Пакупнік заплаціў за яго $700 тыс.

Самым дарагім домам, прададзеным у сталіцы ў ліпені, нечакана стаў катэдж у прыватным сектары на ўскраіне мікрараёна Каменная Горка. Паводле Realt.by, пакупнік заплаціў за яго $700 тысяч.
Гэты невялікі лапік прыватнага сектара размешчаны ў межах вуліц Люцынскай, Вязынскай і Калеснікава, побач з чыгуначнай станцыяй Лябяжы, недалёка ад МКАД. У планах на знос гэты раён не значыцца. Больш за тое, неўзабаве там з'явіцца новы мост, які злучыць Каменную Горку з праспектам Пераможцаў.
Таму ў гэтым раёне даволі шмат дамоў, пабудаваных за апошнія 10—15 гадоў. Вось і прададзены блочны катэдж 2018 года пабудовы. Яго агульная плошча — 741 «квадрат», гэта значыць адзін квадратны метр ацанілі ў $945.

| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў | 0 | 19.09 | 09-06-2026 |
| 2 | Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў | 0 | 18.33 | 08-06-2026 |
| 3 | Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў | 0 | 19.09 | 31-07-2026 |
| 4 | Самы дарагі дом у чэрвені ў Беларусі купілі за 630 тысяч даляраў | 0 | 18.33 | 29-07-2026 |
| 5 | Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 690 тысяч даляраў | 0 | 16.04 | 11-06-2026 |
| 6 | Пад Мінскам прадаюць закінуты санаторый, які так і не дабудавалі | 0 | 10 | 08-07-2026 |
| 7 | На плошчы Якуба Коласа ў Мінску прадаецца кватэра з прасторным адкрытым балконам і відам на горад | 0 | 8.79 | 14-07-2026 |
| 8 | Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў | 0 | 20 | 19-06-2026 |
| 9 | Непадалёк ад плошчы Перамогі ў незвычайным доме прадаецца кватэра з садам пад вокнамі і месцам для барбекю | 0 | 10 | 11-07-2026 |
| 10 | На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку | 0 | 10 | 31-07-2026 |