У Маладзечне наведвальніцы і супрацоўніцы аднаго з салонаў прыгажосці сутыкнуліся з нечаканымі «гасцямі» — лесвіцу да памяшкання аблюбавалі некалькі вужоў, піша выданне Blizko.by.

Фота: threads.com/@katyaabanovich
Па словах мясцовай жыхаркі Кацярыны, якая расказала пра сітуацыю ў сацыяльных сетках, змеі паводзяць сябе спакойна і не праяўляюць агрэсіі, аднак іх прысутнасць моцна палохае жанчын, якія прыходзяць у салон.
Дзяўчына звярнулася ў МНС, але, паводле яе слоў, там адказалі, што вылавам неядавітых змей і пошукам іх гнёздаў не займаюцца.
«Прыходзіш у салон, а пад нагамі — вуж», — апісала сітуацыю Кацярына, пацікавіўшыся, ці ёсць спецыялісты, якія могуць дапамагчы ў такіх выпадках.
Вужы ў гарадскіх умовах сустракаюцца даволі часта, асабліва паблізу паркаў, рэк і іншых вадаёмаў. Для чалавека яны не ўяўляюць небяспекі: вужы неядавітыя, звычайна не нападаюць першымі і пры сустрэчы з людзьмі імкнуцца схавацца або ўцячы.
Калі ж змеі рэгулярна з'яўляюцца каля жылога дома ці грамадскага аб'екта і выклікаюць паніку ў людзей, можна звярнуцца ў мясцовую службу ЖКГ.


Галоўнае
| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Чаму многім жанчынам бракуе груднога малака | 0 | 10 | 24-05-2026 |
| 2 | Навукоўцы: жанчыны дасягаюць «крытычнай кропкі» фертыльнасці прыкладна ў 49 гадоў | 0 | 20 | 14-07-2026 |
| 3 | У Рэчыцкім раёне жанчына загінула пасля сутыкнення легкавіка з мікрааўтобусам | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 4 | Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы | 0 | 10 | 26-05-2026 |
| 5 | 100% женщин! | 10 | 1 | 11-04-2026 |
| 6 | Чыноўнікі пераблыталі нумар кватэры і засялілі жанчыну не туды, а калі яна зрабіла рамонт, запатрабавалі памяняцца з суседам | 0 | 10 | 02-08-2026 |
| 7 | Пьяные женщины укусили стриптизера за пенис и ягодицы | -5 | 5 | 14-07-2026 |
| 8 | Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь | 0 | 10 | 31-01-2026 |
| 9 | Матрешки | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 10 | Мелодики, кларины | 0 | 10 | 10-07-2026 |