Вход на сайт

Просмотр новости

Найдите то, что Вас интересует

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні

Дата публикации: 22-06-2026 07:57:55



Основное содержимое страницы с новостью.

Айцішнік з Беларусі жыве ў Літве ўжо больш за пяць гадоў, і аднойчы яму надакучыла здымаць кватэру. Вось гісторыя яшчэ адной іпатэкі (з ПМЖ) — з карыснымі дэталямі, піша Devby.io.

— Я вырашыў, што ўнёскі за іпатэку маюць для мяне больш сэнсу, чым штомесячная плата арэндадаўцу. І пачаў прапрацоўваць пытанне куплі кватэры.

Пошукам і зборам інфармацыі я займаўся самастойна, без агентаў і іншых памагатых. Асноўны сайт для пошуку жылля ў Літве — aruodas.lt, усе мясцовыя ім карыстаюцца, інфармацыя там актуальная, махлярства я не заўважыў.

Кватэры ў Літве могуць прадавацца без зямлі (на арандаваным муніцыпальным участку) або з доляй зямлі, на якой стаіць дом. Апошні спосаб часта тычыцца новабудоўляў, пабудаваных на выкупленай зямлі, і для замежнікаў з трэціх краін здзелка з такім аб'ектам праблематычная, бо валодаць зямлёй у Літве ім нельга.

Што купіў

Я свядома пазбягаў «кватэр з зямлёй», таму спыніў свой выбар на трохпакаёўцы ў рэнаваным доме савецкай пабудовы, які стаіць на муніцыпальнай зямлі.

Чаму трохпакаёўка? Ну, таму што магу сабе дазволіць. Чаму не новабудоўля? Таму што там зусім іншыя цэны + перашкода ў выглядзе зямлі.

Гэта кватэра ў нармальным раёне, з рамонтам — не суперсучасным, але ўзроўню «заўтра заязджай і жыві». У перспектыве трэба ставіць сучасную электрыку.

Цана — каля 160 тысяч еўра. Я спрабаваў гандлявацца з гаспадаром — удалося скінуць пару тысяч.

Напэўна, можна было скінуць і больш, але мне хацелася хутчэй закрыць пытанне. Забягаючы наперад: працэс усё роўна расцягнуўся на тры месяцы.

За гады жыцця ў Літве я назапасіў грошы на першапачатковы ўнёсак, для астатняй часткі мне патрэбна была іпатэка. Распішу этапы іпатэчнага працэсу зыходзячы са свайго досведу.

Пісаць банкам можна пачынаць яшчэ да таго, як вы знайшлі жыллё — проста, каб удакладніць, ці дадуць вам крэдыт у прынцыпе і на якую суму можна разлічваць.

Я так і зрабіў. Напісаў адразу ў некалькі: Swedbank, Seb і Luminor. Усе адказалі, што згодны, але для ўдакладнення ўмоў трэба выбраць аб'ект і даслаць яго ацэнку.

Таксама банкі запыталі паходжанне сродкаў. Асноўная частка майго ашчадку — гэта літоўскі заробак, тут усё празрыста, але вось за 1000 еўра, якія я калісьці паклаў гатоўкай на рахунак, папрасілі справаздачыцца асобна. Дзякуй старому працадаўцу ў РБ — даслаў мне даведку аб заробку за апошні год працы, гэтага было дастаткова.

Ацэнка кватэры

Выбраўшы кватэру, я заключыў з гаспадаром папярэдні дагавор (давялося пакінуць невялікі заклад) і замовіў ацэнку кошту аб'екта (300 еўра). Гэта абавязковая ўмова для іпатэкі: на сайце банкаў ёсць спіс ацэншчыкаў, з якімі працуе канкрэтны банк. Можна выбраць такога, які партнёрствуе адразу з некалькімі банкамі, тады адну ацэнку можна прадубляваць усім.

Важны момант: ад таго, ці быў дом рэнаваны, залежыць не толькі ацэнка і камунальныя плацяжы (яны могуць адрознівацца ў некалькі разоў), але і прапановы банкаў. Чым вышэйшая энергаэфектыўнасць дома, тым выгаднейшыя ўмовы.

Крэдытная прапанова

Калі ацэнка гатовая, можна адпраўляць у банк паўнавартасную заяўку — у адказ вам робяць крэдытную прапанову з улікам тыпу і кошту канкрэтнага аб'екта. Усе крэдыты, якія мне прапаноўвалі, былі ануітэтнымі.

Ануітэтны крэдыт — гэта схема пагашэння пазыкі, пры якой пазычальнік выплачвае доўг роўнымі долямі праз аднолькавыя прамежкі часу. Сума застаецца фіксаванай, але ўнутры яе мяняецца размеркаванне асноўнага доўгу і працэнтаў. Спачатку большая частка плацяжу ідзе на пагашэнне працэнтаў.

Максімальны тэрмін вагаўся ад 20 да 30 гадоў. Банкі рабілі адразу па дзве прапановы: з фіксаванай стаўкай і плаваючай (стаўка EURIBOR + маржа банка). Умовы ў Seb і Luminor былі лепшыя, чым у Swedbank. Розніца па маржы паміж лепшай і горшай прапановай склала 0,6 п.п.

EURIBOR (Euro Interbank Offered Rate) — гэта ўсярэдненая працэнтная стаўка, па якой еўрапейскія банкі даюць незабяспечаныя крэдыты на міжбанкаўскім рынку. Цяпер 12‑месячная стаўка EURIBOR — 2,755%. 

Першапачатковы ўнёсак. У тых банках, куды я звяртаўся, патрабавалі ад 15 да 30% кошту кватэры. Але гэта папярэдне. Калі я скінуў ім ацэнку кватэры, у банку з мінімальным парогам 15% мне яго крыху паднялі, а ў банку з парогам 30%, наадварот, прапанавалі знізіць.

За маржу і першапачатковы ўнёсак з банкам можна гандлявацца, асабліва калі ў вас на руках некалькі прапаноў і вы можаце апераваць імі як аргументамі.

Я паспрабаваў скінуць маржу, але мне не ўдалося. Яна засталася 1,5%.

Усяго гадавая стаўка, па якой я выплачваю крэдыт (EURIBOR +1,5%) — крыху больш за 4%.

Здзелка ў натарыуса

Пасля таго як банк канчаткова ўхваліць крэдыт, вы ідзяце з прадаўцом да натарыуса і плаціце сваю частку (вядома, пераводам). Паслугі натарыуса з прадаўцом аплачваеце напалову (але гэта трэба прапісаць у папярэдняй дамове), плюс да гэтага пакрываеце выдаткі на пераафармленне кватэры (дакументы падае сам натарыус). Мне гэтыя паслугі абышліся 300 еўра. 

Страхоўка і іпатэчнае пагадненне ў банку

Пасля таго як кватэру аформілі на вас, яе трэба застрахаваць. Самая танная страхоўка каштуе каля 100 еўра на год. 

Цяпер вы зноў пішаце ў банк, банк звязваецца з натарыусам, заключае з вамі іпатэчнае пагадненне і пералічвае прадаўцу астатнюю частку сумы.

Тэорыя vs практыка

Першапачаткова гэты працэс быў мне больш-менш зразумелы. Тым не менш ён заняў значна больш часу, чым здавалася напачатку.

Ад папярэдняй заяўкі ў банк да канчатковага разліку з прадаўцом прайшло каля трох месяцаў.

Чаму так доўга? Таму што на кожны этап узгаднення банк траціць па адным-двум тыдні. Напрыклад, я аддаў у банк ацэнку кватэры, праз некалькі дзён мне даслалі іпатэчную прапанову. Я адказаў, што згодны. Мне сказалі, што цяпер трэба зацвердзіць крэдыт, гэта зойме 5‑10 рабочых дзён. Праз тыдзень пішуць: крэдыт зацвердзілі, цяпер трэба адкрыць рахунак, з якога я буду аплачваць іпатэку, пасля гэтага банк дашле мне дакументы на подпіс. Потым высвятляецца, што, так як я не грамадзянін ЕС, для адкрыцця рахунку патрэбна яшчэ адна праверка тэрмінам «ад 10 рабочых дзён і даўжэй». А потым менеджар, якая вяла маю іпатэку, пайшла на два тыдні ў адпачынак.

Так што лепш загадзя закладваць дадатковы час на бюракратыю.

Эканоміка пакупкі

Месячная плата за іпатэку ў мяне цяпер 580 еўра. Добра, дадайце дробязь за страхоўку і абслугоўванне рахунку, хай будзе 600 еўра + камуналка.

Арэнда такой жа трохпакаёўкі ў падобным раёне (Каралінішкі, Тускуленай, Шэшкіне і да т.п.) каштуе 700—800 еўра + камуналка.

Атрымліваецца, я плачу нават менш, чым за арэнду, прычым гэта не незваротныя страты, кожны месяц я выкупляю сваю кватэру па кавалачку. Пры неабходнасці яе можна прадаць, нават з нявыплачанай іпатэкай (хоць гэта і складаней).

Крэдыт на 30 гадоў. Але я магу выплаціць яго датэрмінова без штрафу.

Планы на будучыню

Яны, як і ў многіх, туманныя. Пакуль я вымушаны жыць у Літве. Грамадзянства чакаць яшчэ доўга, таму буду пакуль плаціць іпатэку.

Наколькі я ўпэўнены ў сваім працадаўцы? Як і астатнія: я разумею, што мяне могуць скараціць і знайсці іншую працу будзе няпроста. 

Наколькі я ўпэўнены ў тым, што Літва застанецца бяспечным месцам? Не ўпэўнены.

Толькі што гэта мяняе? Жыць жа ўсё роўна недзе трэба. Недзе браць 500‑700 еўра, каб заплаціць за жыллё, мне прыйдзецца ў любым выпадку. З кватэрай ва ўласнасці нават прасцей. 

Калі з грашыма прыцісне, я змагу яе здаць і пераехаць, скажам, у аднапакаёўку ў раён горшы. Атрымаецца пасіўная крыніца даходу.

Ды і ўвогуле я пабачыў у жыцці ўсялякага дзярма. Аддаю перавагу вырашаць задачы па меры іх паступлення. За той час, што я жыву ў Літве, я ўжо аддаў за арэнду тысяч 30 еўра. Можна яшчэ пару гадоў падумаць, як жыць далей, і заплаціць яшчэ тысяч 10-15.

Кватэра, хай і іпатэчная, гэта ўсё ж такі актыў. Нават калі я з'еду, яе можна здаць. Або прадаць, хай і са зніжкай, але хаця б частку сродкаў можна вярнуць. Калі ж працягваць жыць у арэндным жыллі, вярнуць нічога нельга. То бок гэта не выбар паміж «праз пяць гадоў у мяне іпатэка на шыі або наяўныя грошы ў кішэні», гэта выбар паміж «нізкаліквідны актыў ва ўласнасці або нічога».

Цяпер чытаюць
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў6767

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў67

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам44

Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця

Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?55

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?88

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак2525

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак25
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША22

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША2
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму88

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму8
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні22

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні2
Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м3030

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м30
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін22

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2
Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў
Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда4242

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда42
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?88

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?8
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%44

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4
Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы11

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней55

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці11

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1
Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана11

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1
Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі99

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9
Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць1111

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць11
Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі1919

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі19
Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома1111

Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам М'янмы ў сябе дома11
У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА1414

У гомельскім парку кот упаляваў вавёрку ВІДЭА14

Усе навіны →

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

Жыхара Гомеля пазбавілі выплат за сына, які загінуў на фронце

Украіна папрасіла Ілана Маска дазволіць выкарыстанне Starlink для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі на глыбіню да 200 кіламетраў3

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы1

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней5

Схожие новости

#Наименование новостиТональностьИнформативностьДата публикации
1«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе012.4912-02-2026
2Обвиняемый в шпионаже на РФ депутат Сейма Латвии вышел на свободу под залог в €30 тыс.0005-01-2022
3На Украине сотрудник тюрьмы организовал схему по перевозке уклонистов в Румынию0006-03-2025
4Через один из нелегальных криптообменников в Москве-Сити обменивали около 30 млн рублей026.6707-08-2026
5В Смоленске задержали гражданина Белоруссии за попытку дать взятку полицейскому0020-10-2021
6Начальника городской службы заказчика Копейска оставили под стражей0010-03-2025
7В Москве задержали главу следственного отдела МВД за получение взятки0030-11-2020
8Украинский чиновник на украденные у государства деньги купил виллу во Франции0021-02-2025
9В Молдавии задержали пограничника, который возвращал на Украину уклонистов0008-09-2025

Классификация: . Схожих патентов: 0. Схожих новостей: 9. Тональность: 0. Информативность: 17.14. Источник: nashaniva.com.