У Пінску выстаўлены на продаж незвычайны гатовы бізнес — гастрабар «Маяк», які працуе ўнутры знакамітага спісанага цеплахода «Ракета», піша BGmedia.

Установа знаходзіцца ў цэнтры горада, на набярэжнай Піны, насупраць гатэля «Прыпяць». Дзякуючы размяшчэнню гастрабар карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў і турыстаў.
Як адзначаецца ў аб’яве, цеплаход добра ўцеплены, таму ўстанова працуе круглы год. Гэта адзіны гастрабар такога фармату ў Пінску.
Плошча самога цеплахода складае 96 квадратных метраў. Побач абсталявана летняя тэраса плошчай яшчэ 53 квадратныя метры.
Уладальнікі заяўляюць, аб’ект цалкам гатовы да працы: унутры ёсць мэбля, посуд, абсталяванне, а таксама сістэма вентыляцыі.
Новаму гаспадару абяцаюць перадаць кантакты пастаўшчыкоў, дзейныя дагаворы і старонку ў Instagram з ужо сфармаванай аўдыторыяй.
Пры жаданні бізнэс можна перанесці ў іншае месца, купіўшы яго асобна ад судна.
Аднак цяперашняе размяшчэнне мае свае перавагі: уладальніку не трэба плаціць зямельны падатак і падатак на нерухомасць.
За гатовы бізнэс уладальнікі просяць 87 тысяч даляраў.
Гэта супастаўна з коштамі на аднапакаёвыя кватэры ў Мінску. Паводле звестак рынку нерухомасці, у залежнасці ад раёна, стану жылля і года пабудовы дома, «аднушкі» ў сталіцы сёння часта прадаюцца ў дыяпазоне ад 80 да 100 тысяч даляраў.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Мінчане перарабілі кватэру ў двухпавярховую, а цяпер прадаюць. Колькі просяць? | 0 | 10 | 05-07-2026 |
| 2 | Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць? | 0 | 10 | 18-08-2026 |
| 3 | Што каштоўнейшае для людзей, сэкс ці блізкасць? Даследчыкі пераконваюць, што блізкасць перамагае, бо яе нельга купіць | 0 | 7.66 | 15-02-2026 |
| 4 | Як з хаты зрабіць барнхаўс? Вось які варыянт ёсць каля Мінска | 0 | 10 | 13-07-2026 |
| 5 | Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт | 0 | 10 | 22-06-2026 |
| 6 | У Мінску прадаюць кватэру, інтэр'ер якой немагчыма забыць, хаця некаму і захочацца | 0 | 10 | 04-08-2026 |
| 7 | У Гродне прадаюць унікальную кватэру, якой мог бы пазайздросціць Карлсан | 0 | 10 | 07-07-2026 |
| 8 | У Мінску прадаюць працуючы медцэнтр | 0 | 10 | 20-07-2026 |
| 9 | Сарвала дах? У Беларусі прадаюць кабрыялет Mercedes 1995 года амаль за $50 тысяч | 0 | 25.38 | 27-06-2026 |