У Беларусі значна павялічылі кошт акцызных марак для маркіроўкі тытунёвай прадукцыі. Новыя тарыфы дзейнічаюць з 1 ліпеня да 31 снежня 2026 года, пасля чаго іх плануюць зноў павысіць.

Фота ілюстрацыйнае
Цяпер самаклейныя акцызныя маркі для імпартнай тытунёвай прадукцыі, якая маркіруецца на мытных складах, каштуюць 8 капеек за штуку. Для айчынных і імпартных тытунёвых вырабаў, у тым ліку цыгарэт з фільтрам першай цэнавай групы, кошт складае 3 капейкі за адну марку.
З 1 студзеня 2027 года цэны зноў павялічацца. Для прадукцыі на мытных складах кошт адной маркі вырасце да 10 капеек, а для астатняй айчыннай і імпартнай тытунёвай прадукцыі — да 4 капеек.
Дагэтуль, з 2019 года, кошт адной акцызнай маркі складаў 2 капейкі. Такім чынам, для імпартнай прадукцыі на мытных складах ён павялічыўся ў чатыры разы, а для астатняй тытунёвай прадукцыі — у паўтара раза.
Гэта першая змена кошту акцызных марак за апошнія сем гадоў.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | «Мацаюць і залазяць пад спадніцу». Роспачны маналог актрысы, якая працавала жывой скульптурай на вуліцах Мінска | 0 | 10 | 04-02-2019 |
| 2 | Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны | 0 | 10 | 10-07-2026 |
| 3 | Ядзерны рэактар пад Мінскам, які ўзводзілі жыхары Прыпяці. Гісторыя АЦЭЦ у Дружным, якую ўратаваў і пахаваў Чарнобыль | 0 | 10 | 12-05-2026 |
| 4 | Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў | 0 | 10 | 12-08-2026 |
| 5 | На Марсе знайшлі новыя прыкметы старажытнага акіяна | 0 | 10 | 20-04-2026 |
| 6 | У Акцябрскім раёне рабочага забіла пры распілоўванні дрэва | 0 | 10 | 19-08-2026 |
| 7 | В России стало слишком много сыра | 0 | 10 | 29-07-2026 |
| 8 | Еще одну важную российскую отрасль затронули сокращения | 0 | 5 | 07-07-2026 |
| 9 | В России стали производить меньше водки | 0 | 5 | 07-07-2026 |