Вяселле адбылося 7 сакавіка.

Нагадаем: беларуска Лізавета, майстар па нарошчванні валасоў, вырашыла запрасіць на вяселле расійскага актора і спевака Стаса Ярушына.
Апошнім часам той даволі часта бывае ў Мінску. Па-першае, Стас ужо не першы год сядзіць у журы шоу БТ «Фактар.бай». Па-другое, нядаўна выпусціў сумесную песню з маладой беларускай спявачкай Настай Краўчанка і цяпер актыўна піярыць трэк. Нядаўна, напрыклад, артысты засвяціліся на хакейным матчы «Дынама-Мінск», дзе для шматлікай аўдыторыі ўключылі іх песню «Выдыхай».
Нядаўна яго праз Threads запрасіла на сваё вяселле мінчанка Лізавета.
Імаверна, яна даўно планавала паклікаць да сябе на свята кагосьці вядомага. У лютым Лізавета пракаментавала пост, дзе раілі адпраўляць запрашэнне на вяселле кожнаму мільярдэру, чый адрас атрымаецца знайсці — маўляў, ёсць шанс, што тады іх асістэнты дашлюць вам падарунак.
Лізавета ў тым каментары папрасіла дасылаць ёй адрасы мільярдэраў, каб скарыстацца парадай. Потым дзяўчына расказвала, што яе вясельная арганізатарка прапанавала ёй даслаць запрашэнні спеваку Прохару Шаляпіну і акцёру Дзмітрыю Нагіеву.

Лізавета з мужам
Але ж нявеста выбрала зорку серыяла «Універ». Дапамагаць суайчынніцы кінуўся амаль увесь беларускі Threads — людзі заклікалі Стаса Ярушына прыняць запрашэнне.
Той у выніку адрэагаваў. Вяселле адбылося 7 сакавіка. Віншаваць беларускіх маладзёнаў Стас не прыехаў. Але ж даслаў відэа на 5 хвілін, якое прадэманстравалі гасцям падчас банкету.
Пачыналася яно так: «Што з намі ўсімі зрабіў Threads? Чортава памыйніца! Але там ёсць і нармальныя людзі, я ж ведаў. Такія вось добрыя, як вы».

Стас Ярушын даслаў мінчанцы віншаванне на вяселле
Падарунак Стас таксама даслаў — гэта быў вінілавы дыск з яго новым альбомам.
Калі казаць пра пазіцыю Ярушына па вайне, то ён крытыкаваў расіян, якія пакінулі краіну пасля пачатку ўварвання ва Украіну, а таксама прасіў дасылаць спальныя мяшкі мабілізаваным.


| # | Наименование новости | Тональность | Информативность | Дата публикации |
|---|---|---|---|---|
| 1 | 400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны? | 0 | 10 | 16-07-2026 |
| 2 | Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы сядзіце | 0 | 8.1 | 31-05-2026 |
| 3 | Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол | 0 | 10 | 27-05-2026 |
| 4 | «Узамен прапанавала кватэру на суткі». Мінчанка расказала пра дзіўную просьбу ў гандлёвым цэнтры | 0 | 10 | 17-08-2026 |
| 5 | Бабуля з Мінска пагаварыла з іншай бабуляй пра мімозу — і страціла больш за 10 тысяч рублёў | 0 | 14.65 | 14-08-2026 |
| 6 | Гутарка з дызайнеркай, якая стварае самыя моцныя пратэсныя плакаты — але на суткі трапіла за падораныя пенсіянерам кветкі | 0 | 10 | 12-12-2020 |
| 7 | Литва захотела отдать свои миллионы | 0 | 10 | 28-07-2026 |
| 8 | Молодежь в Донецке выложила из табличек триколор ко Дню народного единства | 0 | 0 | 03-11-2025 |
| 9 | Людзі займалі чаргу з васьмі раніцы — ажыятаж на абанементы «Дынама» | 0 | 10 | 18-08-2026 |