Жылая плошча — восем квадратаў. Цана арэнды?

Мікракватэры — звыклая з’ява для мегаполісаў накшталт Масквы, Парыжа, Токіа. А вось у Мінску такое жыллё масава ніколі не будавалася і з’яўляецца хутчэй выключэннем. Але вось з’явіўся адзін варыянт у старой хрушчоўцы на вуліцы Розы Люксембург, піша Onliner.by.

Адрас дома — вуліца Розы Люксембург, 82. Размяшчэнне ў пяціпавярховай будынку добрае: побач метро «Грушаўка», прыпынак грамадскага транспарту, новабудоўлі, гатэль. Сам уласнік называе сваю нерухомасць мікрастудыяй. Агульная плошча памяшкання — 10 кв. м, з якіх на жылую адведзена 8 кв. м.
— Студыя пасля рамонту, укамплектавана неабходнай мэбляй і тэхнікай для камфортнага пражывання, — піша аўтар аб’явы. — Кухонная мэбля з халадзільнікам, настольная індукцыйная пліта і мікрахвалёўка. На падлозе керамаграніт, акно са шклопакетамі, дзверы з замком-вяртушкай.
Санвузел: усе паверхні ў керамічнай плітцы, ёсць душ, унітаз, рукамыйнік і люстэрка. Усталявана пральна-сушыльная машына. Выдаецца камплект пасцельнай бялізны і посуд пры неабходнасці.

Колькі ж каштуе такі варыянт часовага жылля? Зняць яго можна як на кароткі тэрмін, напрыклад на тыдзень, так і на доўгі. Тыдзень ацэнены на 350 рублёў, два тыдні каштавацьме 500 рублёў, а за месяц прыйдзецца выкласці 850 рублёў. Што цікава, камунальныя плацяжы ўжо ўключаны ў гэтыя стаўкі.

— Гэта ідэальны варыянт для аднаго маладога самастойнага чалавека, для камандзіроўкі або вучобы, — лічыць уласнік.
Месяц арэнды ў мікрастудыі ацэнены на $300 па курсе.
У добрыя для арандатараў часы гэта была сярэдняя цана аднапакаёвай кватэры па Мінску.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | У Мінску здаюць трохпакаёўку ўсяго за $200, уласнік нават гатовы замарозіць стаўку на чатыры гады — пры адной умове | 0 | 15.56 | 19-06-2026 |
| 2 | Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 3 | Мінчукі здалі кватэру ў «Мінск-Свеце» на суткі. Арандатары ператварылі яе ў капішча | 0 | 8.4 | 19-06-2026 |
| 4 | У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 5 | Мінчане перарабілі кватэру ў двухпавярховую, а цяпер прадаюць. Колькі просяць? | 0 | 10 | 05-07-2026 |
| 6 | Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 7 | Пад Мінскам прадаюць закінуты санаторый, які так і не дабудавалі | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 8 | На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад | 0 | 8.79 | 14-07-2026 |
| 9 | В Минске у сквера на улице Пулихова задержано около 10 женщин | 0 | 0 | 06-11-2020 |