быццам бар замовіў рэкламу ў «экстрэмістаў». Потым улады апублікавалі афіцыйную версію — абвінавацілі месца ў антысанітарыі.
Пасля «Тяні-Толкай» усё ж аднавіў працу — мяркуючы па інстаграме, бар існаваў да верасня 2025 года. Летась артыст прадаў яго. А ў таксі Клышэўскі вырашыў пайсці, бо «жыць неяк трэба». Ён пісаў у каментарах, што чуў: у таксі можна зарабляць 2,5 тысячы рублёў штомесяц.
Каментатары падтрымліваюць спевака. Маўляў, гэта цікавы досвед — і можна знайсці шмат сюжэтаў для новых песень.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Пачаў мяне душыць». Мінчукі пабіліся пад офісам забудоўшчыка праз ільготны крэдыт | 0 | 10 | 10-08-2026 |
| 2 | «Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз | 0 | 10 | 07-02-2026 |
| 3 | На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 4 | «Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік | 0 | 10 | 04-05-2026 |
| 5 | У Падмаскоўі беларус забіў іншага беларуса. А пасля ад крыўды раздзеў яго дагала | 0 | 10 | 15-08-2026 |
| 6 | У Мінску таксіст урэзаўся ў маршрутку | 0 | 10 | 14-08-2026 |
| 7 | В Тверской области пассажир подрался с таксистом | -2 | 3 | 21-07-2026 |
| 8 | В Москве таксист "Яндекса" избил водителя иномарки в ходе дорожного конфликта | 0 | 0 | 22-08-2018 |
| 9 | На въезде в Москву при проверке пропусков задержан пассажир такси с наркотиками | 0 | 0 | 01-06-2020 |
| 10 | В Новой Москве водитель такси врезался в дом | 0 | 0 | 24-07-2025 |